ге́незіс
(гр. genesis)
паходжанне, працэс узнікнення і развіцця якой-н. з’явы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
генія́льнасць
(ад геніяльны)
найвышэйшая ступень творчай адоранасці і развіцця здольнасцей чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыклонагене́з
(ад цыклон + -генез)
працэс узнікнення і развіцця цыклонаў у атмасферы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цытамарфо́з
(ад цыта- + -марфоз)
структурныя змены цытаплазмы ў працэсе клетачнага развіцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
двухгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў два гады. Двухгадовая адсутнасць. Двухгадовае навучанне.
2. Узростам у два гады. Двухгадовае дзіця.
3. Які патрабуе для поўнага развіцця двух вегетацыйных перыядаў і адмірае пасля выспявання насення. Морква і капуста — двухгадовыя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Непутны́ ’разбэшчаны, непаслухмяны’ (Яўс.), непутньш ’малапутны, бесталковы’ (Бяльк., Янк. Мат.), нёпуць ’бязладны чалавек, шалапут’ (Мат. Маг.), непуцьцё ’шалапутны, распусны, бяспутны чалавек’ (мсцісл., З нар. сл.), ’недарэчнасць’ (Бяльк.). Да путны (гл.), шлях семантычнага развіцця дэманструе тураўск. нёпуць ’распусніца, бездараж’ і ’бесталковы чалавек’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўко́м (невкомъ) ’быццам, хіба ж’ (Нас.), ’нездарма; няўжо’ (Касп.), ’знячэўку, знянацку’ (Мат. Маг.), ня‑ў‑ком жа ’аднак жа не, чаму ж не’ (Гарэц.), рус. смал. невком ’аднак’. Паралельнае да няўчом (гл.) займеннікавае ўтварэнне ад хто (гл.); праблему складае высвятленне шляхоў семантычнага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
марфагене́з
(ад гр. morphe = форма + -генез)
1) працэс узнікнення і развіцця форм рэльефу зямной паверхні;
2) узнікненне і развіццё органаў і частак арганізма ў час яго індывідуальнага развіцця (антагенезу).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эмансіпа́цыя, ‑і, ж.
Вызваленне ад якой‑н. залежнасці, прыгнёту; адмена якіх‑н. абмежаванняў. Адной з характэрных рыс светапогляду Скарыны было імкненне да эмансіпацыі ад заплеснеўшых царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця свабоднай чалавечай асобы. Алексютовіч. // Грамадою рух у Заходняй Еўропе і дарэвалюцыйнай Расіі за роўныя правы жанчын з мужчынамі ў галіне грамадскага і працоўнага жыцця. За сваю эмансіпацыю, мне здаецца, жанчына дорага заплаціла: за ёй засталіся ўсе яе жаночыя абавязкі, і звыш таго, яна яшчэ ўзваліла на свае плечы вельмі многія мужчынскія. Сіпакоў.
[Лац. emancipatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае раўнавагу цел пад уздзеяннем сіл.
2. Стан спакою, раўнавагі; проціл. дынаміка. // перан. Нязменнасць, адсутнасць руху, развіцця. Паказ характару ў статыцы ў пэўнай меры абмяжоўвае магчымасці пісьменніка. Дзюбайла.
[Грэч. statikē — раўнавага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)