1. Які мае хмурны, прыгнечаны настрой; сумны, маркотны. Іван сеў, кінуўшы на дол скуранку, побач спынілася панылая, здалося, разгубленая Джулія.Быкаў.// Які выражае хмурны, прыгнечаны настрой. — Пайграй... — панылым голасам прамовіў Сымон. — Пайграй...Чарнышэвіч.Саўчанка адразу абмяк, запалыя, пачырванелыя.. вочы сталі яшчэ больш безуважлівымі і панылымі.Лупсякоў.// Прасякнуты хмурнасцю, прыгнечанасцю; бязрадасны. Каторы ўжо раз за гэтыя суткі ўсеабдымнай тугою ахоплівала.. [Клімчанку] гэтая панылая думка.Быкаў.
2. Які выклікае хмурны, прыгнечаны, тужлівы настрой. Марудна цягнуўся панылы, змрочны дзень.Асіпенка.[Ярмоленка] з тугой глядзеў на гэтыя агні, на вуліцу, якая здавалася яму нязвыкла шырокай і панылай.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.(1і2ас.неўжыв.). Замесці, засыпаць снегам упоперак (дарогу, шлях і пад.). Мяцеліца перамяла дарогу./убезас.ужыв.Заняткі скончыліся раней, каб слухачы з іншых вёсак маглі дайсці дадому, покуль не перамяло дарог.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяке́ра, ‑ы, ж.
1. Прылада, якой сякуць і склюдуюць, у выглядзе насаджанага на тапарышча шырокага прадаўгаватага кліна з лязом з аднаго боку і абухом з другога. У рукі ўзяў сякеру паляшук. Ён размахнуўся раз, другі і трэці... Ад сілы гэтых працавітых рук з гары высокай дуб зваліўся з веццем.Дубоўка.
2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю. Толькі на высокіх курганах яшчэ можна адшукаць астаткі ад таго жыцця, што некалі было тут: гэта крам[я]нёвая сякера, гэта бронзавы кінжал.Самуйлёнак.// Старажытная халодная зброя ў выглядзе такой прылады з доўгай ручкай. Паперадзе ішлі воіны з сякерамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экано́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак.
1.што. Разумна расходаваць, эканомна выкарыстоўваць. Святлану на ўсіх сходах у прыклад ставілі — што і рабіць стараецца, нормы перавыконвае, гаруча-змазачныя матэрыялы эканоміць.Місько.Сувязь абарвалася. Павел яшчэраз праверыў кірунак, адзначыў месца, дзе застаўся карабель, і выключыў ліхтар. Трэба было эканоміць электраэнергію.Шыцік.// Выкарыстоўваць найбольш мэтанакіравана, ашчадна. Эканоміць кожную мінуту рабочага часу. □ Быў аддадзены загад дыверсійным групам эканоміць тол. Усе адчувалі — рыхтуецца нейкая вялікая аперацыя.Дзенісевіч.
2. Максімальна скарачаць выдаткі. Эканоміць на матэрыялах. □ Білеты былі вельмі дарагія і пасля прыходзілася моцна эканоміць, сядзець на хлебе і вадзе.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.
1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што‑н.; падрэзаць. // Аддзяліць, адрэзаць што‑н.; зрэзаць. Абрэзаць на яблыні сухія галіны. □ Не марудзячы ні хвіліны, ён [Маеўскі] абрэзаў стропы і адскочыў убок.Шамякін.// Зняць, зразаючы збоку, па ўсёй паверхні. Абрэзаць гарэлую скарынку ў хлебе.//перан. Паменшыць, скараціць памеры ці колькасць чаго‑н. Абрэзаць паёк. □ У адных абрэзалі зямлю, другім далі.Каваль.
2. Пашкодзіць, параніць чым‑н. вострым. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавалі: ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць.Крапіва.
3.перан.Разм. Рэзка перапыніць, абарваць чым‑н. гаворку, прымусіць змоўкнуць. — Як з цябе прымак, калі кашуля ў цябе чорная, як у камінара, — абрэзала жартаўніка бойкая Зоя.Грахоўскі.
•••
Абрэзаць (падрэзаць) крылле (крылы)каму — перашкодзіць каму‑н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, выкарыстаць свае здольнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што. Пакласці на верх, паверх чаго‑н. Ускласці плуг на калёсы. Ускласці рэчы на воз. □ [Антон] нічога не кажучы запрог падводу, усклаў хлопца ды да бацькі.Быкаў.Трэба было ўскласці камель бервяна на перадок, а верх на заднюю вось.Галавач.
2.што. Урачыста пакласці. У дні свят і мінчане і госці з розных краін і гарадоў прыходзяць сюды, каб ускласці вянкі і букеты, каб выказаць яшчэраз сваю пашану памяці герояў...В. Вольскі.І прыйдуць сюды піянеры са школы Ускласці на помнік вянкі.Тарас.
3.што. Даручыць што‑н. каму‑н. На Шалюту, як былога камандзіра атрада, усклалі абавязкі старшыні райвыканкома.Дуброўскі.
4.што. Абл. Надзець. Ганна Сымонаўна.. другі раз у жыцці апранула шлюбную сукенку. Затым усклала на шыю пацеркі, а яны ж — у некалькі радоў!Дубоўка.
•••
Ускласці (узваліць) на плечыкаго,чые,каму — абцяжарыць чым‑н., звычайна справамі, працай, клопатамі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
trial
[traɪl]1.
n.
1) судо́вы працэ́с
2) выпрабава́ньне n.
He gave the machine another trial — Ён вы́прабаваў машы́ну яшчэ́раз
3) выпрабава́ньні, ця́жкасьці pl.
She went through severe trials — Яна́ прайшла́ праз цяжкі́я выпрабава́ньні
His son is a great trial to him — Яго́ны сын — адно няшча́сьце для яго́
4) спро́ба f.; вы́сілак -ку m., намага́ньне n.
2.
adj.
1) выпрабава́льны
a trial model — выпрабава́льная мадэ́ль
a trial employee — працаўні́к узя́ты на выпрабава́льны тэ́рмін
2) судо́вы
trial testimony — сьве́дчаньне ў судзе́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1. Ачуняць, аднавіць свае сілы, здароўе (пасля хваробы, ранення). Захварэлі Шарык з Юркам у адзін дзень. Але Юрка паправіўся першы.Брыль.[Назарэўскі] расказаў, што не мог адразу ехаць, бо ранены і яшчэ не паправіўся.Чорны./Разм. Пра часткі цела. Сёлета нага паправілася — дала жонка рады, націраючы бадзягай.Чыгрынаў.// Стаць паўнейшым, патаўсцець. На выгодзе жывучы, .. [Пракоп] паправіўся і скруглеў.Вітка.
2. Палепшыцца, змяніцца на лепшае. Перад світаннем паляцела навальніца. «Добра, як, — меркаваў Сяльчонак, — яравыя паправяцца. Трава таксама».Асіпенка.//Разм. Стаць лепшым у маральных адносінах, выправіцца. Я ведаў бацькаву лупцоўку і абяцаў паправіцца.Дамашэвіч.Не апошні ж .. [Сяргей] быў чалавек у вёсцы... Спадзявалася [Анісся], а мо паправіцца... Усё магло стацца, не такіх папраўлялі.Лынькоў.
3. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні). — Прагледзіце яшчэраз з Дорай... з Дорай Змітраўнай, — паправіўся .. [Дзімін], — падумаеце.Карпаў.
4. Прыняць больш зручную позу. Лабановіч паправіўся на возе, дастаў папяросы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Павярнуўшыся, аглянуцца, паглядзець назад. [Пятрусь] азірнуўся назад: маці працягвала ўдагонку яму рукі, яе падтрымлівала чарнакудрая дзяўчынка.Каваль.
2. Паглядзець вакол сябе; агледзецца. Толькі выбіўшыся з сілы, задыханы,.. [Грэчка] спыніўся і азірнуўся навокал.Мележ.Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне.Брыль./уперан.ужыв.О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэраз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя.Колас.
•••
Не паспееш (не паспеў, не паспела) азірнуцца, як...гл. паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партнёр, ‑а, м.
Удзельнік якой‑н. гульні, размовы і пад. Твары партнёраў, рэзка змененыя прагавітасцю да грошай, яшчэ больш павялічвалі непрыемнае адчуванне.Колас.Пачутыя навіны так уразілі Клопікава, што ён адразу.. забыўся і на варожую пешку і на свайго партнёра.Лынькоў.// Той, хто разам з кім‑н. прымае ўдзел у тэатральных спектаклях, спартыўных гульнях, танцах і пад. На гэты раз Рыгорка адразу пачуў падказку, радасна ўскінуў галаву і на ўсю залу грымнуў свайму збянтэжанаму партнёру: «Не так!»Краўчанка.Танцавала Зіна лёгка папярэджваючы кожны рух партнёра.Шыцік.// Кампаньён у якой‑н. справе. Савецкі Саюз — буйнейшы гандлёвы партнёр Балгарыі.«Звязда».
[Фр. partenaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)