КАНАШЭ́НКА (Сцяпан Мікалаевіч) (1909, в. Узніцы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 25.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў пач. школу. Працаваў рахункаводам. У Чырв. Арміі з пач. 1942, на фронце са снеж. 1942. У ноч на 24.9.1943 група разведчыкаў на чале са старшыной роты К. фарсіравала Дняпро, захапіла плацдарм у раёне в. Пекары (Чаркаская вобл., Украіна) і больш як суткі яго ўтрымлівала. Загінуў пры пераправе на левы бераг Дняпра з данясеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСТЭНС ((Carstens) Асмус Якаб) (10.5.1754, г. Шлезвіг, Германія — 25.5.1798),
нямецкі жывапісец і рысавальшчык; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў АМ у Капенгагене (паміж 1776—83). Працаваў у Любеку (1783—87), Берліне (1787—92), Рыме (1792), у 1790—92 праф. Берлінскай АМ. Творчасці ўласцівы строгая веліч і манум. яснасць кампазіцый, уплывы ант. мастацтва і жывапісу Мікеланджэла. Сярод работ: картоны «Грэчаскія правадыры ў палатцы Ахіла» (1794), «Ноч і яе дзеці» (1795), «Нараджэнне святла» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пераспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
1.што. Перабыць які‑н. час у стане сну. Мядзведзі пераспалі зіму ў бярлозе.// і без дап. Пераначаваць, правесці ноч дзе‑н. — Ну вось, пераспім сённяшнюю ноч і заўтра — у дарогу, — нарэшце сказала маці.Ус.[Валодзя:] — Што ж, пойдзем у Дубраўку, пераспім, а заўтра накіруем разведку ў Слабаду.Федасеенка.
2.Разм. Праспаць больш, чым трэба. Ці не выспаўся добра, ці пераспаў трохі?Ваданосаў.//каго. Праспаць даўжэй за каго‑н. Пераспаць усіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Дзьмуць злёгку або час ад часу. Цёплы ветрык падзімаў у шчыліну між бярвення.Лынькоў.Ноч. Доўгая, асенняя. У твар час ад часу падзімае прыемнай прахалодай.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ля, ‑і, ж.
Абл. Тое, што і пралля. Бывала ў цёмную зімнюю ноч самая позняя праля патушыць агонь у сваёй хаце, а ў Маланні блішчыць акенца ледзь не да дня.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратарча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑ныць; зак.
Разм. Тое, што і пратырчаць. Прачытаўшы запіску Качуры, ... Марына Міхайлаўна ўзлавалася без меры. «Я нізавошта не пайду. Няхай ён хоць усю ноч пратарчыць каля плаціны».Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды¹, злуч.
1.спалучальны. Ужыв. для сувязі аднародных членаў сказа і цэлых сказаў; адпавядае па знач. злучніку «і».
Дзень ды ноч.
Журботна гудзелі правады ды стукалі вароты.
2.далучальны. Далучае сказы і члены сказа, якія дапаўняюць, развіваюць ці паясняюць раней выказаную думку.
Пайшоў снег, ды яшчэ які снег.
3.супраціўны. Ужыв. для далучэння сказаў або асобных членаў сказа са знач. супрацьпастаўлення; блізкі па знач. да злучнікаў «але», «аднак».
Людзі паміралі, ды не спынялі барацьбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Абрамяня́ць ’пачакаць’ (Шат.) да *аб‑верамяняць (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2). Калі гэты дзеяслоў утвораны ад назоўніка вераме (Нас.), не характэрнага зараз для беларускага арэала, прэфіксацыю можна вытлумачыць на аснове такіх выразаў, як аб ноч, аб дзень. Тады павінна быць аб вераме (< ob vьrmę). Сляды гэтага праславянскага выразу знаходзім у ст.-польск.brzemie, серб.-харв.брјѐме ’час’ < ob vьrmę. Гл. Ільінскі, PF, 11, 193.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́нкі ў выразе нъ пранкі ’на раннюю паству’ (полац., Нар. сл.). Хутчэй за ўсе, з *на паранкі (нъ пъра́нкі). Менш верагодна з *нъ абранкі, параўн. рус.пск., цвяр.обра́нок ’раніца да узыходу сонца, на зары’, обра́неть ’настаць раніцы, развіднець’; параўн. яшчэ і бел. выразы аб дзень, аб ноч, у якіх прыназоўнік яшчэ не пераўтварыўся ў прыстаўку. Да рана, раніца. Глухасць першага зычнага можна тлумачыць дээтымалагізацыяй выраза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дагала́, прысл.
Да голага цела. Раздзець дагала.// Зусім, поўнасцю (абстрыгчы, абрэзаць і г. д.). Абстрыгчы дагала.//перан. Поўнасцю, да апошняга (забраць). Блізка году катавалі. Ноч пажарамі гула. Руйнавалі, рабавалі, Вымяталі дагала.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)