ХІЛІ́ЯЗМ (ад грэч. chilias тысяча), міленарызм (ад лац. mille тысяча),
рэлігійна-філасофскае вучэнне, паводле якога канчатковаму канцу свету будзе папярэднічаць тысячагадовы перыяд Царства Божага (другое прышэсце Хрыста), калі ўсталююцца ўсеагульны мір і гармонія паміж чалавекам і прыродай. Узнік ва ўлонні хрысціянства на мяжы 1—2 ст., відаць, пад уплывам іудзейскага вучэння пра месію. Гал. біблейская крыніца Х. — літаральнае тлумачэнне 20—22-й глаў Адкрыцця св. Іаана Багаслова (Апакаліпсіса), а таксама сцвярджэнні ў інш. кнігах Новага Запавету (Евангелле ад Лукі, 1-е Пасланне да карынфіян апостала Паўла і інш.). Заснавальнікам Х. лічыцца ератык апостальскіх часоў Керынф (некат. прыпісвалі яму аўтарства Апакаліпсіса).
Хіліястычных ідэй прытрымліваліся многія стараж.-хрысц. тэолагі і пісьменнікі (Папій Іерапольскі, Юсцін-філосаф. Юлій Афрыканскі, К.С.Ф.Тэртуліян і інш.). Супраць Х. выступалі Дыянісій Вялікі, Еўсевій Кесарыйскі, Васілій Вялікі, Грыгорый Назіянзім, Аўгусцін Блажэнны і інш. У 2 ст. Х. быў найб. пашыраны ў малаазійскіх цэрквах, у 3 ст. — у Егіпце. У 4 ст., калі хрысціянства стала дзярж. рэлігіяй у Рым. імперыі, хрысц. царква пачала праследаваць хіліястаў як ератыкоў. У сярэдневякоўе, у час росквіту разнастайных містычных вучэнняў, Х. аднавіўся і стаў часткай многіх ератычных вучэнняў; яго прапаведавалі Іаахім Флорскі. радыкальныя рэфарматары (альбігойцы, Т.Мюнцэр, гусіты. анабаптысты). Х. пашырыўся ў 19—20 ст.: яго прытрымліваюцца адвентысты, мармоны, сведкі Іеговы. Каталіцкі касцёл з Эфескага сабора (431) лічыць Х. тэалаг. памылкай (у 1944 ён афіцыйна асуджаны каталіцкімі касцельнымі ўладамі). Правасл. багаслоўе пакідае гэтае пытанне адкрытым. Адмоўна ставяцца да Х. і асн. пратэстанцкія цэрквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ду́маць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1.аб кім-чым, над чым і без дап. Раздумваць, мысліць, разважаць.
Многа думаў аб жыцці.
Д. над задачай.
2. Меркаваць, прытрымлівацца якой-н. думкі.
Думаю, што справа гэта не заслугоўвае ўвагі.
3.з інф. Мець намер што-н. зрабіць.
Думаю застацца дома.
4.на каго (што). Падазраваць, лічыць вінаватым у чым-н.
Дарэмна на яго д.
5.аб кім-чым. Клапаціцца, турбавацца.
Трэба д. аб дзецях.
◊
І думаць няма чаго (разм.) — пра поўную немагчымасць зрабіць што-н.
І не думай (разм.) — пра катэгарычную забарону рабіць што-н.
Трэба думаць (разм.) — напэўна, мабыць, хутчэй за ўсё.
|| зак.паду́маць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 3—5 знач.).
|| наз.ду́манне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
accept[əkˈsept]v. прыма́ць (у розных знач.);
accept an offer/an invitation прыма́ць прапано́ву/запрашэ́нне;
accept smth. (as smth.) прыма́ць/лічы́ць за пра́ўду;
He was disappointed not to be accepted into the club. Ён быў расчараваны тым, што яго не прынялі ў клуб.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кантыя́нства
[ад ням. I. Kant = прозвішча ням. філосафа (1724—1804)]
ідэалістычны філасофскі кірунак, які сваім вытокам мае вучэнне нямецкага філосафа І. Канта; адмаўляе магчымасць пазнання навакольнага свету (гл.агнастыцызм), лічыць прастору, час, прычыннасць, заканамернасць спрадвечнымі формамі нашай свядомасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
праба́чыць, ‑бачу, ‑бачыш, ‑бачыць; зак.
1. Зняць віну за што‑н., не лічыць за віну што‑н. [Васіль:] — Ужо хай прабачыць Марына Мікалаеўна за такія турботы.Кавалёў.
2.заг.праба́ч(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. як выказванне шкадавання за прычыненыя турботы (часам у якасці пабочнага слова). — Але, прабачце, я не разумею, як вы наогул ставіцеся да завода?Карпаў.// Ужываецца для выражэння пратэсту, нязгоды з чым‑н. [Канькоў:] Партыя папраўляе, а ты, крытыкі спалохаўся. Не, брат, прабач.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туры́ць, туру, турыш, турыць; незак., каго-што.
Разм.
1. Гнаць, праганяць. Дружна хлопцы тураць Ворага за Тураў.Пушча.Два дыпломы, два значкі — Два закончыў інстытуты. Працаваць жа спец такі Лічыць горшаю пакутай. Дзе б ён толькі ні рабіў — Адусюль мятлою тураць.Маеўскі.// Паганяць, падганяць. — Я каня гэтак турыў, гнаў гэтак, — гаварыў маладзейшы [хлопец], з нейкаю як бы крыўдаю ў голасе.Чорны.
2. Несці, везці што‑н. вельмі грузнае, грувасткае. Наперадзе насос, за ім жа бочкі тураць.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zählen
1.vt
1) лічы́ць
2) налі́чваць;
die Stadt zählt éine Millión Éinwohner го́рад налі́чвае мільён жыхаро́ў
3) (zu D) лічы́ць (каго-н. кім-н., што-н. чым-н.); прылі́чваць, адно́сіць (каго-н. да каго-н., што-н. да чаго-н.)
2.vi
1) лічы́ць;
von eins bis húndert ~лічы́ць ад аднаго́ да ста
2) лічы́цца, ісці́ ў лік;
das zählt nicht гэ́та не лі́чыцца
3) (zu D, unter A) лічы́цца (кім-н., чым-н.);
er zählt zu den bésten Schülern ён лі́чыцца адны́м з ле́пшых ву́чняў
4) (auf A) разлі́чваць (на каго-н., на што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лі́чма ў выразе лі́чма лічы́ць ’лічыўшы, паводле ліку’ (Нас.), укр.лічма́. Утворана ад дзеяслова лічыць пры дапамозе суфікса ‑ъma, які ўзыходзіць да канчатка тв. склону парнага ліку (Ваян, Gram. comp. 2., 692). Аналагічна лежма ляжа́ць і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nothing
[ˈnʌӨɪŋ]1.
n.
1) нішто́, нічо́га
nothing else than — нішто́і́ншае, як
nothing of the kind — нічо́га падо́бнага
2)
а) нуль -я́m.
б) пусто́е ме́сца, нішто́
People regard him as nothing — Ма́юць яго́ за нішто́
to be nothing wiser than before — ня быць разумне́йшым, чым ране́й
it surprises me nothing — Гэ́та мяне́ зусі́м не зьдзіўля́е
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЗЕВЯ́ТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 8—12.12.1925 у Мінску. Прысутнічала 247 дэлегатаў з рашаючым і 161 з дарадчым голасам ад 15 075 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦККП(б)Б (А.І.Крыніцкі), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (А.А.Чарнушэвіч), ЦКККП(б)Б (В.П.Грузель); даклады ЦК РКП(б) (І.І.Скварцоў-Сцяпанаў), ЦКК РКП(б) (А.А.Сольц); аб гасп. будаўніцтве (І.А.Адамовіч); аб рабоце прафсаюзаў (М.Е.Ендакоў); аб рабоце сярод моладзі (М.М.Галадзед); аб Чырв. Арміі (С.М.Кажэўнікаў); парт.-арганізац. пытанне; выбары. З’езд ухваліў дзейнасць ЦК, ЦКК і рашэнні XIV канферэнцыі РКП(б), паліт. лінію і арганізац. работу ЦККП(б)Б, тэзісы Палітбюро ЦК РКП(б) па гасп. будаўніцтве. У рашэннях з’езда па пытаннях сацыяліст. індустрыялізацыі прасочвалася паступовае наступленне на нэп. Адобрыў тэзісы ЦК РКП(б) да XIV з’езда ВКП(б) і намеціў меры па іх выкананні. Абмеркаваў праект Статута РКП(б) і прапанаваў унесці ў яго асобныя змены і дадаткі. Ухваліў новы адм.-тэр. падзел рэспублікі. Усе канферэнцыі, пачынаючы з VI Паўн.-Зах. абласной канферэнцыі РКП(б), якая аб’явіла сябе Першым з’ездам КП(б)Б, рашыў лічыць з’ездамі КП(б)Б. Выбраў ЦККП(б)Б з 43 чл. і 20 канд. у чл., ЦКККП(б)Б з 18 чл. і 7 канд. у чл., дэлегатаў на XIV з’езд ВКП(б).
Літ.:
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. Мн. 1983.