Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НЕ́СЦЕРАЎ (Пётр Мікалаевіч) (27.2.1887, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 8.9.1914),
расійскі ваен. лётчык. Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1906), Пецярбургскую афіцэрскую паветраплавальную школу (1912). У 1911 пабудаваў планёр уласнай канструкцыі, на якім выканаў некалькі палётаў. У 1913—14 узначаліў групавы пералёт па маршруце Кіеў—Асцёр—Казялец—Нежын—Кіеў, асабіста здзейсніў палёты Кіеў—Адэса—Севастопаль і Кіеў—Пецярбург. Правёў выпрабаванне шэрагу самалётаў айчыннай вытв-сці; упершыню ў свеце разлічыў і 27.8.1913 выканаў на самалёце «мёртвую пятлю» (гл.Несцерава пятля). Прапанаваў шэраг навінак па вышэйшым пілатажы, па выкарыстанні лятальных апаратаў у баі, разведванні наземных войск і інш. Загінуў у пач. 1-й сусв. вайны у паветр. баі, калі ўпершыню ў свеце тараніў самалёт праціўніка. У 1962 Міжнар.авіяц. федэрацыя заснавала пераходны прыз для пераможцаў першынства свету па вышэйшым пілатажы — кубак імя Несцерава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
знішча́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто знішчае каго‑, што‑н. Знішчальнік гадзюк. Знішчальнік танкаў.
2. Баявы самалёт, прызначаны для знішчэння авіяцыі праціўніка ў паветраным баі. Неба поўнілася рокітам матораў. Адны знішчальнікі прызямляліся, другія ўзнімаліся ў паветра.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэйфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.
1. Рухацца пад дзеяннем ветру або цячэння (пра лёд, судна і пад.).
2. Адхіляцца ад узятага курсу пад дзеяннем чаго‑н. (пра судна, самалёт).
3. Манеўруючы парусамі, заставацца прыблізна на адным месцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непаме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не паддаецца вымярэнню; вельмі вялікі, празмерны. Непамернае гора. Непамерны цяжар. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю.Чарот.Вёску падпалілі немцы за супраціўленне сялян цяжкім непамерным падаткам і кантрыбуцыям.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капатава́ць
(фр. capoter)
1) пакрываць капотам частку самалёта, аўтамабіля і інш.;
2) перакульвацца праз насавую (маторную) частку пры аварыі (пра самалёт, аўтамабіль).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вінтавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае дачыненне да вінта 1; на вінту, на вінтах. Вінтавы прэс.
2. Які прыводзіцца ў рух вінтом 1 (у 2 знач.). Вінтавы самалёт. Вінтавы буксір.
3. Які нагадвае сабою вінт 1. Вінтавая лесвіца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павісе́ць, ‑вішу, ‑вісіш, ‑вісіць; зак.
Вісець некаторы час. [Шпак] толькі павісеў у паветры, хутка-хутка трапечучы крыльцамі, і паляцеў у бок сіняга лесу.Сіняўскі.Самалёт, як крумкач, павісеў над пярэднім краем, зрабіў круг і павярнуў да тылоў батальёна.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэакты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які ўжываецца ў якасці рэактыву пры хімічных аналізах. Рэактыўныя рэчывы.
2. Здольны рэагаваць на знешнія раздражненні.
3. Які ўзнікае пад дзеяннем сілы аддачы. Рэактыўны рух.// Які выкарыстоўвае такую сілу. Рэактыўны рухавік. Рэактыўны самалёт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырваназо́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чырвоную зорку як знак прыналежнасці Савецкай Арміі, Савецкаму Саюзу (звычайна пра самалёт). Нарэшце мы пачулі доўгачаканы грукат гармат, нарэшце мы часцей пачалі бачыць чырваназорныя самалёты, якія імкліва праляталі над лесам на захад.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)