Кру́пчык ’цвёрды камячок гліны, які пры апрацоўцы цяжка размінаць’ (Нар. словатв.). Гл. крупы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Купа́віца ’трава, што расце ў балоце на купінах’ (ТС, Нар. лекс.). Гл. купава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куро́біцца ’карабаціцца’ (Нар. словатв.). Да *каробіцца. Параўн. укр. коробитися, рус. коробиться. Гл. кораб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіру́х ’страўнік жывёлы, кіндзюк’ (Нар. лекс., Вешт.). Магчыма, кантамінацыя кіндзюк і курдзюк (> курюкжурук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Е́ра ’аер’ (З нар. сл.) магчыма, да *а́ера. Nomen colleclivum да а́ер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пампу́шачка (З нар. сл.) ’пупышачка’. З польск. pępyszek ’тс’. Змена роду паводле пупышка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паштакава́ць (экспр.) ’аблізаць’ (нараўл., Жыв. нар. сл.). Відаць, з пакаштаваць ’паспытаць на смак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́нтра ’падваліна’ (пін., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, у аснове ляжыць лац. planta ’падэшва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыснасці́ць (пріснасьці́ць) ’прыладзіць’ (Бяльк.), прыснасці́цца ’прыладзіцца, прымасціцца’ (жлоб., Нар. словатв.). Да снасць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысіві́ць ’забяліць малаком’ (узд., Жд. 3; полац., Нар. лекс.). Да сіві́ць, сівы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)