ВІТА́ЧАК (Яўген Францавіч) (29.4.1880, г. Скленаржыцы, Чэхія — 16.11.1946),
расійскі скрыпічны майстар. Засл. майстар Рэспублікі (1924). Засл. дзеяч маст. Расіі (1932). Адзін з арганізатараў 1-й Дзярж. школы скрыпічных майстроў (1918). З 1919 хавальнік і эксперт Дзярж. калекцыі унікальных муз. інструментаў. Стварыў уласную мадэль скрыпкі, заснаваную на распрацаваным ім метадзе т.зв. гарманічнай настройкі дэк. Інструменты Вітачака адметныя якасцю гуку, вытанчанасцю формы, прыгажосцю аддзелкі. Лаўрэат усерас. конкурсаў струнных інструментаў (1913, 1926). Вітачаку прысвечаны раманчэш. пісьменніцы М.Кацяткавай «Скрыпічны майстар пайшоў на Усход» (1954).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Раман Міхайлавіч) (13.10.1885, г. Ноўгарад-Северскі, Украіна — 6.5.1959),
украінскі фалькларыст і літ.знавец. Праф. (1921). Скончыў Нежынскі гісторыка-філал.ін-т (1912). Даследаваў нар. драму, казкі, быліны і літ.-фалькл. сувязі. У працах пра сюжэтаскладанне ўсх.-слав. казак, стыль рус. казак і вытокі пушкінскай «Казкі пра цара Салтана» выкарыстаў і бел. матэрыял.
Тв.:
Народная драма «Царь Максимилиан» // Рус. филол. вестн. 1912. Т. 67—68, № 1—4;
Сказка: Разыскания по сюжетосложению народной казкі. Т. 1. Сказка великорусская, украинская, белорусская. Харьков, 1924.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЕРТ ((Gellert) Крысціян Фюрхтэгот) (4.7.1715, г. Гайніхен, Германія — 13.12.1769),
нямецкі пісьменнік. Прадстаўнік Асветніцтва. Праф. Лейпцыгскага ун-та (1745). Пропаведзі рэліг. абавязку і сямейнай дабрачыннасці прысвечаны «Маральныя лекцыі» (т. 1—2, 1770), «Духоўныя оды і вершы» (1757). У «Байках і апавяданнях» (т. 1—2, 1746—48) адлюстраваў побыт і свядомасць ням. бюргерства. Гелерт першы з ням. пісьменнікаў паспрабаваў стварыць ням.бурж. камедыю («Пяшчотныя сёстры», 1747, і інш.), а таксама асветніцкі раман («Жыццё шведскай графіні фон Гелерт» (т. 1—2, 1747—48).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС ВЁСКІ»,
газета. Выдавалася з 1.10.1941 да 16.6.1944 у Мінску на бел. мове з дазволу і пры дапамозе герм. улад. Распаўсюджвалася пераважна ў сельскіх раёнах акупіраванай тэр. Беларусі. Друкавала распараджэнні акупац. улад, прамовы А.Гітлера, А.Розенберга, В.Кубэ, тэндэнцыйна асвятляла падзеі на франтах 2-й сусв. вайны. Усхваляла гітлераўскі «новы аграрны парадак», аналізавала гасп. магчымасці бел. зямель, сял. жыццё ў замежных краінах. Асвятляла пытанні гісторыі і культуры Беларусі. Апублікавала раман «Насуперак лёсу» М.Дуброўскага (Р.Мурашкі). Выйшла 130 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЗАК ((Kasack) Герман) (24.7.1896, г. Патсдам, Германія — 10.1.1966),
нямецкі пісьменнік. Чл. Акадэміі навукі і л-ры ў Майнцы, прэзідэнт Ням. акадэміі мовы і паэзіі ў Дармштаце (1953—63). Дэбютаваў зб-камі вершаў «Чалавек» (1918), «Востраў» (1920), драмай «Трагічная місія» (1920). Найб. вядомы раман «Горад за ракой» (1947) — сюррэаліст. паказ «горада памерлых», бяздушнага таталітарнага механізма. Песімістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне ў рамане «Вялікая сетка» (1952) і аповесцях «Ткацкі станок» (1949), «Фальшыўка» (1953). Паводле манеры блізкі да Ф.Кафкі. Аўтар зб. эсэ «Мазаіка» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАСЛА́Ў МСЦІСЛА́ВІЧ (? — 1172),
князь уладзіміра-валынскі і берасцейскі. Сын вял.кн. Мсціслава Ізяславіча. Упершыню ўпамянёны ў Іпацьеўскім летапісе пад 1173 (сапраўдная дата падзеі 1170), калі сын Яраслава Асмамысла Уладзімір звярнуўся да яго з просьбай дазволіць уладарыць у г.Чэрвень. Мяркуецца, што ў гэты час С.М. княжыў ва Уладзіміры-Валынскім, а яго старэйшы брат Раман — у Ноўгарадзе. У гісторыка 18 ст. В.М.Тацішчава пад 1172 ёсць запіс пра смерць С.М. ў Бярэсці. Верагодна, туды С.М. перайшоў княжыць у 1170.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адпрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. адпрог, ‑прагла і ‑прагла; заг. адпражы; зак., каго.
Вызваліць ад запрэжкі, зняць вупраж; выпрагчы. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку.Колас.Калі заехалі на двор, Раёк паклікаў свайго жвавага сына-падлетка і сказаў, каб адпрог каня і навязаў на лужку, а сам разам з гасцямі пайшоў у хату.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кар’е́ра, ‑ы, ж.
1. Высокае становішча ў грамадстве, дасягнутае дзейнасцю ў якой‑н. галіне; вядомасць, слава. Рабіць кар’еру. Бліскучая кар’ера. □ Рыхтэр будзе таксама ўпарты: ад таго, ці выкрые ён падпольную арганізацыю, залежыць яго кар’ера.Мікуліч.
2. Род дзейнасці; прафесія, занятак. Ваенная кар’ера. Артыстычная кар’ера. □ Хлопцы, якія жывуць з Блізнюком у адным пакоі, расказвалі, што Раман, трызнячы кар’ерай філосафа і трыбуна, нават у сне гаворыць свае прамовы...Сабаленка.
[Іт. carriera — жыццёвы шлях.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСТРО́ЎСКІ (Мікалай Аляксеевіч) (29.4.1904, с. Вілія Астрожскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 22.12.1936),
рускі пісьменнік. У 1919 пайшоў добраахвотнікам на фронт, ваяваў у брыгадзе Р.І.Катоўскага і 1-й Коннай арміі. У 1920 цяжка паранены. Прыкаваны да ложка невылечнай хваробай, сляпы, Астроўскі напісаў раман «Як гартавалася сталь» (ч. 1—2, 1932—34), у якім стварыў у многім аўтабіягр. вобраз адданага камуніст. ідэі героя. Аўтар незакончанага рамана «Народжаныя бурай» (ч. 1, 1935—36) пра падзеі ў Зах. Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧАРЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (28.1.1922, с. Грыгор’еўка Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 20.7.1988),
рускі літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі абл.пед.ін-т (1942). Даследаваў творчасць М.Горкага, сацыяліст. рэалізм, суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацтве. Аўтар артыкулаў пра творчасць рус., бел. і ўкр. пісьменнікаў. У кн. «Сучасны беларускі раман» (1971, 2-е выд. 1978) разглядаў творы І.Мележа, А.Адамовіча, Я.Брыля, В.Быкава, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, І.Шамякіна, І.Чыгрынава і інш. У 1969—88 старшыня савета па бел. л-ры Саюза пісьменнікаў СССР.