Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ажыўле́ннен.
1. (дзеянне) Belébung f -;
2. (стан) Belébtheit f -; Lébhaftigkeit f -, Lebéndigkeit f -n;
уне́сці https://ay.by/lot/novyj-zavit-na-zahodnepaleskaj-gavorcy-u-perakladze-f-klimchuka-5039156530.html ў кампа́нію Lében in die Geséllschaft [разм. in die Búde] bríngen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыса́ды1 мн. л. ’дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-небудзь (дарогі, вуліцы, будынка і пад.)’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Бір. Дзярж., Прышч. дыс., Сл. ПЗБ; слуц., ЛА, 2), прыса́дзі ’прысады’ (Сл. ПЗБ), прыса́да ’шырокая дарога, абсаджаная дрэвамі; дрэвы, пасаджаныя ля (вакол) хаты, сядзібы, сада’ (Шат., Янк. 2, Стан., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), прыса́дак ’шырокая дарога, абсаджаная дрэвамі’ (акц., ЛА, 2), прыса́дка ’дрэва ў прысадах, алеі’ (Стан.), ’прысады; алея’ (Яруш.). Ст.-бел.присад ’падсаджаная расліна’ (XVI ст.), якое Крапівін (Межресп. конф., 24) параўноўвае з серб.при́сад ’атожылак, парастак’. Ад прысадзі́ць (гл.). Да семантыкі параўн. яшчэ паліса́да (гл. паліса́д).
Прыса́ды2 ’два дрэвы, якія растуць адно каля другога, з развілінамі (ра́ламі або казламі), дзе будзе зроблены памост для вулляў-калод (адзёр)’ (Сержп. Борт.). Да прысадзі́ць, г. зн. дрэвы, на якія прыса́джваецца памост, або дрэвы, спецыяльна пасаджаныя блізка адно да аднаго для выкарыстання пры размяшчэнні борці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гуча́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннеістанпаводледзеясл. гучаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Пераможнаю радасцю гучаць жалезныя колы вагонаў, і гэта гучанне падхоплівае зарэчны чарот, ператвараючы яго ў цэлую мяцеліцу адрывістага смеху.Колас.
2.перан.Кніжн. Значэнне, характар. Я. Купала і Я. Колас яшчэ больш узмацнілі грамадскае гучанне нашай сатыры, падалі ёй выразную рэвалюцыйную накіраванасць.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гушчыня́, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. □ Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу.В. Вольскі.
2. Тое, што і гушчар. І рады я вясне тваёй, Айчына, Як сонцу кветка ў гушчыні лясной.Прыходзька.
3. Тое, што і гушча (у 3 знач.). У гушчыні натоўпу. З гушчыні народных мас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіпе́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннеістанпаводледзеясл. кіпець (у 1, 2 знач.). Тэмпература кіпення.
2.перан. Бурнае праяўленне чаго‑н., душэўнае хваляванне, ўздым. Творчае кіпенне. □ — Юнацтву ўласціва кіпенне, бурленне, — казаў далей абаронца: — Колькі юнакоў-студэнтаў прымала ўдзел у дэманстрацыях, у выступленнях, у бунтах супроць таго ці іншага грамадскага парадку, супроць закону! Хіба можна называць іх злачынцамі?Колас.
•••
Пункт кіпеннягл. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)