трыкла́дый
(н.-лац. tricladium)
недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў чыстай прэснай вадзе на гнілым лісці пераважна дрэвава-кустовых парод, радзей на іншым раслінным субстраце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трэнтэпо́лія
(н.-лац. trentepohlia)
ніткаватая зялёная водарасць сям. трэнтэполіевых, якая трапляецца на кары дрэў, сцёблах і лісці кустоў і травяністых раслін, на вільготных валунах і скалах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тылапі́лус
(н.-лац. tylopilus)
шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, знешне падобны да баравіка, але з ружовым гіменафорам, які расце на глебе ў лясах; неядомы, жоўцевы грыб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тыту́нь
(кр.-тат., тур. tütün)
1) травяністая расліна сям. паслёнавых, лісце якой багата нікацінам;
2) высушанае і дробна нарэзанае лісце гэтай расліны, якое ідзе на курэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хілако́рус
(н.-лац. chiloconis)
жук сям. божых каровак; жыве ў лясах на лісцевых дрэвах і кустах; драпежнік какцыдаў, пераважна шчытовак (выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе з імі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хламідамана́да
(ад гр. chlamys, -ydos = плашч + monas, -ados = адзінка)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідамападавых, якая пашырана пераважна ў стаячых прэсных вадаёмах з вялікай колькасцю арганічных рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хлорасарцы́на
(н.-лац. chlorosarcina)
аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. хлорасарцынавых, якая пашырана ў стаячых і ціхаплынных прэсных водах, у складзе слаявіны лішайнікаў і ў глебе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хурма́
(цюрк. hurma, ад перс. hurmā = фінік)
дрэвавая або кустовая расліна сям. эбенавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама аранжава-чырвоны салодкі плод гэтай расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
юнгерма́нія
(н.-лац. jungermannia)
пячоначны мох сям. юнгерманіевых, які трапляецца на гнілой драўніне ў вільготных і забалочаных лясах, на аголенай глебе па берагах рэк і ручаёў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ірга́
(манг. irgai)
кустовая расліна сям. ружавых са шматлікімі дробнымі белымі кветкамі і ядомымі сакаўнымі ягадамі, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)