КО́ЧАТАЎ Усевалад Анісімавіч (н. 4.2. 1912, г. Ноўгарад, Расія — 4.11.1973),
расійскі пісьменнік. Скончыў с.-г. тэхнікум (1931). У 1955—59 гал. рэдактар «Литературной газеты», з 1961 — час. «Октябрь». Друкаваўся з 1934. Аповесці «На неўскіх руінах» (1946), «Прадмесце» (1947) і дакумент. «Запісы ваенных гадоў» (1964—65) прысвечаны падзеям Вял.Айч. вайны. Пасляваен. жыццё вёскі адлюстравана ў аповесці «Каму свеціць сонца» (1949; новы варыянт — «Прафесар Майбародаў», 1961), апавяданнях (зб-кі «Рысы характару», 1949, «Хата на скрыжаванні», 1951, і інш.). Аўтар раманаў «Пад небам Радзімы» (1950; новы варыянт — «Таварыш аграном», 1961), «Журбіны» (1952; кінафільм «Вялікая сям’я», 1954) аб трох пакаленнях працоўнай дынастыі, «Браты Яршовы» (1958), «Вугал падзення» (1967; аднайм. фільм 1970), «Чаго жа ты хочаш?» (1969), кн. публіцыстыкі «Каму аддадзена сэрца» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎЧУ́К Цімафей Васілевіч (19.1.1912, с. Быстроўка Ружынскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна — 14.12.1998),
украінскі кінарэжысёр, педагог. Нар. артыст Украіны (1969). Нар.арт.СССР (1972). Скончыў Кіеўскі кінаінстытут (1935). Працаваў на Кіеўскай кінастудыі маст. фільмаў імя Даўжэнкі. У 1962—85 выкладаў у Кіеўскім ін-це тэатр. мастацтва імя І.Карпенкі-Карага (з 1974 праф.). Дэбютаваў навукова-папулярным фільмам «Зара над Карпатамі» (1949). Зняў дакумент. фільмы «Кіеў» (1950), «М.В.Гогаль» (1951), фільмы-спектаклі па п’есах А.Карнейчука «У стэпах Украіны» (1952) і «Калінавы гай» (1953), першы ўкр. шырокафарматны фільм «Закон Антарктыды» (1963). Яго работам уласціва імкненне да маштабных тэм, эпічных форм апавядання. Сярод фільмаў: «Кіяўлянка» (3 серыі, 1958—60), «Сям’я Кацюбінскіх» (1970, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1971), трылогія «Дума пра Каўпака» (1973—76), «Калі вораг не здаецца...» (1982), «Мы абвінавачваем» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЭ́Н ДЗЮ ГАР (Martin du Gard) Ражэ (23.3.1881, г. Нёі-сюр-Сен, Францыя — 22.8.1958),
французскі пісьменнік. Скончыў Эколь дэ Шарт (1905). У раманах «Станаўленне» (1909), «Жан Баруа» (1913) праблемы станаўлення чалавека, пошукі сэнсу жыцця. Асн. твор — раман-хроніка «Сям’я Цібо» (т. 1—8, 1922—40), у якім адлюстравана франц. рэчаіснасць пач. 20 ст. Аўтар фарсаў «Завяшчанне дзядзечкі Лелё» (1920), «Вадзянка» (1928), псіхал. драмы «Маўклівы» (1932), аповесцей «Афрыканскае прызнанне» (1931), «Старая Францыя» (1933). Яго творам уласцівы характэрныя рысы франц. класічнай л-ры: панарамнасць, нар. этычны пафас, высокі напал пачуццяў, выразнасць думкі. Напісаў «Нататкі пра Андрэ Жыда» (1951), «Аўтабіяграфічныя і літаратурныя ўспаміны» (1955). Нобелеўская прэмія 1937.
Тв.:
Рус.пер. — Жан Баруа. М., 1958;
Семья Тибо. Т. 1—2. М., 1972—87.
Літ.:
Наркирьер Ф.С. Роже Мартен дю Гар: Критико-биогр. очерк. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЯРЫ́НСТВА,
біялагічныя і сац. адносіны маці да дзіцяці. Біял. адносіны вызначаюцца паходжаннем дзіцяці ад маці (кроўная роднасць) і спалучаны з выкананнем жанчынай рэпрадукцыйнай функцыі, служаць падставай для юрыд. ўстанаўлення М. М. — складаная частка сац. ін-та бацькоўства і ўплывае на функцыянаванне сям’і як малой сац.-псіхал. групы грамадства. Асн. функцыі М. — рэпрадукцыйная і выхаваўчая — непарыўна звязаны паміж сабой, пачынаючы ад нараджэння дзіцяці, догляду за ім і ў далейшым з яго выхаваннем, навучаннем і г.д. Разам з бацькоўствам М. найб. поўна задавальняе фіз., эмацыянальныя і сац. патрэбнасці дзіцяці, забяспечвае яго паступовае ўключэнне ў сістэму сац. адносін, спрашчае засваенне сац. роляў. Значэнне М. як інстытута выхавання мяняецца ў залежнасці ад сац.-эканам., ідэалаг. і гіст. умоў развіцця грамадства (ад выключна грамадскага да хатняга выхавання). Рэалізацыя асн. функцый М. адбываецца ў сувязі з функцыянаваннем сям’і, прыватнай формай якой з’яўляецца «мацярынская сям’я».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР БССР.
Існаваў у 1929—35 з асн. базай у Мінску. Створаны з удзельнікаў тэатр. гуртка польскай моладзі пры клубе імя Р.Люксембург. З 11.7.1932 называўся Дзярж. польскі тэатр БССР імя 11 ліпеня; меў стацыянарную базу ў будынку Чырвонага касцёла. Маст. кіраўнік Э.Багінскі, з 1933 Я.Танальскі. У першыя гады пры т-ры працавалі кароткатэрміновыя драм. курсы. Напачатку ў рэпертуары пераважалі аднаактовыя п’есы, скетчы, канцэртныя праграмы. Сярод пастановак: «Недаростак» Дз.Фанвізіна (1931), «Армія міру» Ю.Нікуліна (1932), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1933), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава, «Гібель эскадры» А.Карнейчука (абедзве 1934), «Карчмарка» К.Гальдоні, «Сям’я Варанцоў» В.Кавальскага (абедзве 1935). Сярод акцёраў І.Багінская, Ю.Галавач, В.Окалаў, А.Ротар, З.Стома, К.Стэцкі, К.Мацкевіч, В.Татаржыцкая, В.Тышкевіч, І.Худніцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЛЕ́ВІЧ Міхаіл Вікенцьевіч (н. 29.9.1932, пас. Глінішчы Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1964). Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі. Сярод жывапісных твораў: «Вечар» (1968), «Спі маленькі» (1971), «Беларусачка», «У памяці жывых» (абодва 1975), «Вясковая вуліца», «Які прыгожы гэты свет» (абодва 1977), «Антось і Ганна», «Фізік-тэарэтык» (абодва 1978), «У святочны вечар» (1979), «Восень» (1980), «Веснавая краса», «Збіраюць яблыкі» (абодва 1981), «Беларуская калыханка» (1982), «Дзяўчына і ружы», «Мір», «Журавіны» (усе 1983), «Свята», «Спрадвечнае», «Успаміны», «Светлы сум» (усе 1985), «Гонар беларускай навукі», трыпціх «Красуйся і ў шчасці жыві» (1987), «Маладая сям’я» (1988), «Сімфонія вясны» (1989), «Пра час і пра сябе», «Элегія» (абодва 1992), «Філасофія прыроды» (1999), «У садзе» (2000). Выканаў шэраг графічных партрэтаў. Творы адметныя самабытнасцю маст. мовы, маляўнічай дэкаратыўнасцю, чысцінёй колераў, выразнай контурнай лініяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР (Vischer),
сям’я нямецкіх майстроў бронз. і латуннага ліцця. Працавалі ў 15—16 ст. у г. Нюрнберг. Майстэрня Ф. засн. ў 1453 Германам Ф. Старэйшым (?—1488); вырабляла пераважна надмагільныя дошкі, саркафагі, панікадзілы, купелі і інш.Петэр Ф. Старэйшы (каля 1460—7.1.1529), сын Германа. Пашырыў майстэрню, зрабіў яе самай буйной у Германіі. Выканаў статуі каралёў Артура і Тэадорыха для кенатафа імператара Максіміляна I (1513, Хофкірхе, г. Інсбрук, Аўстрыя); мадэлі выраблялі з дрэва спец. скульптары-разьбяры. Пашырэнню ў ням. пластыцы рэнесансавых маст. прынцыпаў спрыялі сыны Петэра: Герман Ф. Малодшы (каля 1486—1516), Петэр Ф. Малодшы (1487—1528), Ганс Ф. (каля 1489—1550); таксама скульптары і ліцейшчыкі. Петэр Ф. Малодшы ўпершыню ў Германіі ўвёў італьян. тэхніку ліцця па васковых мадэлях, выканаў фігурныя ўпрыгожанні ракі св. Зебальда (1508—19, Зебальдускірхе).
Літ.:
Либман М.Я. Немецкая скульптура, 1350—1550. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́К Аляксандр Якаўлевіч (29.12.1912, с. Баяркіна Маскоўскай вобл. — 7.7.1974),
савецкі авіяканструктар; адзін са стваральнікаў сав. рэактыўнай авіяцыі і крылатых ракет. Д-ртэхн.н. (1968). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1973). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1938). З 1943 на кіруючых пасадах у спец.НДІ і КБ. У 1941 сумесна з А.М.Ісаевым (гл. Дадатак) сканструяваў першы сав. знішчальнік БІ-1 з вадкасна-рэактыўным рухавіком. У 1950—70-я г. пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле створана і перададзена ў серыйную вытв-сцьсям’я крылатых ракет розных класаў і тыпаў базіравання для марской і далёкалётнай авіяцыі. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1970. Яго бюст устаноўлены ў г. Дубна (Расія), імем Б. названы пік на Зах. Паміры.
Літ.:
А.Я.Березняк. Жизнь и деятельность. Дубна, 2002.