Пішча́ць, пішча́ці, пішчэць ’рабіць піск’ (ТСБМ, Стан., Яруш.), ’вішчаць’ (гродз., чэрв., брасл., шчуч., глыб., беласт., Сл. ПЗБ), ’рохкаць (пра свіней)’ (акрамя Заходняга Палесся, ЛА, 1). Укр. пища́ти, рус. пищать, польск. piszczeć, н.-луж. pišćaś, в.-луж. pišćeć, чэш. pištěti, славац. pišťať, славен. pískati, харв. píštati, макед. пишти, балг. пищя. Прасл. *piščati ’пішчаць’, свісцець’, ’іграць на дудзе’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага рі‑ (Скок, 2, 664).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́мы ’родны, свой (ад нараджэння); спадчынны’ (ТСБМ, Нас.), радзімы ’прыродны, ад роду’ (ТС). Ад радзіць1 (гл.) па ўзору любімы. Сюды ж радзі́мы знак ’прыроджаная плямка на целе чалавека’ (Шат., Сцяшк.; ашм., Стан.), радзі́мая заме́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ), радзі́мка ’тс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), радзі́мае це́ла ’непашкоджанае месца на целе’ (Ян.), радзі́мы дзень ’дзень нараджэння’ (Мат. Гом.), параўн. рус. роди́мое пятно́, укр. роди́мка, родима пляма ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ндаль, рондлік, рандэляк, рондэлёк, рондэлек, рондэль, рондзель, ро́ндзяль ’каструля (звычайна медная) з доўгай ручкай’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Стан., Жд. 3, Шпіл., ТС; карэліц., Янк. Мат.; брэсц., гом., З нар. сл.; Байк. і Некр.; паст., Сл. ПЗБ), ’патэльня’ (Сл. Брэс.). З польск. rondel ’тс’, што з ням. reindel, rindel ’трохногі гаршчок’ < с.-в.-ням. rain ’гліняная патэльня на трох ножках’, ням. Rein ’мядніца, тыгель’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́та ’від шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў сямейства рутавых з жоўтымі кветкамі і лісцямі, у якіх змяшчаецца эфірнае масла’ (ТСБМ), ’рута, Ruta graveolens L.’ (Кіс., Стан.), ’нешта вельмі зялёнае (у параўнанні)’ (ТС), ’пакаёвая расліна, вазон’ (маладз., Янк. Мат.), ру́та, ру́та‑мя́та ’травяністая расліна’ (Кос., Растарг.). Укр. і рус. ру́та. Праз польск. ruta з с.-в.-ням. rûte ’рута’ < лац. ruta ’нейкая горкая трава’ (Фасмер, 3, 523).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сенава́ць ‘нарыхтоўваць сена’ (Сл. ПЗБ; ашм. Стан., Сцяшк. Сл.), ‘касіць, сушыць і ўбіраць сена’ (Скарбы), ‘касіць сена’ (навагр., З нар. сл.), ‘сушыць сена’ (свісл., Шатал.). Паводле Мацкевіч і інш. (Балто-слав. этнояз. отнош., 35), супольная балтыйска-славянская інавацыя, параўн. літ. šienáuti ‘нарыхтоўваць сена’. Звычайна перадаецца апісана з дзеясловам ‘рабіць’: робі́ць се́но (ТС), разьян. dilat sénъ ‘тс’, параўн. таксама ням. Heu machen ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Страпе́ц, стропэ́ц ‘укладка з дзесяці снапоў, мэндлік, бабка’ (Сл. Брэс., Выг.). Дэрыват ад строп (гл.) з суф. ‑ец; перанос па падабенстве, параўн.: девять снопів поставлять, а дэсетого на шепку, то будэ стропэц. Гл. Выгонная, БЛ, 6, 63–64. Няясныя адносіны да страпе́ц ‘памылка, якая з’яўляецца вынікам неабдуманасці (і праз гэта чалавек трапляе ў кепскі, безвыходны стан)’: пыпаласьу страпец (Бяльк.). Адпавядае рус. разм. кры́шка ‘канец, капец’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стру́шня ‘страва з розных агародных карэнняў’ (Нас.), ‘сумесь двух або трох частак сена з саломай’ (бых., Яшк. Мясц.); сюды ж, відаць, і ‘закалот, неразбярыха’ (Арх. Федар., Стан.), стру́шні ‘руіны’ (Ласт.). Аналагічна да папярэдняга слова, гл. Да семантыкі параўн. рус. стру́шня ‘турботы, трывогі, калатнеча’, струшни́ться ‘трывожыцца, мітусіцца, клапаціцца’, якія Куркіна (Этимология–1994–1996, 49–50) збліжае з струхну́ть ‘збаяцца’ (< *trux‑), суадносным з стру́шня ‘трывога’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэлякса́цыя

(лац. relaxatio = памяншэнне, аслабленне)

1) фіз. паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл;

2) мед. штучнае зніжэнне тонусу шкілетнай мускулатуры пры некаторых хірургічных аперацыях.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

flüssig a

1) ва́дкі, цяку́чы; распла́ўлены

2) во́льны (пра грошы);

~es Geld наяўныя гро́шы

3):

~ mchen рэалізава́ць (маёмасць); прыве́сці ў лікві́дны стан (капітал);

Geld ~ mchen падрыхтава́ць гро́шы;

ein Kapitl ~ mchen рэалізава́ць капіта́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аб’е́ханы

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аб’е́ханы аб’е́ханая аб’е́ханае аб’е́ханыя
Р. аб’е́ханага аб’е́ханай
аб’е́ханае
аб’е́ханага аб’е́ханых
Д. аб’е́ханаму аб’е́ханай аб’е́ханаму аб’е́ханым
В. аб’е́ханы (неадуш.)
аб’е́ханага (адуш.)
аб’е́ханую аб’е́ханае аб’е́ханыя (неадуш.)
аб’е́ханых (адуш.)
Т. аб’е́ханым аб’е́ханай
аб’е́ханаю
аб’е́ханым аб’е́ханымі
М. аб’е́ханым аб’е́ханай аб’е́ханым аб’е́ханых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)