Разні́ца ’бойня’ (ТСБМ; зэльв., Сл. ПЗБ), ’сячкарня’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’бойня’, ’крама, дзе прадаюць мяса’ (Бяльк., Янк. БП, Яруш., Бір. Дзярж.), в.-луж. rěznica ’бойня’. Ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынёнка ‘церніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Не зусім ясна. Відаць, ад назвы месца, дзе церлі лён, гл. тыня́нка ‘пуня’, або ад тынь2 ‘тонкая дошка’, гл. тын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каранці́н

(фр. quarantaine)

1) часовая ізаляцыя хворых і асоб, якія мелі з імі зносіны, каб папярэдзіць распаўсюджванне інфекцыі;

2) санітарны пункт для агляду людзей і грузаў, што прыбылі з мясцовасці, дзе ёсць эпідэмія.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДАТЫ́ЧНАЯ ПЛО́СКАСЦЬ да паверхні ў пункце,

плоскасць, у якой ляжыць датычная прамая да кожнай лініі на паверхні, праведзенай праз гэты пункт.

Калі паверхня вызначана ўраўненнем F(x, у, z) = 0, дзе F(x, y, z) — дыферэнцавальная функцыя, ураўненне Д. п. да гэтай паверхні ў яе пункце M0(x0, у0, Z0) мае выгляд (Fx)0 (x−x0) + (Fy)0(y−y0) + (Fz)0 (z−z0) = 0, дзе (Fx)0, (Fy)0, (Fz)0 — частковыя вытворныя функцыі F(x, y, z) у пункце М0. Д.п. да паверхні σ у пункце М0 характарызуецца тым, што адлегласць h ад гэтай плоскасці да зменнага пункта М паверхні σ пры імкненні М да М0 з’яўляецца бясконца малой у параўнанні з адлегласцю MM0.

Датычная плоскасць.

т. 6, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБАРО́ТНЫЯ СРО́ДКІ,

грашовыя сродкі, прызначаныя на ўтварэнне абаротных вытв. фондаў і фондаў абарачэння. Адна іх частка дзейнічае ў вытв. сферы і набывае форму вытв. запасаў, незавершанай вытворчасці і наступных затрат, другая абслугоўвае сферу абарачэння і набывае форму гатовых вырабаў, грашовых сродкаў і сродкаў у разліках. Асн. крыніца фарміравання першых — даход (прыбытак), другіх — кароткатэрміновы крэдыт. Эфектыўнасць выкарыстання абаротных сродкаў характарызуецца колькасцю абаротаў (каэфіцыентам абарачэння) і працягласцю аднаго абароту (хуткасцю абароту).

Колькасць абаротаў вызначаецца па формуле Ка=РП:А, дзе РП — аб’ём рэалізаванай прадукцыі за дадзены перыяд, А — сярэднегадавая сума абаротных сродкаў за гэты ж перыяд. Хуткасць абароту (у днях) вызначаецца па формуле: Ха=Д:Ка, дзе Д — колькасць дзён у перыядзе. Паскарэнне абарачальнасці абаротных сродкаў — адна з важных умоў эканоміі сродкаў, павышэння эфектыўнасці вытв-сці.

т. 1, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯГРАФІ́ЧНЫ МЕ́ТАД,

1) У сацыялогіі — спосаб даследавання, дыягностыкі, карэкцыі і прагназавання жыццёвага шляху асобы. Тэарэтычна распрацаваны на пач. 20 ст. сацыёлагамі амерыканцам У.Томасам і палякам Ф.Знанецкім. Біяграфічным метадам называлі вывучэнне асабістых дакументаў (перапіска, дзённікі, аўтабіяграфіі). 2)У псіхалогіі біяграфічны метад — крыніца разумення і рэканструкцыі жыццёвага свету асобы і яе самасвядомасці; у псіхіятрыі — вывучэнне прычын хваробы, першапачатковай «псіхічнай траўмы».

3) У літаратуразнаўстве — кірунак у вывучэнні л-ры, дзе асоба аўтара і яго біяграфія разглядаюцца як асноўны, вызначальны момант маст. творчасці. Найб. пашырэнне гэты метад набыў у гісторыі культуры, дзе ён цесна звязаны з герменеўтыкай. У далейшым яго сталі ўключаць у аналіз актуальных і будучых з’яў (будучая аўтабіяграфія, кіраваная фантазія, графікі жыцця, каўзаметрыя). У сучасным грамадазнаўстве біяграфічны метад набыў новыя рысы дзякуючы ўсведамленню адзінства ўнутранага свету асобы і гіст. сітуацыі яе развіцця.

т. 3, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Qui vitat molam, vitat farinam

Хто пазбягае млына, пазбягае і мукі́.

Кто избегает мельницы, избегает и муки́.

бел. Дзе не палажыў, там і шукаць нечага.

рус. Кто не сеет, тот и не жнёт. Сладкая ежа не придёт лежа.

фр. Il faut semer pour récolter (Прежде чем собрать урожай, надо посеять).

англ. He who would catch fish must not mind getting wet (Если хочешь словить рыбу, не бойся замочиться).

нем. Der etwas erlangen will, muß die Mühe nicht scheuen (Кто хочет достичь чего-либо, не должен пугаться труда).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Auxilia humilia firma consensus facit

Згода робіць моцнай слабую дапамогу.

Согласие делает сильной слабую помощь.

бел. Згодай свет трымаецца. Бярыся дружна ‒ не будзе грузна. Дзе дружна, там і хлебна. Дружныя ластаўкі/сарокі і ката/коршуна заклююць.

рус. Согласье крепче каменных стен. Дружба созидает, вражда разрушает. Где любовь да совет, там и рай, там и свет.

фр. Bon amitié’ vaut mieux que tour fortifiée (Хорошая дружба лучше, чем укреплённая башня).

англ. Concord makes small things grow (Согласие из малого делает великое).

нем. Eintracht bringt Macht (Согласие приносит силу).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Divitiae bonum non est

Багацце ‒ не шчасце.

Богатство ‒ не благо.

бел. Багацце ‒ не дабро. Багатаму не спіцца паначы. Не заўсёды там шчасце, дзе дастатак і багацце.

рус. Богатому не спится, богатый вора боится. Богатому сладко естся, да плохо спится. Богатство с деньгами, голь с весельем.

фр. Sac plein dresse l’oreille (Полная сумка заставляет навострить уши). Peu de bien peu de soucis (Мало богатства ‒ мало забот).

англ. Much coin much care (Много монет ‒ много заботы).

нем. Den Reichen flieht der Schlaf (От богатых улетает сон).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

АПЕРА́ТАРЫ ў квантавай механіцы, матэматычныя аперацыі, якія выконваюцца над хвалевай функцыяй, што апісвае стан сістэмы. Служаць для супастаўлення з зададзенай хвалевай функцыяй (вектарам стану) ψ інш. функцыі ψ′ : ψ′ = ψ , дзе L̂ — аператар, якому адпавядае фіз. велічыня L. Напр., аператар множання ψ=x, дзе x̂ — аператар каардынаты; дыферэнцавання xψ = ih ψ x , дзеx — аператар праекцыі імпульсу на вось х. Над аператарам можна выконваць алг. дзеянні, напр., здабытак =12 азначае, што ψ=ψ″, калі 1ψ=ψ′ і 2tp′=ψ″. Яўны выгляд аператара вызначаецца ўласцівасцямі пераўтварэнняў той сіметрыі, з якой звязана матэм. фармулёўка адпаведнага закону захавання (гл. Нётэр тэарэма). Уласцівасці аператара L̂ вызначаюцца ўраўненнем ψ=nψn; яго рашэнні ψn (уласныя функцыі) апісваюць квантавыя станы, у якіх фіз. велічыня L прымае значэнні Ln(уласныя значэнні аператара). Набор такіх значэнняў (спектр) выяўляе ўсе значэнні фіз. велічыні L, якія можна вызначыць эксперыментальна, бывае неперарыўным (напр., аператар каардынат, імпульсу), дыскрэтным (аператар праекцыі моманту імпульсу на каардынатную вось) і змешаным (аператар энергіі ў залежнасці ад характару сіл, што дзейнічаюць у сістэме; дыскрэтныя ўласныя значэнні аператара наз. ўзроўнямі энергіі). У квантавай механіцы карыстаюцца пераважна лінейнымі аператарамі і эрмітавымі аператарамі.

А.А.Богуш.

т. 1, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)