Асобныя разрозненыя звесткі пра тэктоніку Беларусі з’явіліся ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў працах Я.У.Апокава, А.Дз.Архангельскага, А.М.Жырмунскага, А.П.Карпінскага, Дз.М.Собалева, М.С.Шацкага і інш.Гал. структурамі на тэр. Беларусі лічылі Палескі і Арлоўска-Аршанска-Віцебскі дэвонскія валы. Меркавалі, што субмерыдыянальны Палескі вал (Палескі мост, Скіфскі краж) падзяляў 2 мульды — Украінскую (Сярэднедняпроўскую) і Польскую (Беларуска-Польскую). Геафіз. даследаванні даваенных гадоў (І.А.Балабушэвіч, В.С.Завістоўскі, М.С.Закашанскі, А.А.Строна і інш.) выявілі на Пд Беларусі глыбокі прагін тыпу грабена, які пазней названы Прыпяцкім (М.С.Шацкі).
З развіццём буравых і геафіз. работ у пасляваенныя гады паявіліся першыя абагульненні — тэктанічныя схемы Беларусі Г.В.Багамолава, Б.В.Бандарэнкі, З.А.Гарэліка, А.С.Махнача, С.І.Рынга, А.Я.Сцефаненкі, Ж.П.Хацько і інш.; схемы тэктонікі Прыпяцкага прагіну І.А.Балабушэвіча, Л.П.Брунс, Я.Н.Гімельштэйна, Р.Х.Дзікенштэйна, М.С.Закашанскага, Я.М.Люткевіча, С.І.Рынга і інш. У 1967 у Ін-це геал. навук (з 1970 Бел.н.-д. геолагаразведачны ін-т Упраўлення геалогіі СМБССР) арганізаваны сектар тэктонікі, у 1971 у Ін-це геахіміі і геафіз.АН Беларусі (з 1993 Ін-тгеал. навук АН Беларусі) — аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі (з 1978 лабараторыя агульнай і рэгіянальнай тэктонікі). Тэктанічныя даследаванні праводзяць таксама лабараторыя фізікі Зямлі Ін-та геал. навук Нац.АН Беларусі, аддзелы геафізікі і нафты Бел.н.-д. геолагаразведачнага ін-та і інш. арганізацыі Рэсп. унітарнага прадпрыемства (РУП) «Белгеалогія», РУП «Белнафта». Гэтыя даследаванні каардынавала да 1992 Камісія па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі Міжведамаснага тэктанічнага камітэта, пазней — Навуковы савет па праблеме «Комплекснае вывучэнне зямной кары і верхняй мантыі тэрыторыі Беларусі і сумежных абласцей». Вучоныя Беларусі правялі тэктанічнае раянаванне тэр. краіны, даследавалі будову фундаменту і чахла, падзялілі платформавы чахол на структурныя комплексы і паверхні, вылучылі гал. тыпы структур і фармацыі, далі класіфікацыю саляных структур Прыпяцкага прагіну і іх суадносіны з падсалявымі структурамі, класіфікавалі разломы і намецілі іх ролю ў будове зямной кары, вызначылі асн. рысы тэктанічнага развіцця тэрыторыі, глыбіннай будовы літасферы і навейшых тэктанічных рухаў, геадынамікі, вывучылі гляцыятэктанічныя з’явы, распрацавалі тэктанічную аснову пошукаў карысных выкапняў (Н.В.Аксаментава, В.Б.Акушка, А.М.Бабарыкін, У.А.Багіна, Б.В.Бандарэнка, З.А.Гарэлік, Р.Г.Гарэцкі, Г.Г.Дамінікоўскі, У.І.Данкевіч, Г.У.Зінавенка, У.Я.Кажэнаў, В.С.Канішчаў, А.К.Карабанаў, Г.І.Каратаеў, С.В.Клушын, І.Дз.Кудравец, Э.А.Ляўкоў, У.М.Макарэвіч, К.М.Манкевіч, Г.І.Марозаў, А.С.Махнач, А.В.Мацвееў, М.А.Нагорны, А.М.Сінічка, Ю.М.Стаднік, Ж.П Хацько і інш. За распрацоўкі тэктанічнай карты Беларусі маштабу 1:500 000 і манаграфію «Тэктоніка Беларусі» Р.Я.Айзберг, У.А.Багіна, Б.В.Бандарэнка, Р.Г.Гарэцкі, Г.У.Зінавенка, В.С.Канішчаў, У.М.Макарэвіч, В.І.Пасюкевіч адзначаны Дзярж. прэміяй Беларусі 1978. Бел. тэктаністы ўдзельнічаюць у складанні вял. абагульняльных работ (міжнар. тэктанічных карт Еўропы і свету, карты разломнай тэктонікі СССР), у міжнар. праграме геал. карэляцыі і інш.
Літ.:
Разломы Белоруссии и Прибалтики. Мн., 1974;
Тектоника Белоруссии. Мн., 1976;
История геологических наук в Белорусской ССР. Мн., 1978;
Тектоника Припятского прогиба. Мн., 1979;
Левков Э.А. Гляциотектоника. Мн., 1980;
Тектоника запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тыл, ‑у; мн. тылы́, ‑о́ў; м.
1. Задняя частка, старана чаго‑н.; частка, старана, процілеглая пярэдняй. [Палякі] ніяк не чакалі, што гэта небяспека іх можа налучыць з тылу, з заходняй часткі вёскі, дзе і спыніліся чырвонаармейцы і партызаны.Колас.Агінаючы з тылу астравок, Высоцкі суцішыў крок, і пакуль ішоў, ні аб чым не думаў.Кірэйчык.// Знешняя паверхня рукі, процілеглая далоні. [Андрэй Данілавіч] вяртаецца назад, засяроджана выцірае губы тылам далоні і апускаецца зноў на канапку.Ракітны.
2. Тэрыторыя, размешчаная ззаду лініі фронту. Глыбокі тыл. □ [Андрэя], параненага пры вызваленні Мінска, адправілі ў далёкі тыл.Дуброўскі.Здаецца раем тыл заўсёды Байцу, які прайшоў франты.Непачаловіч.// Тэрыторыя, якая знаходзіцца ззаду таго ўчастка, які займае тое ці іншае вайсковае злучэнне. Тыл арміі. Тыл батальёна.
3.звычайнамн. (тылы́, ‑о́ў). Сукупнасць часцей, падраздзяленняў і ўстаноў, якія ствараюцца для матэрыяльнага, тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння войск. [Каралёў:] — Як новаму ў нас чалавеку, трэба ведаць, што мы — авіятэхнічны батальён. Асобная часць, тыл авіяцыі.Алешка.
4. Уся тэрыторыя краіны, якая вядзе вайну, разам з насельніцтвам, у процілегласць фронту. [Драздоў:] — Тыл дае арміі ўсё больш і больш зброі.Дудо.
•••
З тылу — акольным шляхам (зайсці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руча́й
1. Невялікая рэчка, паток; рачулка (БРС). Тое ж ручэй (Ветк., Крыч., Леп., Лёзн., Маз., Маладз., Паст., Слаўг., Смал.Дабр., Стол.), руччэй, руччэвіна, руччэйка (Слаўг.).
2. Месца, дзе ў зямлі праходзіць ваданосны пласт; крынічная жыла (Стаўбц.).
3. Струмень дажджавой або снегавой вады; пракапаная канаўка кругом хаты (Слаўг.). Тое ж ручэй (Лёзн., Слаўг.), руччэй (Слаўг.).
□р. Руча́й (Пачайна) у басейне Дняпра (Макс., 86), Дубе́нскі руча́й каля в. Дубня Слаўг., в.Глыбокі Ручэй Мядз., б. х. Халодны Ручэй (1926) каля в. Старынка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
deep
[di:p]1.
adj.
1) глыбо́кі
2) густы́, мо́цны
a deep red color — цёмна-чырво́ны ко́лер
3) далёкі (углы́бкі)
4) ні́зкі
a deep voice — ні́зкі го́лас
5) пава́жны, непавярхо́ўны, з глыбо́кім сэ́нсам
a speech of deep importance — пава́жная прамо́ва
6) Figur. цяжкі́ для разуме́ньня
7) разу́мны, му́дры
a deep scholar — му́дры навуко́вец
2.
adv.
1) глыбо́ка, глы́бака
2) по́зна (пра час)
He studied deep into the night — Ён вучы́ўся да по́зьняе но́чы
3.
n.
глыб f.; глыбіня́f.
•
- deep in debt
- the deep
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
глухі́
1. taub, gehörlos;
зусі́м глухі́ stócktaub, völlig taub;
быць глухі́м дачаго-н.перан. gégen etw. (A) taub sein, sich éiner Sáche verschlíeßen*;
не заста́цца глухі́мперан.j-m sein Ohr nicht verschlíeßen*; ein genéigtes Ohr schénken;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГО́ГАЛЬ Мікалай Васілевіч (1.4.1809, с. Вялікія Сарочынцы Палтаўскай вобл., Украіна — 4.3.1852),
рускі пісьменнік, пачынальнік крытычнага рэалізму ў рус. л-ры. Скончыў Нежынскую гімназію вышэйшых навук (1828). Служыў чыноўнікам у Пецярбургу (1829—31). Выкладаў гісторыю ў Пецярбургскім ун-це (1834—35). З 1836 жыў пераважна за мяжой (Італія, Германія, Швейцарыя, Аўстрыя, Францыя). У 1840 у Вене перажыў цяжкую нервовую хваробу, якая адбілася на яго светаадчуванні і прадвызначыла наступныя душэўныя зрывы. З 1848 у Расіі. Першы твор — паэма-ідылія «Ганц Кюхельгартэн» (1829). Літ. вядомасць прынесла кн. аповесцей «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (ч. 1—2, 1831—32), у якой створаны паэт. вобраз Украіны, яскравыя малюнкі нар. жыцця і побыту, шырока выкарыстаны ўкр. фальклор. Зб-кі «Міргарад» і «Арабескі» (абодва 1835) засведчылі станаўленне пісьменніка на пазіцыях рэалізму і народнасці. У аповесці «Тарас Бульба» (1835, новая рэд. 1842) у эпічна-былінным стылі ўславіў барацьбу ўкр. народа за нац. вызваленне ў 17 ст. Як глыбокі рэаліст і бязлітасны сатырык выступіў у т.зв. «пецярбургскіх аповесцях» («Нос», «Партрэт», «Неўскі праспект», «Запіскі вар’ята» і інш., 1835—42), у «Аповесці пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам» (1834). Наватарскі характар драматургіі камедыі «Рэвізор» (паст. 1836) дазволіў увасобіць у вобразах чыноўнікаў павятовага горада аблічча ўсёй тагачаснай Расіі. Сярод інш.драм. твораў Гогаля камедыі «Жаніцьба», «Гульцы», «Тэатральны раз’езд пасля паказу новай камедыі» (усе 1842) і інш.Маст. адкрыццём стаў вобраз «маленькага чалавека» з аповесці «Шынель» (1842), у якой Гогаль стаў на абарону зняважанай чалавечай годнасці. Вяршыня творчасці Гогаля — паэма-раман «Мёртвыя душы» (т. 1, 1842), дзе ў вобразах надзвычайнай маст. і псіхал. ёмістасці пісьменнік увасобіў маральнае аблічча сучаснага яму грамадства. Духоўныя пошукі 1840-х г. прывялі Гогаля да вывучэння багаслоўскіх прац, гісторыі царквы. Яго «Выбраныя мясціны з перапіскі з сябрамі» (1847) сталі адным з самых палемічных твораў рус. л-ры. У ёй Гогаль выказаў веру ў мажлівасць лепшага ўладкавання Расіі, яе месіянскую ролю, заснаваную на вернасці ідэалам праваслаўя і маральнага ўдасканалення чалавека. Большасць крытыкаў убачыла ў кн. пераход пісьменніка да рэліг. пропаведзі. В.Бялінскі абвінаваціў Гогаля ў крывадушнасці і жаданні стварыць гімн уладам. Грамадскае непрыняцце «Выбраных мясцін...» у многім вызначылі далейшы лёс Гогаля і яго творчасці. За 10 дзён да смерці Гогаль спаліў рукапіс 2-га т. «Мёртвых душ». З імем Гогаля ў рус. л-ры звязана станаўленне крытычнага рэалізму, т.зв.натуральнай школы. М.Чарнышэўскі ўвёў ва ўжытак нават паняцце «гогалеўскі перыяд рускай літаратуры».
Творчасць Гогаля зрабіла ўплыў на бел. л-ру (В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Колас, М.Гарэцкі, З.Бядуля, К.Чорны, К.Крапіва, Я.Брыль і інш.). На бел. мову яго творы перакладалі М.Краўцоў, Крапіва, М.Лужанін, М.Машара, М.Паслядовіч, А.Бачыла, П.Місько, В.Рабкевіч і інш. У перакладзе на бел. мову выдадзены кн. Гогаля «Жаніцьба» (1937), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1950), «Мёртвыя душы» (1950), «Рэвізор» (1951), «Тарас Бульба» (1954) і інш. Першыя пастаноўкі п’ес Гогаля на Беларусі адбыліся ў 19 ст. («Рэвізор», 1848; «Жаніцьба», 1850; «Цяжба», 1853; «Запіскі вар’ята», 1888, і інш.). У 1945 «Рэвізор» паст. ў Бел. т-ры Я.Коласа. У Тэатры-студыі кінаакцёра «Беларусьфільма» ажыццёўлены арыгінальныя пастаноўкі «Запіскі вар’ята» (1983) і «Фантазіі паводле Гогаля» (1987).
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—14. М., 1937—52;
Собр. соч.Т. 1—7. М., 1984—86;
Бел.пер. — Зачараванае месца // Наша ніва. 1909. № 9;
Тарас Бульба. Рэвізор. Мёртвыя душы. Мн., 1990.
Літ.:
Белинский В.Г. О Гоголе. М., 1949;
Чернышевский Н.Г. Очерки гоголевского периода русской литературы. М., 1953;
Н.В.Гоголь в воспоминаниях современников. М.; Л., 1952;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
страхо́цце, ‑я, н.
Разм.
1. Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае. Ды і такі добрага страхоцця нагнаў на Віцю той дзядзька, што ехаў у канцы цягніка, — старшы з аховы.Нядзведскі.[Луцэвіч:] О, вы яшчэ, дзеткі, не знаеце пушчы. Яна пагоніць на чалавека такія страхоцці, што калі хто і знойдзе [кветку шчасця], дык пакіне і ўцячэ.Вітка.// Страшная, трагічная з’ява, падзея. Пра тое, што немцы спалілі наш Вялікі Лес, а людзей, насельнікаў вёскі, пагналі ў Нямеччыну — Вяргейчык, па ўсім відаць, яшчэ не ведаў, бо і на чужыну ён паехаў намнога раней, да таго страхоцця, што мы перажылі.Сачанка.//толькімн. (страхо́цці, ‑яў). Страхі. Пра пана Прусака ў нас расказваюць цэлыя страхоцці.Якімовіч.
2. Пра каго‑, што‑н. пачварнае, брыдкае, што палохае сваім выглядам. — Ну і страшыдла! — заўважыў .. [Сяргей]. — Спаткаешся з такім ноччу дзе ў глухім месцы — падумаеш: здань. І як .. трымаюць такое страхоцце.Машара.
3.узнач.вык. Тое, што і страх (у 2 знач.). Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. Проста страхоцце.Колас.// Вельмі многа. Хораша зімою ў бары. Толькі адно блага: снег глыбокі. Намяло сёлета — страхоцце адно.Савіцкі.— Палічы, колькі часу трэба чакаць, пакуль ты скончыш вучылішча, — страхоцце!Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІКЕЛА́НДЖЭЛА, Мікеланджэла Буанароці (Michelangelo Buonarroti; 6.3.1475, Капрэзе-Мікеланджэла, Італія — 18.2.1564),
італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў Адраджэння. Вучыўся жывапісу ў Д.Гірландайо ў Фларэнцыі (1488), скульптуры ў Бертольда ды Джавані ў маст. школе ў садзе К.Медычы пры манастыры Сан-Марка (1489—92). Зазнаў уплывы Джота ды Бандоне, Данатэла, Мазачыо, Якопа дэла Кверчы, ант. скульптуры. Працаваў у Фларэнцыі, Балонні, Рыме. Ужо ў ранніх работах вызначыліся гал. рысы яго творчасці — манументальнасць, унутр. напружанасць і драматызм вобразаў, дынамічнасць кампазіцыйнага вырашэння, майстэрскае выяўленне прыгажосці цела чалавека: рэльефы «Мадонна каля лесвіцы», «Бітва кентаўраў» (абодва каля 1490—92), статуя «Вакх» (1496—97), скульпт. група «Аплакванне Хрыста» («П’ета») у саборы св. Пятра (каля 1498—99) і інш. У каласальнай статуі «Давід» (1501—04) і кардоне для размалёўкі Палацца Век’ё «Бітва пры Кашыне» (1504—06) М. ўвасобіў гераічны парыў і грамадз. доблесць фларэнційцаў, якія выступілі супраць тыраніі Медычы. Вяршыня яго творчасці — размалёўка скляпенняў Сіксцінскай капэлы ў Ватыкане (1508—12). Жывапісны цыкл, які ўключае сцэны з Кнігі Быцця ў цэнтр.ч. плафона, манум. фігуры прарокаў і сівіл на бакавых частках скляпення, выявы продкаў Хрыста і біблейскія эпізоды ў распалубках, ветразях і люнетах, стварае грандыёзна ўрачыстую кампазіцыю, што ўспрымаецца як гімн фізічнай і духоўнай прыгажосці, сцвярджае бязмежнасць творчых магчымасцей Бога і створанага па яго падабенству чалавека. Размалёўкі ў Сіксцінскай капэле, як і інш. жывапісныя творы М., вызначаюцца дакладнасцю пластычнай лепкі, напружанай выразнасцю малюнка і кампазіцыі, вытанчанай гамай прыглушаных колераў. У 1505—45 працаваў над афармленнем пахавальні папы Юлія II у царкве Сан-П’етра ін Вінколі ў Рыме: статуі «Звязаны раб», «Раб памірае», «Раб абуджаецца», «Атлант» (усе 1513—19), «Майсей» (1515—16), а таксама 4 няскончаныя фігуры рабоў (1532—34), якія даюць уяўленне аб творчым працэсе мастака. З 1520-х г. светаадчуванне М. набыло трагічны характар і глыбокі песімізм, абумоўленыя крушэннем ілюзій аб стварэнні адзінай моцнай дзяржавы, стратай у Італіі паліт. і грамадз. свабод, крызісам рэнесансавага гуманізму. Гэта ярка выявілася ў вобразным ладзе скульпт.-арх. ансамбля ў пахавальні роду Медычы ў Новай сакрысціі царквы Сан-Ларэнца ў Фларэнцыі: прасякнутыя адчуваннем цяжкага роздуму, бязмэтавасці складаных рухаў, пазбаўленыя партрэтных рысаў статуі герцагаў Ларэнца і Джуліяна, фігуры «Раніца», «Дзень», «Вечар», «Ноч», якія сімвалізуюць незваротнасць руху часу (усе 1520—34). Сярод інш. твораў: фрэска «Страшны Суд» на алтарнай сцяне Сіксцінскай капэлы (1536—41), размалёўкі капэлы Пааліна ў Ватыкане (1542—50), бюст «Брут» (1537—38), скульпт. кампазіцыі «П’ета» (да 1550—55) для фларэнційскага сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ і няскончаная «П’ета Ранданіні» (1555—64), якая прызначалася для ўласнага надмагілля. У позні перыяд працаваў пераважна ў архітэктуры. Пабудовы М. вызначаюцца павышанай пластычнасцю, унутр. дынамізмам і напружанасцю арх. мас, вял. ролю маюць рэльефнае аздабленне сцен, актыўная святлоценявая арганізацыя іх паверхні пры дапамозе высокіх пілястраў, падкрэслена аб’ёмных карнізаў, аконных і дзвярных парталаў. Аўтар праектаў і кіраўнік буд-ва б-кі Лаўрэнцыяны ў Фларэнцыі (1523—34), сабора св. Пятра і ансамбля пл. Капітолія ў Рыме (з 1546, работы завершаны са зменамі пасля смерці М.). Як літаратар сфарміраваўся пад уплывам літ.-эстэт. і філас. ідэй фларэнційскіх паэтаў 15 ст. (Л.Медычы, Л.Пульчы), неаплатонікаў і Дж.Саванаролы. Пісаў пераважна мадрыгалы і санеты. Лірыка М. адметная складанасцю формы, глыбінёй думкі. Тэмы прыгажосці, якую ён трактаваў як боскі пачатак у чалавеку, кахання, якое змагаецца са старасцю і смерцю, адзіноцтва мастака ў варожым да яго свеце, бацькаўшчыны пад уладай тырана набылі ў творах М. высокі грамадз. пафас і трагічнае гучанне. Літ. творы, высока ацэненыя сучаснікамі, пры жыцці М. не публікаваліся (першае выданне — «Вершы», 1623). Творчасць М. падрыхтавала станаўленне маньерызму, зрабіла вял. ўплыў на развіццё прынцыпаў барока і ўсяго еўрап. мастацтва. Іл.гл. таксама да арт.Адраджэнне, Давід, Італія, Манументальнае мастацтва.
Тв.:
Рус.пер. — Неизмеримы гения деянья: Стихотворения. М., 1997.
Літ.:
Либман М.Я. Микеланджело Буонарроти. М., 1964;
Микеланджело: Жизнь. Творчество. М., 1964;
Микеланджело и его время. М., 1978;
Алпатов М. Поэзия Микеланджело // Алпатов М. Эподы по истории западноевропейского искусства. М., 1963;
Балдини У. Микеланджело — скульптор: Пер. с итал. М., 1979;
Кристофанелл и Р. Дневник Микеланджело неистового: Пер. с итал. М., 1985;
Хойзингер Л. Микеланджело: Очерк творчества: Пер. с нем. М., 1996.
Т.В.Пешына.
Мікеланджэла. П’ета. Сабор св. Пятра. Каля 1498—99.Мікеланджэла. Стварэнне Адама. Фрагмент размалёўкі Сіксцінскай капэлы ў Ватыкане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стру́га1 ‘вельмі грузкая даліна, балоціна’ (ТС), ‘дрыгва’ (Сцяшк. Сл., Жыв. сл.; бяроз., ст.-дар., Сл. ПЗБ; бялын., Нар. сл.; ЛА, 5), ‘рукаў ракі’ (ЭШ, рук.), ‘затока’ (бярэз., Сл. ПЗБ), струга́ ‘гразкае балота’ (ст.-дар., Нар. сл.), ‘месца на балоце, зверху зацягнутае травой’ (люб., Бел. дыял.), ‘ручай, струмень’: пот ліецца стругою (беласт.Ніва, 1973, 23 верас.), ‘самы шпаркі і глыбокі праток вады ў рацэ’ (Ласт.), зах.-палес.стру́га ‘мокрае месца, зарослае хмызняком’, ‘балоцістая мясціна’ (Сл. Брэс.), ‘невялікая рэчка’ (Мат. Гом.), ‘невялікае цячэнне на балоце’, усх.-палес.стру́жка ‘старое зарослае русла ракі’ (Талстой, Геогр., 194–195), ст.-бел.струга ‘струмень, ручай’. Укр.стру́га ‘ручай; струмень’, паўн.-рус., наўг., курск.стру́га ‘глыбокае месца, лужа, якая застаецца летам ад амаль перасохлай рэчкі’, вялікалук.истру́га ‘частка старога рэчышча’, стараж.-рус.струга ‘цячэнне’, польск.struga ‘струмень, цячэнне’, в.-луж.truha ‘ручай’, н.-луж.tšuga ‘тс’, чэш.strouha ‘жолаб, канава’, славац.struha ‘тс’, славен.strúga ‘русла, рукаў ракі’, ст.-слав.строуга ‘цячэнне, паток’. Прасл.*struga, дэрыват з суф. ‑ga ад і.-е. кораня *sreu̯‑ ‘цячы’; ‑t‑ устаўное, звязана з струя, востраў, гл. Гл. Борысь, 582; Махэк₂, 583; Шустар-Шэўц, 1549; Міклашыч, 318. Генетычна роднасныя лат.straũga ‘нізкае месца, дзе можна праваліцца’, struga ‘балота’, stūga ‘струмень вады’, strũgla ‘тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 783 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 450; Папоў, Из истории, 87 (беспадстаўна лічыць запазычаннем з польскай).
Стру́га2 ‘венцер (з дубцоў)’ (касцюк., ЛА, 1). Параўн. балг.радоп.стро̑́га ‘варотцы ў плоце або кашары’, дыял.стръ́га ‘цесны праход у загоне, праз які праходзяць авечкі па адной’, престръ́га ‘шчыліна паміж пярэднімі зубамі’, серб.-харв.strȕga ‘тс’. Бярнар (Бълг. изсл., 324–326) выводзіць з прасл.*strǫga. Сюды ж, магчыма, і рум.strungă ‘цесны праход’, далейшыя сувязі якіх няясныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глухі́, ‑ая, ‑ое; глух, ‑а.
1. Часткова або поўнасцю пазбаўлены слыху; няздольны чуць. Глухі на адно вуха. □ Як ем, дык глух і нем.Прымаўка.//узнач.наз.глухі́, ‑ога, м.; глуха́я, ‑ой, ж. Пра чалавека, пазбаўленага слыху. Жылі ў адной вёсцы сляпы, глухі і бязногі.Якімовіч.Глухі не дачуе, дык прыдумае.Прымаўка.//перан. Неспагадлівы, нячулы, раўнадушны. Жанчына жыла толькі .. [дзіцем], глухая да навакольнага.Карпаў.
2. Невыразны, нязвонкі, прыглушаны. Глухі голас. Глухія выбухі. □ Прызвычаенае вуха інжынера пачула.. глухі перастук колаў, водгукі рэха, якое кацілася над палямі.Лынькоў.// Які вымаўляецца без удзелу голасу (пра гукі). Глухі зычны.//перан. Затоены, невыразны. Між сялян пайшла глухая гаворка, у якой чулася нейкая трывога і страх.Колас.Не патрэбна ні скарг, ні скрухі, ні глухіх нараканняў на лёс.Глебка.
3. Густы, цёмны, непраходны. Наўкол глухія хмызнякі — Сынок малы ад жалю плакаў, Калі ў піліпаўку ваўкі Заелі сёмага сабаку.Арочка.
4. Які знаходзіцца ў глушы, далёка ад населеных месц; далёкі ад жыццёва важных цэнтраў. Глухая вёска. □ Калісьці гэткі цёмны і глухі, Мой родны кут, сягоння ты ў агнях.Смагаровіч.// Пустынны, бязлюдны. Глухі завулак. Глухая дарога.