патапі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -то́піцца; -то́пімся, -то́піцеся, -то́пяцца; зак.

Утапіцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Усе патапіліся ў моры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўліпа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Уліпнуць — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Лісце паўліпала ў гразь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ажагі́ ’зборная, агульная назва ўсіх прылад, неабходных пры печы (вілкі, качарга, чапяла і інш.)’, ожаг (Бір. дыс.). Гл. вожаг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сумле́нны, -ая, -ае.

1. Які валодае высокімі маральнымі якасцямі, пачуццём адказнасці перад іншымі.

С. працаўнік.

2. Бездакорны ва ўсіх адносінах.

Сумленнае імя.

|| наз. сумле́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазапіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пазапі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Запхнуць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. моху ў шчыліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазве́швацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Звесіцца, нахіліцца, апусціцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Дзеці пазвешваліся з турнікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паназнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго (што). Прызначыць на якую-н. пасаду, працу ўсіх, многіх.

2. што. Устанавіць, вызначыць што-н. усім, многім.

П. пенсіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперала́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ла́зіць; -ла́зім, -ла́зіце, -ла́зяць; зак., што, цераз што і без дап.

Пералезці — пра ўсіх, многіх.

П. цераз плот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераплыва́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., што, цераз што і без дап.

Пераплысці — пра ўсіх, многіх.

Усе папераплывалі раку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасаска́кваць і пасаско́кваць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.

Саскочыць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Хлопцы пасаскоквалі з коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)