людві́гія

(н.-лац. ludwigia)

водная травяністая расліна сям. скрыпнёвых з доўгімі галінастымі сцёбламі і аліўкава-зялёным лісцем, пашыраная ў вадаёмах Амерыкі, радзей Афрыкі; вядома як акварыумная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лялема́нцыя

(н.-лац. lallemantia)

травяністая расліна сям. губакветных з ланцэтападобным лісцем і белаватымі кветкамі, пашыраная ў Іране, Індыі, Пакістане; дае тэхнічны алей; на Беларусі — вопытныя пасевы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ма́дыя

(н.-лац. madia < ісп. madi, ад індз. madi)

травяністая расліна сям. складанакветных, якую разводзяць у Чылі, Каліфорніі і на поўдні Зах. Еўропы; каштоўная алейная расліна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мана́рда

(н.-лац. monarda)

травяністая расліна сям. ясноткавых з падоўжаным лісцем і дробнымі пахучымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрако́леус

(н.-лац. microcoleus)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. шызотрыксавых, якая пашырана ў марскіх, саланаватых і прэсных вадаёмах, на вільготных скалах, у глебе, слізі іншых водарасцей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аспергі́л

(н.-лац. aspergillus)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе, на розных субстратах, асабліва на раслінных прадуктах; выкарыстоўваецца для атрымання лімоннай кіслаты, ферментаў, антыбіётыкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

а́стра

(гр. astron = зорка)

травяністая расліна сям. складанакветных з буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, меданосная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

афанамі́цэс

(н.-лац. aphanomyces)

ніжэйшы грыб сям. сапралегніевых, які развіваецца на раслінных і жывёльных рэштках у глебе і вадзе, паразітуе на вышэйшых раслінах, асабліва на бураках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

афіяпаго́н

(н.-лац. ophiopogon)

травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і белымі або фіялетавымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ахіме́нес

(н.-лац. achimenes)

травяністая расліна сям. геснерыевых з круглым лісцем і блакітнымі, чырвонымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)