бабіру́са

(н.-лац. babyrousa babyrussa, ад малайск. babi = свіння + rusa = алень)

парнакапытная жывёла сям. свіней, якая водзіцца ў балоцістых лясах вострава Цэлебеса і некаторых суседніх астравоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

беламка́нда

(н.-лац. belamcanda)

травяністая расліна сям. касачовых з вузкім лісцем і буйнымі чырванавата-бурымі кветкамі, пашыраная ў Японіі, Кітаі, Індыі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

белаперо́на

(н.-лац. beloperone)

вечназялёная паўкустовая расліна сям. акантавых з яйцападобным лісцем і сабранымі ў коласападобныя суквецці кветкамі, пашыраная ў Мексіцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бергамо́т

(іт. bergamotta)

1) вечназялёнае пладовае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў Міжземнамор’і, Грузіі, з пладоў якога здабываюць эфірны алей;

2) сорт груш з яблыкападобнымі сакавітымі пладамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гігро́філа

(н.-лац. hygrophila)

водная травяністая або кустовая расліна сям. акантавых з тоўстым сцяблом і доўгім вузкім лісцем, пашыраная ў тропіках; на Беларусі вядома як акварыумная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпеа́струм

(н.-лац. hippeastrum)

цыбульная травяністая расліна сям. амарылісавых з буйнымі лейкападобнымі кветкамі рознай афарбоўкі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіяцы́нт

(лац. hyacinthus, ад гр. hyakinthos)

1) травяністая расліна сям. лілейных з прадаўгаватым лісцем і пахучымі кветкамі;

2) мінерал, каштоўны камень жоўтага, чырвонага або ружовага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анана́с

(н.-лац. ananas < ісп. ananas, ад індз. anana)

травяністая расліна сям. ананасавых, пашыраная ў трапічнай Амерыцы, а таксама духмяны сакаўны плод гэтай расліны залацістага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

архідэ́я

(ад гр. orchis = ядро + eidos = выгляд)

травяністая расліна сям. архідных з духмянымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акані́т

(н.-лац. aconitum, ад гр. akoniton)

травяністая расліна сям. казяльцовых з буйнымі жоўтымі, сінімі, фіялетавымі кветкамі ў гронках, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах; боцікі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)