адшмаргну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Рэзкім рухам адвесці назад, убок (занавеску і пад.). Косця ўсхапіўся з ложка.., падышоў да акна, адшмаргнуў фіранкі — у пакоі скупа павіднела. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верхаво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., кім-чым, дзе і без дап.

Разм. Узначальваць, кіраваць, распараджацца. Верхаводзіць у гульнях. □ [Міхал:] — Ну, сядай, расказвай, старшыня, як верхаводзіла. Васілевіч. На сходзе верхаводзілі беднякі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́пальшчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае строп ​1 (у 2 знач.). Затаіў Жорка крыўду на свайго стропальшчыка Роберта. Ну, напарніка свайго, які стаіць унізе і чапляе на кран грузы. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удушы́цца, удушуся, удушышся, удушыцца; зак.

Разм.

1. Павесіцца. Ну, страляй у мяне, каб ты ўдушыўся, а сяла не чапай, — крычала .. жанчына. Лобан.

2. Памерці ад чаго‑н. засеўшага ў горле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упяцёх, прысл.

У колькасці пяці чалавек (толькі пра мужчын ні толькі пра жанчын). [Алесь:] — Мсціслаў, Пятрок, Ясюкевіч, Мацей Біскуповіч, Усяслаў Грыма... ну, і я. Мы ўпяцёх узяліся за людзей, якіх ведалі. Разумееш, у хлопцаў справа пайшла весялей. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрамі́зіць, ‑міжу, ‑мізіш, ‑мізіць; зак., каго.

У картачнай гульні — прымусіць каго‑н. прайграць у выніку рэмізу. // перан. Разм. Паставіць у цяжкае, нязручнае становішча, зрабіць непрыемнасць каму‑н. [Пётр Пятровіч:] — Ну, узяў я тую міску ды надзеў яму на галаву. Падумаеш — так ужо абрамізіў! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стусі́на, ‑ы, ж.

Разм. Прут, дубец. Пакручваючы над жывёлінамі стусінай, я раз-пораз пакрыкваў на іх: «Цоб, цабе!» Сабаленка. // Гібкае пугаўё. [Адзін дзядзька:] — Нехта пугу з сядзення выцягнуў. І такая ж была пуга, каб ён не спажыў яе! Стусіна, у краме куплена. Чорны. // перан. Пра высокага тонкага чалавека. Ну, ну... сам ты трыбунал, бачыш, як пагладзеў, а быў, як стусіна, — пажартавала байчэйшая. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халасцякава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Жыць халасцяком, без жонкі. Відаць, густ.. [Павалковіча] быў вельмі пераборлівы. Аб гэтым сведчыла ўжо тое, што, нягледзячы на сваю інтэлігентнасць, якую ён выстаўляў напаказ, і паўвалочку зямлі, домік з садам у Рымках, ён да гэтага часу халасцякаваў. Машара. [Доня:] — Ну, ну. То чаму халасцякуеш? Табе ж [Тодар] недзе ці не пад трыццаць ужо? Усё, канечне, выбіраеш. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хры́пнуць 1, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да хрыпець.

хры́пнуць 2, ну, ‑неш, ‑не; незак.

Пачынаць гаварыць хрыпла, траціць чыстату голасу. Паліна заглянула ў блакноцік.. А палове сёмай — нарада. Як надакучылі яны!.. Амаль кожны дзень — адна за другой. Спрачаюцца, аж хрыпнуць людзі. Савіцкі. Аж хрыпнуць пад вятрамі каштаны. Нясе ў глыбіні адарваны буй... Бураўкін. // Станавіцца хрыплым (пра голас). У спевака голас пачаў хрыпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. чым. Шчыльна закрыць (адтуліну).

З. бутэльку коркам.

З. вушы.

2. за што. Засунуць які-н. прадмет за што-н., куды-н.

З. сякеру за пояс.

Заткнуць за пояс каго (што) (разм.) — перасягнуць каго-н. у чым-н.

|| незак. затыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)