Мы́ліцца ’вагацца, быць у нерашучасці’ (Бяльск.), ’адчуваючы сумненне, нерашучасць, цягнуць з рашэннем якой-небудзь справы’ (Рам. 3; раг., Нар. Гом.), ’дзьмуцца, крыўдзіцца’, ’саромецца сказаць што-небудзь’ (Юрч.), мы́ліць ’вельмі марудна рабіць’ (навагр., З нар. сл.). Да му́ліць (гл.).

Мылі́цца, мыля́цца, мылі́ць, ’памыляцца, ашуквацца’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп.; Крыў., Дзіс.; віл., Сл. ПЗБ), маст. ’загаворвацца’ (там жа), ’збіваць з панталыку’ (КЭС, лаг), ’не разлічваць як трэба, блукаць’ (свісл., ваўк., Сцяшк. Сл.), ’не трапляць’ (Сцяц.); ваўк. мыля́ць ’перашкаджаць’, шальч. мыльну́ць ’памыліцца’ (Сл. ПЗБ). З польск. mylić się, mylać ’памыляцца, уводзіць у зман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смы́каць ‘выскубваць, шчыпаць, тузаць’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Гарэц., Байк. і Некр., Ласт., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ТС), ‘часаць’ (Уладз.). Параўн. укр. сми́кати ‘тс’, рус. дыял. смы́кать ‘тузаць, праць, церці’, польск. smykać ‘тузаць, зрываць’, чэш. smýkatiцягнуць, валачыць’, славац. smýkat’ ‘тс’, в.-луж. smykać ‘слізгаць’, н.-луж. śmykaś ‘соўгаць, тачыць’, серб.-харв. сму́цати ‘сцягваць, зрываць’. Прасл. *smykati, роднаснае літ. šmùkti ‘спаўзаць, спадаць’, лат. šmukt ‘уцякаць, саслізгваць’ < і.-е. *(s)meuk‑/*(s)meug‑ (Фасмер, 3, 694–695; Шустар-Шэўц, 1325–1326; SEK, 4, 325–326). Гл. таксама формы без рухомага s‑ пад мыкаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нец ’рытмічныя рухі пад музыку, скокі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Федар. 4, Сл. ПЗБ), та́нэць ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ, Вруб.), под той танец ’у той час’ (Ян.), ст.-бел. танець ’скокі’ (Альтбаўэр; 1518 г., КГС). Праз польск. taniec (да XVI ст. tańc) або непасрэдна з ням. Tanz ’танец’, tanzen ’танчыць’ < ст.-франц. dancier ’тс’ (> франц. danser ’тс’) < франк. *dansônцягнуць; выцягвацца; станавіцца ў лінію’. Другаснае ўключэнне запазычання ў групу назоўнікаў, утвораных з суф. ‑ьcь, магло адбыцца ў славянскіх мовах незалежна (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 390). Гл. Борысь, 626; Фасмер, 4, 18–19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыры́гаць ‘трэсці (пра электрычнасць)’ (ТС). Шматкратны дзеяслоў ад то́ргаць (гл.), фанетычна суадносны з таргаць (гл.), мажліва, з дадатковым экспрэсіўным адценнем. Параўн. экспрэсіўнае чэш. мар. terygaťse ‘цягнуцца куды-небудзь, з цяжкасцю ісці’ ў Махэка (Sebr. sp., 2, 1587), славац. terigaťцягнуць; калаціць, трасці’, гл. турыгаць. Сюды ж магчыма аднесці і вядомае ў арго янаўскіх лабараў тры́га, тыры́га ‘зямля, поле’ (Бел. дыял. 1), метафарычнае ўтварэнне на базе значэння ‘тое, што патрабуе клопату, тузаніны’, аднак яго варыянты цыра, цырыга ў беларускіх сацыялектах схіляюць да запазычання з грэч. ξηρα ‘суша, зямля’ (Лукашанец, Сацыял., 72). Параўн. сыра, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахнуць, несці, цягнуць, тхнуць, патыхаць, духмяніцца, чадзіць / непрыемна: смярдзець / слаба: аддаваць; пахацець (разм.) □ біць у нос, даваць у нос

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ту́жыць ‘туга нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘рабіць тужэйшым’ (Юрч. Вытв.), ту́жіць: ту́жʼіцʼ самаму́цягнуць павозку самому, без дапамогі цяглавай сілы’ (лоеў., Нікан., Трансп.), параўн. самату́гам ‘тс’ (ТСБМ), ту́жацца ‘цвярдзець’ (Мат. Гом.), тужэ́ць ‘станавіцца больш тугім, шчыльным, мацнець’ (Нас., Касп., Байк. і Некр., ТС), ‘дранцвець, дубець, пруцянець’ (Ласт.), тужа́ты ‘цвярдзець (пра зерне, зямлю)’ (стол., Выг.), ту́жыння ‘зацягванне з мэтай зрабіць тужэй’ (Юрч. СНЛ), тужы́ць ‘нацягваць аснову красён’ (уздз., Сл. ПЗБ), ту́жыцца ‘намагацца, напружвацца’ (ТСБМ; зэльв., Нар. словатв.). Укр. тужі́ти, ту́житися, тужа́віти ‘налівацца (пра колас), цвярдзець, шчыльнець, загусаць’, рус. ту́житься ‘напружвацца’, в.-луж. tužić ‘звужвацца’, ‘сціскаць, ушчыльняцца’; ‘прымацоўваць, нацягваць, напружваць’, ‘прыглушаць’, польск. tężeć ‘цвярдзець’, дыял. tużyć ‘цягнуцца, схіляцца’, чэш. tužit ‘рабіць цвёрдым’, ‘крухмаліць’, ‘умацоўваць (мускулы)’, tužit se ‘намагацца, напружвацца’, ‘націскаць’, славац. tužiť ‘тс’, tužieť sa ‘падсілкоўвацца’, tužieť ‘мацнець, дужэць’, ‘загартоўвацца’. Прасл. *tǫžiti (sę) < *tǫgъ ‘напружаны, нацягнуты’ (гл. тугі), чаргуецца з прасл. *tęgtiцягнуць, валачыць’, ‘быць цяжкім’, што да і.-е. *t​heng​h ‘тс’ (Покарны, 1067; Борысь, 631; Сной, 769), гл. туга́, ту́жба, укр. ту́га́ ‘натуга, напружанне’, якія семантычна звязваюць дзеясловы ту́жыць і тужы́ць (гл.), што падкрэслівае іх агульнае паходжанне.

Тужы́ць ‘сумаваць, маркоціцца, журыцца’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Шат., ТС, Вушац. сл., Сл. ПЗБ), ‘пакутаваць з тугою’ (Юрч. Сін.), ‘нудзіцца, быць ахопленым сумам’, ‘гараваць, перажываць няшчасце’ (ТСБМ, ТС), ст.-бел. тужити, тужыти ‘знаходзіцца ў стане смутку’ (ГСБМ). Укр. тужи́ти, рус. тужи́ть ‘тс’, польск. дыял. tążyć ‘сумаваць (пра жывёл)’, ст.-польск. tążyć, tężyć, tużyć ‘сумаваць’ (XVI ст.), н.-луж. tužyś (se) ‘сумаваць, маркоціцца’, в.-луж. tužić ‘засмучаць’, ‘трывожыцца, непакоіць’, чэш. toužiti ‘тс’, славац. túžiť ‘сумаваць (па радзіме)’, ‘моцна хацець’, ‘марыць’, серб. ту́жити ‘скардзіцца’, ‘падаваць скаргу’, ‘аплакваць каго-небудзь’, макед. тужи ‘падаваць у суд’, тажи ‘сумаваць, журыцца’, балг. тъжа́ ‘тс’, ‘мець жалобу па кім-небудзь’. Прасл. *tǫžiti ўтворана ад *tǫga (гл. туга), што далей да tęgnǫti (гл. цягнуць). Паводле Шустар-Шэўца (1555), развіццё значэння ад ‘ціснуць, цягнуць уніз’ да ‘прыгнечанасць, маркота, сум’ прадстаўлена ў роднасных ст.-ірл. þung ‘цяжкі’, þungol ‘смутак, сум, клопат, гора’, літ. tingė́ti ‘ленавацца’, tìngiu ‘я вялы, неактыўны’. Фармальна блізкае літ. tũžyti(e)s ‘злавацца’ лічыцца (гл. Фрэнкель, 2, 1148) запазычаннем з беларускай мовы, а літ. tū́žti ‘набухаць, уздымацца’, į́tū́žti ‘раззлавацца’ Смачынскі (697) пакідае без этымалогіі. Памылковае сцвярджэнне аб запазычанні з рус. тужить у Сл. ПЗБ, 5, 144. Сюды ж тужлі́вы ‘смутны, журботны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́жыкі ‘памінальны абед’: ту́жыкі е́сці (Шат.), тужэ́й ‘цяжэй, горш’ (пух., капыл., Сл. ПЗБ), ту́жык ‘ныцік’ (Байк. і Некр.), параўн. рус. ту́жик ‘хто заўсёды плача, скардзіцца на свой лёс’, серб. тужа̀кало ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

song [sɒŋ] n.

1. пе́сня;

a folk song наро́дная пе́сня;

a drinking song засто́льная пе́сня

2. спе́вы;

the song of a brook журча́нне ручайка́;

break/burst forth into song заспява́ць

buy/sell for a song купля́ць/прадава́ць за бе́сцань;

change one’s song заспява́ць на і́ншы лад;

not worth an old song ≅ ло́манага гро́ша не ва́рты;

sing the same song over and over цягну́ць стару́ю пе́сню;

song and dance пустасло́ўе, пусты́я адгаво́ркі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

grub

[grʌb]

1.

n.

1) ву́сень -я m., ля́рва f.

2) чалаве́к, які́ займа́ецца цяжко́й, нудно́й пра́цай; ішак ішака́ m

3) Sl. е́жа f.

2.

v.i.

1) ры́цца (у зямлі́)

2) ця́жка працава́ць, цягну́ць ля́мку

3) Sl. е́сьці

3.

v.t.

1) выкарчо́ўваць, выко́пваць з карэ́ньнем

2) выбіра́ць карэ́ньне зь зямлі́

3) Sl. кармі́ць (забясьпе́чваць е́жай)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГАЛО́СНАСЦЬ, публічнасць,

права чалавека выражаць публічна свае погляды і перакананні, свабода вуснага і пісьмовага слова; адкрытасць і даступнасць для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў дзяржаве і грамадстве. Патрабаванні да галоснасці, яе межы вызначаюцца адпаведнымі міжнар. прававымі актамі і заканадаўствам кожнай краіны. Ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (прынята ААН у 1948) абвяшчаецца, што кожны чалавек мае права на свабоду перакананняў і на іх свабоднае выражэнне, свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзярж. межаў. Элементы галоснасці як адной з формаў рэалізацыі правоў грамадзян існавалі ўжо ў Стараж. Грэцыі (раз у месяц у Афінах адбываўся нар. сход і кожны з яго ўдзельнікаў мог выказваць сваю думку, пастаянна праводзіліся праверкі і публічныя справаздачы выбарных службовых асоб). Палажэнні пра адкрытасць і публічнасць у вырашэнні грамадскіх праблем знайшлі адлюстраванне ў хрысц. веравучэнні, англ. Вялікай Хартыі Вольнасцей (1215), Статуце ВКЛ 1588, «Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна», абвешчанай у 1789 у час Франц. рэвалюцыі, Канстытуцыі ЗША (1791), у працах Дж.Лока, Т.Гобса, Ж.Ж.Русо, Ш.Л.Мантэск’ё, Ф.Скарыны, С.Буднага, М.Літвіна, А.Волана, Т.Джэферсана, Ф.Міранды, А.І.Герцэна, К.Каліноўскага і інш. Спец. пастановай урада Расіі 1859 дазвалялася публікацыя ў друку пра факты беспарадкаў і злоўжыванняў чыноўнікаў, іншых матэрыялаў з неафіц. крыніц. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 спец. Дэкрэтам аб друку абвяшчалася адмена ўсякіх адм. уздзеянняў на друк. Але ва ўмовах цэнтралізацыі ўсіх сфер жыцця ў СССР галоснасць была значна абмежавана, перш за ўсё ў адносінах да вышэйшых уладных структур; свабоднае выказванне думак было небяспечна па палітычных, ідэалагічных і інш. меркаваннях. Некаторае пашырэнне галоснасці назіралася ў перыяд паміж XX—XXII з’ездамі КПСС (1956—61). Пазней яна падтрымлівалася гал. чынам дысідэнцкім рухам і «самвыдатам». На афіц. узроўні пытанне пра галоснасць як неабходную перадумову дэмакратызацыі сав. грамадства ўпершыню пастаўлена ў спец. рэзалюцыі 19-й Усесаюзнай канферэнцыі КПСС (1988).

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэферэндуме 1996, гарантуе грамадзянам свабоду поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, на свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі дзяржавы. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» (1995) устаноўлена, што ўшчамленне свабоды масавай інфармацыі ў якой-небудзь форме, у т. л. праз цэнзуру, павінна цягнуць за сабой дысцыплінарную, крымін. і інш. адказнасць, устаноўленую заканадаўствам. Рэалізацыя правоў і свабод, звязаных з палітыкай галоснасці, забяспечваецца гарантыямі ад незаконных і адвольных абмежаванняў і забарон, строгім захаваннем прынцыпаў законнасці, справядлівага і публічнага разбору ў судзе розных відаў парушэнняў (гл. Галоснасць судаводства).

Літ.:

Гласность: Насущные вопр. и необходимые ответы. М., 1989;

50/50: Опыт словаря нового мышления. М., 1989;

Международные документы по правам человека. Франкфурт-на-Майне, 1990;

Конституция Республики Беларусь;

Науч.-правовой коммент. Мн., 1996.

С.​Ф.​Дубянецкі.

т. 4, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́віць, баўлю, бавіш, бавіць; незак.

Разм.

1. што. Праводзіць час за якім‑н. малаважным заняткам, у доўгіх гутарках, забавах. Пасля марозу дзённых дарог добра было чуць цяпло хаты, бавіць вечары на вячорках з дзяўчатамі, у гаворках з таварышамі. Мележ. Перакідваліся то жартам, то нязначным, пустым словам. Бавілі час, як ўмелі. Асіпенка. // Бескарысна траціць (час). Сілівон сядзеў на ахапку сухой асакі і, каб марна не бавіць час, выстругваў зуб’е для грабляў. Лынькоў. // Марудзіць, цягнуць (час). Бацька прыдзірліва сочыць, каб Юзік не ўставаў на наскі, знарок бавіць хвіліну і нарэшце .. здымае мерку. Хадановіч.

2. каго-што. Забаўляць. І нас, дзяцей, ён бавіў, як малых. Хведаровіч. // Весяліць, цешыць. Суседку нават бавіла бездапаможнасць Нюсі. Пестрак. У дзяцінстве апавядаюць казкі, і бавяць хлапечы розум у гэтых казках прыгожыя князёўны. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)