Жалязня́к1 ’парода, што змяшчае жалезную руду’ (ТСБМ). Рус.железня́к, укр.залізня́к, славац.železniak, славен.železnjak ’тс’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння тыпу жалезны камень. Час утварэння няпэўны, хаця наяўнасць слова ў мовах усіх трох груп, а таксама семантыка і словаўтварэнне (гл. SP, 1, 89) не выключаюць вельмі даўняга яго паходжання.
Жалязня́к2 ’рыдлёўка’ (абл., ТСБМ, Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Рус.калуж.железня́к, смал.желе́зник ’лапата’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння жалезная лапата пры дапамозе суфікса ‑як, відаць, даволі позна (XIX–XX стст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казая́тка ’куртка’ (Грыг.; брасл., Нар. словатв.). Запазычанне з польск., параўн. польск.уст. (у Тротца, Ліндэ) kazyatka ’кафтан, куртка’ і засведчаныя ў XV–VII стст. такія формы, як kazyaka, kozyjaka, kazyjaczka і інш. Аб часе запазычання нельга сказаць нічога пэўнага: ст.-бел. мова ведала форму казыяка ’жаночы кафтан’ з XVI ст. Слаўскі (3, 27) адзначае, што ў польск. мове гэта заходняе запазычанне і прыводзіць швед.дыял. — kasjakka, дац.kasjak ’верхняе адзенне, кафтан’, а ў якасці крыніцы запазычання мяркуецца, відаць, франц.casaque ’кафтан, апанча, плашч’, гл. падрабязней казак4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сало́ха ’жаночае імя Саламаніда’, ’дурань, дурніца’ (Нас., Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (Мат. Гом., Юрч., Сл. Брэс.). Укр.соло́ха ’ведзьма’, ’жаночае імя’, рус.пск., цвяр.соло́ха ’неахайная касматая жанчына’, ’русалка’. Апелятывы ўтвораны ад жаночага імя Салоха, якое Унбегаун (BSL, 52, 1957, 176), таксама як і Насовіч, 600, выводзіць з Соломонида, якое было распаўсюджана ў XVII–XVIII стст.; Брукнер, KZ, 43, 403 і інш., гл. Фасмер, 3, 714 утвараюць ад грэч. імя Σαλόμη ’Саламея’. Магчыма, сюды ж і гом.самахня́ ’салоха’ з *салахня пад уплывам сам, сама.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПО́СУД МАСТА́ЦКІ,
прадметы бытавога, гаспадарчага, утылітарна-маст. і дэкар. прызначэння для прадуктаў харчавання, вадкасцей і інш., форма і дэкор якіх вызначаюцца эмацыянальна-вобразнай асновай. Адносна матэрыялу бывае метал. (чыгунны, медны, сярэбраны і інш.), керамічны (гліняны, фарфоравы, фаянсавы), драўляны, саламяны, шкляны, лубяны, пластмасавы і інш.; паводле вырабу — каваны, літы, штампаваны, бандарны, выдзеўбаны, такарны, плецены і інш.; аздабляецца размалёўкай, гравіраваннем, чаканкай, чарненнем, эмалямі, лепкай, разьбой і інш. Як і інш. творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваэстэт. прывабнасцю стварае колерава-пластычныя акцэнты ў інтэр’еры. У вобразным ладзе П.м. выяўляецца яго непасрэднае прызначэнне і эстэт. ўяўленні эпохі, часам грамадскія ідэі і з’явы. Асн. яго маст. прынцып — арганічнае спалучэнне дэкар. і утылітарных функцый, цесная ўзаемасувязь формы і дэкору. Вядомы ўсім народам свету, вызначаецца характэрнымі нац. асаблівасцямі.
На Беларусі з часоў неаліту вядомы гліняны посуд ручной лепкі, часта з геам. арнаментам. У 10—13 ст. пачаўся масавы рамесніцкі выраб сталовага і літургічнага П.м. У 15—16 ст. з утварэннем рамесніцкіх цэхаў пашырыліся злотніцтва і медніцтва. Геам. дэкор дапоўніўся рэльефнымі расл. і зааморфнымі матывамі. У 17 ст. пад уплывам барока П.м. набыў складаныя формы, аздобленыя рэльефнай чаканкай, літым або разьбяным арнаментам з густа пераплеценых расл. парасткаў, клетак, пладоў. Для храмаў і палацаў выраблялі разнастайныя чашы, блюды, паціры, кубкі, якія аздаблялі эмалямі, фініфцю, каштоўнымі камянямі, чарненнем, гравіраваннем і інш. Керамічныя вырабы ўпрыгожвалі ангобным геам. і расл. дэкорам, зялёнай, белай, карычневай палівамі (гл.Кераміка). Развівалася ліццё мастацкае з волава і бронзы. Высокамаст. посуд выраблялі бел. майстры, якія працавалі ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Найб. развіцця П.м. дасягнуў у 18 ст. На буйных шкляных мануфактурах у Налібаках (Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.), Урэччы (Любанскі р-н Мінскай вобл.), Новай Мышы (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) і інш. выраблялі шкляны і хрусталёвы П.м., аздоблены расл., заа- і антрапаморфнымі выявамі, гербамі і інш. (гл.Урэцка-Налібоцкае шкло). Фаянсавы посуд мануфактур у Целяханах (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.) і Свержані (Стаўбцоўскі р-н мінскай вобл.) дэкарыравалі паліхромнай размалёўкай, рэльефнымі выявамі кветак, пладоў, гірляндаў, маскаронаў (гл.Целяханскія фаянсавыя вырабы, Свержанская фаянсавая мануфактура). У Бакштах (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.), Вішневе і Рудні (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.) адлівалі алавяны посуд. У Гродне, Давыд-Гарадку, Магілёве, Пінску, Слуцку выраблялі залаты, сярэбраны, латунны, пазалочаны і пасярэбраны П.м. з рэльефным чаканным дэкорам расл. характару. З 2-й пал. 18 ст. пад уплывам класіцызму формы і аздабленне П.м. сталі больш ураўнаважаныя, дэкарыраваныя ўчасткі чаргаваліся з гладкімі, пашырыліся ант. матывы, ваен. атрыбутыка, маскароны. У 19 ст. пачаўся масавы прамысл. выраб П.м. штампоўкай, адліўкай і выдзіманнем у формы. У канцы 19 — пач. 20 ст. формы і дэкор П.м. часта мелі эклектычны характар, адлюстроўвалі ўплыў ампіру і мадэрну. У нар. побыце пераважаў самаробны П.м. з дрэва, гліны, саломы, лазы, бяросты (карцы, сальніцы, талеркі і інш.) простых канструктыўных форм, часта падкрэсленых нескладаным геам. ці зааморфным дэкорам, які захоўваў стараж. сімвалічную ролю. У 2-й пал. 19 ст. прыёмы і сродкі аздаблення традыц.нар. П.м. ўзбагаціліся, пашырыўся яго асартымент (гліняныя вазы, цукарніцы, масленіцы, сальніцы з размалёўкай і ляпнінаю, фігурныя пасудзіны для вадкасцей, драўляныя талеркі з разьбой, берасцяныя вырабы з цісненнем і інш.). Нар. майстры імкнуліся паўтараць формы і дэкор прамысл. вырабаў, але інтэрпрэтавалі іх у адпаведнасці з мясц. традыцыямі і ўласнымі густамі. У 1920-я г. П.м. амаль не вырабляўся. Шкляны і хрусталёвы П.м. (пераважна для выставак) выпускалі шклозаводы ў Барысаве, Бярозаўцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл. (гл.Барысаўскае шкло, Нёманскае шкло). У характары вырабаў выяўляліся рэмінісцэнцыі маст. стыляў 19 ст. Недахоп П.м. часткова кампенсавалі вырабы традыц. ганчарных цэнтраў, у многіх з іх былі створаны арцелі (гл.Ганчарства). У 1940—50-я г. выставачны П.м. вызначаўся арнаментальным багаццем, перавагай дэкору над формай, пампезнасцю і электрычнасцю. У 1951 пачаў працаваць Мінскі фаянсава-фарфоравы з-д (гл.Мінскі фарфоравы завод) прадукцыя якога ў значнай ступені стваралася па ўзорах з-даў Расіі і Украіны. У канцы 1950-х г. задачы масавасці і функцыяналізму выклікалі выпрацоўку адточаных і выразных форм пры мінімуме дэкору, прастату і лаканізм абрысаў П.м. У 1960—80-х г. мастакі пры стварэнні ўзораў П.м. звярталіся да асн. прынцыпаў нар.дэкар.-прыкладнога мастацтва: спалучэння мэтазгоднасці і функцыянальнасці з умелым выкарыстаннем магчымасцей матэрыялу, яго колеру і фактуры. З’яўляюцца больш індывід. творчыя вырашэнні, вырабы пазбавіліся залішняга лаканізму. Сучасны П.м. вызначаецца разнастайнасцю форм, багаццем дэкар. вырашэнняў. Керамічны, драўляны разьбяны і размаляваны, плецены з саломы і лазы П.м. ў характэрным нац. стылі вырабляюць прадпрыемствы і майстры народных мастацкіх промыслаў.
Літ.:
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1984;
Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977;
Яе ж. Беларускае мастацкае шкло XIX — пачатак XX ст.Мн., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Заце́й, заце́ў ’падахвочванне’ (Нас.). Рус.затея, уст.затей, пск., смал.затев, укр.затія, уст.затіва (Грынч.). Ст.-рус.затѣи, затѣя (XVII ст.). Утворана бязафіксным шляхам у ст.-рус. ад затѣяти, затѣвати (XVI, XVII стст.), прэфіксальнага да *тѣвати (параўн. выцяваць ’выдумляць’, выцяванне ’выдумка’, Нас.). Корань параўноўваюць з таіць (гл.) са зменай ai — ě (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 2, 7–8) з лат.tĩtît ’злаваць, раздражняць’, tĩtinât ’тс’ (Мюленбах-Эндзелін, IV, 207–208; Фасмер, 2, 82) ці разглядаюць як пераафармленне дѣяти (Гараеў, 114; КЭСРЯ, 159). Першая гіпотэза здаецца больш пераканаўчай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зірк ’погляд’, зірк! зір! выклічнік (ЭШ, рук.). Рус.дыял.зырк дзеяслоўны выклічнік ’глянь’, укр.зірк!, зирк! ’тс’, польск.zerk ’погляд’. Параўн. макед.ѕирканье ’падглядванне ў адтуліну’. Параўн. ст.-рус.зеркало, зеркило (XVI–XVII стст.), ст.-слав.зръцало люстра’. Ад прасл. ’кораня zьr‑ (гл. зрок, зрэнкі) у ступені zir‑ з суфіксам ‑kъ ці без яго. Таго ж кораня зара (гл.). І.‑е. *gʼher‑ ’свяціць (прамяніцца), блішчаць’: літ.žėrė́ti ’блішчаць’, англ.gray ’шэры’, ст.-ірл.grían ’сонца’. Покарны, 1, 441–442, Траўтман, 336 Фасмер, 2, 105–106; Шанскі 2, З, 110–111.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зярца́ла, ‑а, н.
Гіст.
1. Увянчаная двухгаловым арлом трохгранная прызма з наклеенымі па баках указамі Пятра І, якая як эмблема «законнасці» ставілася на стол у судзе і іншых установах дарэвалюцыйнай Расіі.
2.толькімн. (зярца́лы, ‑аў). Металічныя даспехі з дзвюх палавінак для засцярогі грудзей і спіны, якія прымяняліся ў 14–17 стст. А над усім гэтым, пад шышакамі, арабскімі зярцаламі, кальчужнымі сеткамі і булатнымі шаломамі — вочы, якія і хвіліны не задумаюцца над тым, ужыць гэтую сталь або не ўжыць.Караткевіч.
3.Уст. Люстэрка. Бачыць самога сябе ў зярцале.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раёк1, райка́, м.
1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах XVIII–XIX стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі.
2.Уст. Лялечны тэатр.
3.Уст. Верхні ярус глядзельнай залы ў тэатры.
раёк2, райка́, м.
1.Памянш.-ласк.да рой. Саўка ўжо тады прыкінуў: раёк нішто сабе.. Свае пчолы, свой мёд...Сачанка.
2. Ячэйка ў вуллі для вывядзення пчалінай маткі.
раёк3, райка́, м.
Абл. Радужная абалонка вока. Але самыя дзіўныя былі [Раўбічавы] вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сентыменталі́зм, ‑у, м.
1. Напрамак у літаратуры і мастацтве другой паловы 18 — пачатку 19 стст., які характарызуецца асаблівай увагай да душэўнага свету чалавека, да прыроды і разам з тым ідэалізуе рэчаіснасць. Багушэвіч выступае.. (у прадмове да зборніка «Смык беларускі») супраць літаратурнага лібералізму і сентыменталізму, у прыватнасці, супраць тых твораў Дуніна-Марцінкевіча і іншых пісьменнікаў, у якіх жыццё народа паказвалася непраўдзіва, словам, не так, як гэта патрабавалася метадам крытычнага рэалізму.Ларчанка.
2.Уст. Залішняя чуллівасць, сентыментальнасць. Клопат быў аб тым, каб, пазбягаючы квяцістасці, сентыменталізму, адначасова не ўпасці ў сухасць, канцыляршчыну.Кучар.
[Фр. ад sentiment — пачуццё, чуллівасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарва́ркі, ‑рак; адз. шарварка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Грамадская працоўная павіннасць пераважна па будаўніцтву і рамонту дарог, мастоў, грэбляў, панскіх будоўляў у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай у 15–18 стст., а таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921–39 гг. Вёска не хадзіла адбываць шарваркі, не плаціла падаткаў.Пестрак.Вызначалі [панскія начальнікі] фурманкі і людскую сілу на шарварку для рамонту мастоў і дарог, што праходзілі па панскай зямлі, зноў збіралі сход.Машара.На сялян сыпаліся шматлікія штрафы і прымусовыя павіннасць па рамонту дарог і мастоў (шарваркі), якія ператварылася ў сапраўдную дарожную паншчыну.Палуян.
[Польск. szarwark ад ням. Scharwerk.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)