1) назва важнага каэфіцыента або велічыні, напр., модуль пругкасці.
2) Уніфікаваны функцыян. вузел (або частка складанага ланцуга) радыёэлектроннай апаратуры, які канструктыўна аформлены як самаст. выраб і выконвае пэўную функцыю (гл. таксама Мікрамодуль).
3) Спецыялізаваны адсек арбітальнай станцыі, які нарошчваецца і дзе размешчаны спец.тэхнал. абсталяванне, прылады і інш., напр., астрафіз. М., тэхнал. М. Таксама М. часта наз. састаўныя часткі касм. карабля, напр., арбітальны М., пасадачны М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ПАЛСКАЯ БІ́ТВА 1396,
бітва, што адбылася 25 вер. каля г. Нікопал (Балгарыя) паміж арміяй тур. султана Баязіда I і войскам крыжаносцаў (французы, іспанцы, італьянцы, англічане, чэхі і інш.), якім камандаваў венг. кароль Жыгманд (гл.Сігізмунд I). Больш падрыхтаваная тур. армія (гл. таксама Янычары) разграміла феад. рыцарскае войска крыжаносцаў (большасць забіта, частка трапіла ў палон, невял. колькасці пашчасціла ўцячы). У выніку гэтай перамогі Турцыя замацавала сваё панаванне на Балканскім п-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-АТЛАНТЫ́ЧНЫ ХРЫБЕ́Т,
частка падводнага Сярэдзінна-Атлантычнага хр. ў Атлантычным ак., на Пд ад разлому Чэйн (каля экватара). Даўж. каля 6,5 тыс.км, шыр. да 1600 км; у раёне в-ва Буве адхіляецца ў шыротным напрамку на У і мае назву Афрыканска-Антарктычны хр.Глыб. падэшвы 4000 м, найменшая глыб. над грэбенем 84 м. Падводныя вулканы, некаторыя вяршыні ўтвараюць вулканічныя а-вы: Узнясення, Св. Алены, Трыстан-да-Кунья, Гоф, Буве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎТО́Ну музыцы,
найменшы інтэрвал 12-ступеннага тэмпераванага муз. строя; 1/12частка актавы. П. паміж 2 суседнімі ступенямі гукарада (мі—фа, соль—ля-бемоль, соль—фа-дыез) наз. дыятанічным (інтэрвал малая секунда), паміж асн. ступенню гукарада і яе павышэннем (рэ—рэ-дыез) ці паніжэннем (рэ—рэ-бемоль) — храматычным (інтэрвал павялічаная ці паменшаная прыма). Усе паўтонавыя інтэрвалы энгарманічна роўныя. Гл. таксама Дыятоніка, Лад, Тэмперацыя, Храматызм, Энгарманізм.
непаўнапраўная частка насельніцтва ў стараж.-грэч. дзяржавах (Спарце, Аргасе, Элідзе, Фесаліі). Спартанскія П. — нашчадкі карэннага насельніцтва, якое падпарадкавалі дарыйцы і адцяснілі на ўскраіны Лаконіі. Не мелі паліт. правоў, але ў адрозненне ад ілотаў былі асабіста свабоднымі. Жылі ў пасёлках з абмежаваным самакіраваннем, маглі мець невял. зямельныя ўчасткі, займаліся рамёствамі і гандлем, плацілі спартанцам даніну. У войску павінны былі служыць у цяжкаўзброенай пяхоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГМЕ́НТ (ад лац. pigmentum фарба) у выяўленчым мастацтве, каляровы парашок, што ўваходзіць як састаўная частка ва ўсе віды фарбаў і вызначае іх колеравыя якасці. Бываюць П. арганічныя і неарганічныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на натуральныя (вохра, мел, сурык і інш.) і штучныя (сажа, ультрамарын, бялілы і інш.). Да П. адносяць таксама арган. лакі. Дамешкі да П. сувязнога рэчыва вызначаюць тэхн. якасці фарбаў (напр.Акварэль, Пастэль і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭА́МБУЛА (франц. préambule ад лац. praeambulus той, які наперадзе, папярэдні),
уводная або ўступная частказаканад. або інш. прававога акта, а таксама дэкларацыі ці міжнар. дагавора, у якіх звычайна выкладаюцца прынцыповыя палажэнні, пабуджальныя матывы, мэты выдання адпаведнага акта. Змяшчае т.зв. «нормы-мэты» і «нормы-прынцыпы», якія не валодаюць непасрэднай юрыд. сілай, але могуць прымацца пад увагу пры тлумачэнні інш. палажэнняў акта, а таксама пры неабходнасці высвятлення іх агульнага кантэксту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНА́Л ГЕАДЭЗІ́ЧНЫ,
наземная часткагеадэзічнага знака — вышка. Робіцца ў выглядзе двайной піраміды на пунктах трыянгуляцыі, радзей — паліганаметрыі. Прызначаны для ўстаноўкі геадэз. інструментаў на пунктах дзярж. геадэз. сеткі высокай дакладнасці на вышыні, якая забяспечвае прамую бачнасць на сумежныя знакі. У залежнасці ад класа трыянгуляцыі знакі размяшчаюцца на адлегласці ад 5—10 км да 30—50 км. С.г. падзяляюцца на простыя (выш. 6—15 м) і складаныя (выш. 16—55 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІФО́Н (ад грэч. siphōn трубка, помпа),
1) выгнутая трубка з каленамі рознай даўжыні, па якой пераліваецца вадкасць з пасудзіны з больш высокім узроўнем у пасудзіну з больш нізкім узроўнем. Верхняя частка трубкі размешчана вышэй за ўзровень вадкасці ў верхняй пасудзіне. Трубку папярэдне запаўняюць вадкасцю. Выкарыстоўваецца ў гідраўлічных збудаваннях і прыстасаваннях.
2) Пасудзіна з трубкай, якая дасягае дна і мае кран. Выкарыстоўваецца для пералівання пеністых вадкасцей пад ціскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ТЫ (позналац. Scotti, Scoti),
група кельцкіх плямён. Упершыню згадваюцца ў познарым. пісьменнікаў у сувязі з нападамі С. і піктаў на рым. правінцыю Брытанія. Першапачаткова жылі ў Ірландыі (адсюль адна з назваў Ірландыі ў рым. крыніцах — Скотыя). Пазней, магчыма ў сярэдзіне 1-га тыс.н.э., частка С. перасялілася на Пн Брытаніі, дзе падпарадкавала піктаў і ў сярэдзіне 9 ст. заснавала каралеўства, якое атрымала назву Шатландыя (Scotland, літар. краіна С.).