БАСАЛЫ́ГА (Канстанцін Мікалаевіч) (парт.псеўд.Іван, Воля, Дальні; 30.5.1887, в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобласці — 9.9.1963),
рэвалюцыянер. Брат Дз.М.Басалыгі. У 1904 вучыўся ў Харкаве. Чл.РСДРП з 1905. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1907 вёў паліт. агітацыю сярод салдатаў на Урале; дэлегат V з’езда РСДРП. Вёў рэв. работу ў Пярмі, Адэсе, Краснадары. У 1915 сасланы ў Омск. УдзельнікКастр. рэвалюцыі 1917. Потым працаваў у Севастопалі, на Стаўраполлі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦЮ́НЯ (Аляксандр Рыгоравіч) (2.7.1898, в. Курганы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці — 21.3.1976),
генерал-палкоўнік (1958). Скончыў Вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1921), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1916. Удзельнікграмадз. вайны на Зах. фронце, баёў каля воз. Хасан у 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах; нач. штаба корпуса, арміі. Удзельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Іосіф Несцеравіч) (6.10.1893, в. Віркаў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.10.1969),
генерал-лейтэнант войск сувязі (1942). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны 1918—21 на ўсх. фронце. З 1932 нач. аддзелаў сувязі ваен. акруг. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну нач. войск сувязі Ленінградскага фронту. Да 1958 на адказных пасадах у Сав. Арміі, нач. Вышэйшых акад. курсаў сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧАРА́ВЫ (Віктар Дзмітрыевіч) (14.5.1898, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 12.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнікграмадз. вайны. Да 1939 на прафс. і сав. рабоце. У Чырв. Арміі з 1939, інструктар палітаддзела 8-й стралк. дывізіі, камісар батальёна, ст. палітрук. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. 12.2.1940 вызначыўся ў баі за населены пункт Кіркі-Муалаа. Асабістым прыкладам падняў байцоў у атаку, што вырашыла паспяховы зыход аперацыі. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́НДА (Юрый Аўраамавіч) (29.3.1892, Мінск — 19.8.1960),
генерал-лейтэнант ветэрынарнай службы (1944). Праф. (1946). Скончыў Варшаўскі вет.ін-т (1916). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн. і Ленінградскім франтах, удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, баёў пад Ноўгарадам, у Карэліі і Прыбалтыцы. У 1945—49 нач.вет. службы Ленінградскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРОЗД (Валянцін Пятровіч) (16.9.1906, г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл. — 29.1.1943),
віцэ-адмірал (1941). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1928), служыў на караблях Балт. флоту (БФ). Удзельнікграмадз. вайны ў Іспаніі (інструктар-саветнік рэсп. флоту ў 1936—37). З 1938 камандуючы Паўн. флотам, удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. З вер. 1940 нач. Чарнаморскага вышэйшага ваен.-марскога вучылішча. З лют. 1941 камандзір атрада лёгкіх сіл БФ, у пач.Вял.Айч. вайны на чале атрада караблёў БФ прарваўся з Таліна ў Кранштат. З вер. 1941 камандуючы эскадрай караблёў БФ; удзельнік абароны Маанзундскіх а-воў, эвакуацыі абаронцаў п-ва Ханка, абароны Ленінграда. Загінуў на лядовай трасе пад Кранштатам. Яго імем названы эсмінец БФ (гл.«Віцэ-адмірал Дрозд») і вял. процілодачны карабель Паўн. флоту. У Буда-Кашалёве помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЗЕРН (Барыс Паўлавіч) (19.7.1882, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 25.2.1939),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч, удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Вучыўся ў Маск. ун-це. З 1903 на падп. рабоце ў Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Казані, Волагдзе, Маскве, Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 першы старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (да ліп. 1917). УдзельнікКастр. рэвалюцыі 1917 на Пскоўшчыне, чл. Пскоўскага ВРК, камісар Паўн. фронту. У 1918 камісар Петраградскай ваен. акругі, адначасова член Рэўваенсавета Балт. флоту. Удзельнікграмадз. вайны, чл.РВС 5-й і 7-й армій, Зах. і Усх. франтоў. З 1922 сакратар Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б), з 1926 рэктар Ленінградскага камуніст. ун-та, з 1930 сакратар Ленінградскага абкома ВКП(б), з 1937 пракурор Ленінградскай вобл.Чл.ВЦВК і ЦВКСССР. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гайдама́к, ‑а, м.
1.Удзельнік народна-вызваленчай барацьбы на Правабярэжнай Украіне і поўдні Беларусі супраць польска-шляхецкага прыгнёту ў 18 ст.
2. Салдат асобых конных часцей контррэвалюцыйнай Цэнтральнай украінскай рады, а таксама розных контррэвалюцыйных атрадаў Пятлюры і Скарападскага ў перыяд грамадзянскай вайны 1918–20 гг. І вось разбіты гайдамакі, Пятлюра ледзь уцёк.Броўка.
[Тур. haydamak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Акцёр, які выконвае на сцэне другарадным ролі без слоў, удзельнік масавых сцэн. Калі была патрэба, усе .. [хлапчукі] выходзілі на сцэну статыстамі.Рамановіч.
2.перан. Асоба, якая адыгрывае зусім малую ролю ў той ці іншай справе, дзейнічае пасіўна. Тым, хто запрашаўся дзеля кампаніі, відаць, апрыкрала роля статыстаў.Навуменка.
[Ад грэч. statos — які стаіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРАБ’ЁЎ (Іван Аляксеевіч) (н. 26.8.1921, в. Гарбачова Тульскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Палкоўнік (1956). Скончыў Тамбоўскую ваен.-авіяц. школу пілотаў (1941), Ваен.-паветр. акадэмію (1952). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце са жн. 1942. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Здзейсніў каля 400 баявых вылетаў. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Беларусі (Орша, Віцебск, Барысаў, Мінск, Баранавічы), Украіны, Літвы, баёў ва Усх. Прусіі.