нездарма, недарэмна, нядарам, не без прычыны, не так сабе

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сані / нізкія шырокія без спінкі: развалкі / са спінкаю: вазок

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рассу́дочный

1. разумо́вы;

рассу́дочная де́ятельность разумо́вая дзе́йнасць;

2. (отвлечённый) адця́гнены, абстра́ктны;

3. (освобождённый от чувства) разва́жны;

рассу́дочная любо́вь любо́ў без пачуцця́, разва́жная любо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

interruption

[,ɪntəˈrʌpʃən]

n.

1) перарыва́ньне, перапыня́ньне n.

2) супы́нак -ку m.

without interruption — без супы́нку, бесьперапы́нна

3) перашко́да f.

4) перапы́нак -ку m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cape

I [keɪp]

n.

накі́дка f. (шыро́кая, без рукаво́ў), пэлеры́на f.

II [keɪp]

n.

мыс -у m.

Cape of Good Hope — Мыс До́брае Надзе́і

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gentleman’s agreement, gentlemen’s agreement

1) джэнтэльмэ́нскае пагадне́ньне, ву́сная ўмо́ва без фарма́льнасьцяў

2) няпі́саная дамо́ўленасьць гру́пы асо́баў не пуска́ць і́ншых у сваё ко́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БЯРО́ЗКА, Верхняя Крывіна,

рака ў Беларусі, у Віцебскай вобл., правы прыток Крывінкі (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 330 км². Пачынаецца з воз. Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім р-нах. Асн. прытокі — 2 ручаі без назваў (злева даўж. 14 км, справа — 15 км). Даліна і пойма невыразныя. Рэчышча на працягу 21 км каналізаванае, шыр. 8—20 м.

т. 3, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯПО́ЛЕ,

электрамагнітнае поле, якое ствараецца жывым арганізмам і мае здольнасць уздзейнічаць на інш. жывыя істоты і прадметы. Жывыя істоты (іх клеткі, тканкі і інш.) узаемадзейнічаюць з эл.-магн. палямі Зямлі. Узаемадзеянне гэтых палёў вывучаецца; відавочна іх вял. роля ў жыцці прыроды, але навук. яе абгрунтаванне застаецца пакуль на ўзроўні гіпотэз і меркаванняў. Паняццем «біяполе» без пранікнення ў сутнасць з’явы часта карыстаюцца прадстаўнікі экстрасенсорыкі, парапсіхалогіі, тлумачальнікі палтэргейста.

т. 3, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛЕ́НДА ў оптыцы,

прыстасаванне для засцярогі аб’ектываў фота- і кіназдымачных апаратаў ад бакавых прамянёў святла. Мае выгляд ссечаных конуса або піраміды, надзяваецца вузкім канцом на аб’ектыў. Бленда ахоўвае святлоадчувальны матэрыял ад непажаданага засвечвання, якое змяншае кантраст відарыса і ўтварае блікі. Памеры бленды выбіраюць так, каб праз яе без перашкод праходзілі прамяні святла, што ўтвараюць відарыс; унутр. паверхню бленды фарбуюць чорнай матавай фарбай.

Бленда святлоахоўная.

т. 3, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРМІ́РАВАНАЕ ШКЛО,

ліставое сілікатнае шкло, у якое пры фармаванні запрасавана зварная метал. сетка. Выкарыстоўваецца для шклення светлавых праёмаў і пакрыццяў будынкаў і збудаванняў, святлопрапускальных перагародак, агароджы лесвічных клетак, шахтаў ліфтаў і г.д. Вырабляецца неперарыўным пракатам. Ад удару ці ўздзеяння высокай т-ры не рассыпаецца на асколкі. Дапускае разрэзку і адломку без растрэсквання. Сетка робіцца з дроту дыяметрам 0,35—0,45 мм. Святлопрапусканне 65% і болей.

т. 1, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)