уве́сьзайм. all, áller (álle fálles n, álle pl); ganz (цэлы); voll, sämtlich;
уве́сь дзень den gánzen Tag;
ва ўве́сь го́лас aus vóllem Hálse;
цу́кар уве́сь ско́нчыўся der Zúcker ist álle;
усе́ сшы́ткі ско́нчыліся die Héfte sind álle
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛІЧЭ́ННЕ, нумарацыя,
сукупнасць прыёмаў абазначэння (запісу) і назвы натуральных лікаў. Сістэмы Л. бываюць пазіцыйныя (найб. пашыраны) і непазіцыйныя. У большасці сістэм Л. лікі абазначаюцца паслядоўнасцю лічбаў.
Найб. дасканалыя пазіцыйныя сістэмы Л. грунтуюцца на прынцыпе, паводле якога адзін і той жа лікавы знак (лічба) мае розныя значэнні ў залежнасці ад месца, дзе ён знаходзіцца. Пэўны лік n адзінак (аснова сістэмы Л.) утвараюць адзінку 2-га разраду, n адзінак 2-га разраду — адзінку 3-га разраду і г.д. Асновай такіх сістэм можа быць любы лік, большы за 1, напр., 2 (двайковая сістэма лічэння), 5, 10 (дзесятковая сістэма лічэння), 12, 20, 40, 60. Першая такая сістэма (шасцідзесятковая вавілонская) узнікла каля 4 тыс. гадоў назад і выкарыстоўваецца пры вымярэнні і запісе вуглоў і часу. Існуюць простыя правілы пераводу лікаў з адной сістэмы Л. ў другую. У непазіцыйных сістэмахЛ., якія выкарыстоўваюцца ў мадулярнай арыфметыцы, кожны лічбавы знак мае пастаяннае значэнне незалежна ад свайго месцазнаходжання ў запісе любога ліку. Напр., кожны цэлы лік ад 0 да 104 адназначна выяўляецца сваімі астачамі ад дзялення на 3, 5 і 7. Пры складанні, адыманні і множанні лікаў дастаткова аперыраваць толькі гэтымі астачамі, што значна павялічвае хуткасць вылічэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сма́гнуцьнесов.
1. изныва́ть (томи́ться) от жа́жды;
я цэ́лы дзень ~ну — я це́лый день изныва́ю (томлю́сь) от жа́жды;
2. пересыха́ть; (о губах — ещё) запека́ться;
гу́бы с. — гу́бы пересыха́ют (запека́ются)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сма́жыццанесов.
1.прям., перен. жа́риться;
мя́са с. — мя́со жа́рится;
ён цэ́лы дзень с. на со́нцы — он це́лый день жа́рится на со́лнце;
2.страд. жа́риться; зажа́риваться; см. сма́жыць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ва́лік, ‑а, м.
1.Памянш.да вал (у 4 знач.). Тут размяшчаўся цэлы друкарскі камбінат, які выпускаў сотні тысяч экземпляраў газет, часопісаў, кніг, брашур, і яны суцэльным патокам плылі з-пад валікаў ратацый.Хадкевіч.
2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка канапы, тахты і пад.
3. Адна з частак жаночай прычоскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касабо́чыць, ‑бочу, ‑бочыш, ‑бочыць; незак.
1.каго-што. Рабіць касабокім. Шкло было няроўнае, яно касабочыла, крывіла цябе, нібы знарок робячы непрывабнай.Дамашэвіч.
2.Разм. Тое, што і касабочыцца. Мікіта .. мог цэлы дзень, без перапынку, бегаць па вёсцы, адно што пад вечар пачынаў трохі касабочыць і апускаць левае плячо.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разматлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць; зак., што.
Разм.
1. Падраць на шматкі; разнесці па частках, на часткі. Разматлашыць хустку. □ [Валерый:] — Значыць, праўду кажуць: «Смеласць гарады бярэ». Адны смелыя захапілі Сураж, няхай сабе хоць на пэўны час, а другія цэлы артылерыйскі склад разматлашылі.Якімовіч.
2. Давесці да бязладнага стану; зрабіць раскудлачаным, растрапаным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́шны, ‑ая, ‑ае.
Які прыносіць уцеху; радасны, прыемны. Залятала ў душу Андрэя так патрэбная цяпер уцешная мелодыя.Пестрак.Самыя ўцешныя моманты ў Ганьчыным жыцці бываюць тады, калі ў мацеры нічога не баліць і калі яна можа цэлы вечар расказваць і расказваць, пра што б Ганька ні пыталася.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвэ́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ледзь жыць, ліпець (пра стан здароўя). Жонка памерла, і ён ледзь цвэгае.// Жыць у нястачы. Не згадзіліся браць балота-сенажаці. Каб менш было выкупу.. І гэтак цэлы век. Бо трэба было ўсё ж такі жыць. І жылі. Цвэгалі-жылі без свайго сена.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
unbroken
[ʌnˈbroʊkən]
adj.
1) неразьбі́ты, непалама́ны, цэ́лы
2) безупы́нны, бесьперапы́нны
He had eight hours of unbroken sleep — Ён спаў бесьперапы́нна во́сем гадзі́наў
3) неаб’е́жджаны, непрыру́чаны
an unbroken horse — непрыру́чаны конь
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)