заяві́цца, -яўлю́ся, -я́вішся, -я́віцца; зак. (разм.).

Паявіцца дзе-н., прыйсці куды-н. нечакана.

Заявіліся двое апоўначы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадзі́шча, -а, мн. -ы, -дзі́шч і -аў, н.

Месца, дзе захаваліся рэшткі старажытнага пасялення.

Раскопкі гарадзішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гібры́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Арганізм, атрыманы шляхам гібрыдызацыі.

|| прым. гібры́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

громаадво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і маланкаадвод.

|| прым. громаадво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вундэркі́нд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Дзіця з надзвычайнымі здольнасцямі.

|| прым. вундэркі́ндаўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ган, -у, мн. -ы, -аў, м.

Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла.

|| прым. вы́ганны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́спід², -а, М -дзе, м. (уст.) Слаісты мінерал чорнага колеру, які выкарыстоўваўся ў вытворчасці грыфельных дошак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атамахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Судна з рухавіком, які працуе на атамнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

земснара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Плывучы землясосны і землечарпальны снарад для гідратэхнічных работ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злы́беда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -бед, ж. (разм.).

Бяда, ліха.

Навалілася з. на вёску.