2.перан. (павярхоўназасвоіць) áufschnappen vt; sich (D) óberflächlich áneignen;
нахапа́цца ве́даў sich (D) Kénntnisse óberflächlich áneignen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВЕДА́НТА (санскр., літар. канец ведаў),
рэлігійна-філасофская сістэма ў інд. філасофіі. Узнікла на аснове абагульнення каментарыяў да тэкстаў Ведаў (упанішад; гл.Веды) і часткова эпічных тэкстаў («Рамаяна», «Махабхарата», «Бхагавадгіта»). Уключае ўласна веданту, некаторыя вучэнні вішнуізму, шываізму, а таксама неаіндуізму. Асн.філас. катэгорыі веданты: брахман (касм. душа), атман (індывід. душа), пуруша (абстрактны духоўны пачатак), пракрыці (абстрактны матэрыяльны пачатак, прырода), артха (сэнс, значэнне), джняна (веды), авастха (псіхічны стан) і мая (ілюзія). Вышэйшая рэальнасць і прычына ўсяго існага — вечны Брахман. Мэтай быцця веданта лічыць «вызваленне», дасягненне адзінства з Богам шляхам поўнага адыходу ад рэальнасці і паглыблення ў чыстае мысленне.
Мяркуюць, што мудрэц Бадараян (каля 4—3 ст. да н.э.) сістэматызаваў вучэнні ў «Брахма-сутры» («Веданта-сутры»), што існавалі ў 7 ст. да н.э. Каментарыі да іх далі пачатак школам веданты — Шанкары, Рамануджы, Мадхвы, Валабхі, Німбаркі і інш., якія разыходзяцца ў поглядах на індывід. Я (джыву) і Брахман. Веданта значна паўплывала на індуізм. Прадстаўнікі неаведантызму 20 ст. Р.Тагор, С.Радхакрышнан і інш.
Літ.:
Чаттерджи С., Датта Д. Введение в индийскую философию: Пер. с англ.М., 1955;
Боги, брахманы, люди: Четыре тысячи лет индуизма: Пер. с чеш. М., 1969;
Костюченко В.С. Классическая веданта и неоведантизм. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНАЯ МЕДЫЦЫ́НА,
сукупнасць эмпірычных ведаў, назапашаных людзьмі ў працэсе гіст. развіцця аб праявах хвароб, лек. уласцівасцях раслін, рэчываў жывёльнага і мінер. паходжання; шэраг прыёмаў, накіраваных на лячэнне і прадухіленне захворванняў.
Метады Н.м. вядомы з глыбокай старажытнасці. Выбар лек. сродкаў і прыёмаў напачатку ажыццяўляўся з улікам вопыту продкаў, без навук. доказаў. Нар. лекары спецыялізаваліся на лячэнні асобных хвароб ці выкананні некат. прыёмаў: кравапускі, кастаправы, кільныя лекары (упраўленне грыжаў) і інш.Найб.стараж. галіна Н.м. — нар. гігіена, якая развілася ў навук. гігіену. Звесткі, назапашаныя Н.м. шырока адлюстраваны ў працах Авіцэны, Галена, Гіпакрата, Цэльса і інш. У 16—17 ст. палажэнні Н.м. распаўсюджваліся ў кнігах — траўніках, лячэбніках і інш.Найб. вядома Н.м. краін Усходу (напр., інд., тыбецкая).
Сукупнасць ведаў Н.м. выкарыстоўвае і сучасная медыцына, якая бярэ з яе ўсё каштоўнае і рацыянальнае, у т. л.найб. эфектыўныя метады лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, напр., з Н.м. прыйшлі ў клінічную практыку бальнеа-, гелія-, фітатэрапія, лячэбнае харчаванне і інш.Гл. таксама Знахарства.
Літ.:
Полная энциклопедия народной медицины. Т. 1—3. М., 1998—99;
Стояновский Д.Н. Энциклопедия народной медицины. Донецк, 1999;
Мудрость веков: Древняя восточная медицина. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫПАТЭТЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА (ад грэч. peripatoi крытая галерэя — лекцыйная зала),
лікей, філасофская школа Арыстоцеля. Была буйным цэнтрам ант.ведаў, спалучала функцыі акадэміі навук (даследаванні на падставе метаду Арыстоцеля ў розных галінах ведаў, каардынацыя даследчай дзейнасці). Адрозніваюць некалькі перыядаў перыпатэтызму. 1-ы перыяд — 4—2 ст. да н.э. Лікей створаны ў 335 да н.э. ў Афінах Арыстоцелем, пасля яго школай кіраваў Тэафраст (паклаў пачатак батаніцы; на яго лекцыях прысутнічала каля 2 тыс. слухачоў). У школе выкладалі Эўдэм Радоскі, Арыстаксен з Тарэнта і інш. Вучнямі былі Дурыс, Хамелеон з Гераклеі Пантыйскай, Праксіфан з Лесбаса. Калі школу ўзначальваў філосаф і прыродазнавец Стратон з Лампсака, характэрнай яе рысай стала схільнасць да заняткаў асобнымі навукамі (гісторыя, геаграфія, гісторыя л-ры і інш.). У 2-і перыяд (1 ст. да н.э.) вучоныя Андронік Радоскі, Ксенарх, Стасей з Неапаля былі пераважна выдаўцамі, рэдактарамі і каментатарамі арыстоцелеўскіх твораў. Падобная дзейнасць характэрна і для 3-га перыяду (1—2 ст.н.э.). Сярод вучоных таго часу Аляксандр з Эгі, Адраст, Гермін, Арыстокл з Месены, Аляксандр Афрадысійскі. Большасць з іх займалася гіст. біяграфіямі, літ.-знаўствам, папулярнай этыкай. З 4 ст. ўласна перыпатэтычныя традыцыі знікаюць, творы Арыстоцеля пачалі каменціраваць неаплатонікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гістарыягра́фія, ‑і, ж.
1. Навука аб развіцці і ўзбагачэнні ведаў па гісторыі чалавечага грамадства, а таксама гістарычныя крыніцы.
2. Гістарычная бібліяграфія.
3. Гісторыя вывучэння якой‑н. праблемы. Гістарыяграфія савецкага перыяду.
[Ад грэч. historia — гісторыя + grapho — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае кваліфікацыю (у 2 знач.); умелы, вопытны. Кваліфікаваны рабочы. Кваліфікаваны ўрач.// Выкананы, зроблены ўмела, з веданнем справы. Кваліфікаваны пераклад.// Які патрабуе спецыяльных ведаў, падрыхтоўкі. Кваліфікаваная праца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілжа́, ілжы, ж.
Разм. Няпраўда, выдумка, хлусня. Бо хто ж ведаў, скажы, Аб забытым народзе і краі? Цемра зману, ілжы Тут стаўляла крыжы, Як слупы па дарозе да раю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несамасто́йны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае пад уплывам чужой волі; пазбаўлены самастойнасці. Несамастойны чалавек. □ — А ты не перакручвай, не адцягвай ад сябе ўвагі! — умяшаўся Грушэўскі, які ведаў несамастойны характар Колі.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспрактыкава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць неспрактыкаванага; адсутнасць або недахоп вопыту, ведаў. Ад неспрактыкаванасці ў далёкай хадзе, а можа і ад слабасці ў нагах я часта спатыкаўся і ледзь не падаў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЛАКІ́ТНЫ ПАТРУ́ЛЬ»,
добраахвотныя аб’яднанні (атрады і групы) школьнікаў, навучэнцаў, аматараў прыроды, якія арганізоўваюцца для ўдзелу ў грамадскай прыродаахоўнай дзейнасці пры адначасовым удасканаленні ведаў па біялогіі і ахове прыроды. Ствараюцца з мэтай вывучэння і аховы рыбных багаццяў краіны на базе сярэдніх школ, станцый юннатаў, летніх лагераў адпачынку. Працуюць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў і работнікаў прыродаахоўных арг-цый. На Беларусі «блакітныя патрулі» існуюць з 1965. На 1.1.1996 у 120 атрадах было каля 1500 чал.