канструктыўны элемент у выглядзе канала пераменнага сячэння для разгону вадкасці ці газу (пары) і надання патоку зададзенага напрамку. У С. ўнутр. (цеплавая) энергія і патэнцыяльная энергія ціску рабочага цела пераўтвараюцца ў кінетычную (дынамічны разгон). Накіроўвае паток у актыўнай гідраўлічнай турбіне, дазіруе расход вадкасці (гл.Расходамер), надае неабходную скорасць струменю ў паравой турбіне; распыльвае (гл.Фарсунка). Рэактыўнае С. (рэактыўны рухач) — частка рэактыўнага рухавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да адсячы (у 1 знач.), адсекчы.
2. Аддзяляць чым‑н. (рыскай, палоскай і пад.) частку чаго‑н. Верх высокай тэлемачты адсякала ў небе барвовая палоска.Пташнікаў.//Спец. Аддзяляць частку геаметрычнай плоскасці, адрэзка прамой.
3. Пазбавіць магчымасці рухацца ў пэўным напрамку. На захад, адсякаючы адыход у Турэц, імчаліся коннікі.Брыль.
4.Незак.да адсячы, адсекчы (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́па
(фр. sape)
роў, траншэя, падкоп унапрамку пазіцыі праціўніка для скрытага набліжэння да яго, капанне якіх практыкавалася ў 16—19 ст. ;
ціхай сапай — непрыкметна, цішком.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДО́ПЛЕР (Doppler) Крысціян Іаган (29.11.1803, г. Зальцбург, Аўстрыя — 17.3.1853),
аўстрыйскі фізік, матэматык і астраном. Чл. Аўстрыйскай АН (1848). Скончыў політэхн.ін-ту Вене (1825). У 1829—49 у розных ун-тах Аўстрыі, Чэхаславакіі і Германіі. З 1850 праф. Венскага ун-та. Навук. працы па оптыцы, акустыцы, тэорыі мікраскопа і аптычнага дальнамера, тэорыі колераў і інш.У 1842 тэарэт. абгрунтаваў залежнасць частаты прынятых ваганняў ад скорасці і напрамку руху крыніцы ваганняў адносна назіральніка (гл.Доплера эфект).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́ТАН,
адзінка сілы (у т. л. сілы цяжару, вагі, падымальнай сілы) уМіжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар І.Ньютана. Абазначаецца Н. 1 Н роўны сіле, якая надае целу з пастаяннай масай 1 кг паскарэнне 1 м/с2унапрамку дзеяння сілы: 1 Н = 1 кг∙м/с2. У практыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя і дольныя адзінкі: меганьютан (106Н), кіланьютан (103Н), міліньютан 10−3Н), мікраньютан 10−6Н) і інш.
Куды каторы — у розныя бакі разляцецца, разбегчыся.
Куды ні кінь вокам (разм.) — усюды.
Хоць куды (узнач.вык.; разм.) — добры ва ўсіх адносінах, прыгодны да ўсяго.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КУЛІ́СЫ (ад франц. coulisse выемка) у сельскай гаспадарцы, палосы з двух ці некалькіх радкоў высокасцябловых раслін (кукурузы, сланечніка, сорга і інш.), што высяваюць у кулісным папары ці ў пасевах розных культур для назапашвання снегу або аховы пасеваў ад сухавею. Размяшчаюць К. перпендыкулярна напрамку пануючых вятроў, бо яны зніжаюць скорасць ветру і павышаюць адносную вільготнасць прыземнага слоя паветра. К. бываюць адна-, двух-, трохрадковыя ці палосныя (да 16 і болей метраў), кратныя шыр. машын, што іх апрацоўваюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уско́кваць, уска́кваць
1.áufspringen*vi (s), áuffahren*vi (s); in die Höhe fáhren*;
уско́кваць з ме́сца vom Platz áufspringen*;
уско́кваць ад спо́лаху vor Schreck áuffahren*;
уско́кваць з ло́жка vom Bett áufspringen*;
2. (куды-н.) hinéinspringen*vi (s) (унапрамку ад таго, хто гаворыць); heréinspringen*vi (s) (унапрамку да таго, хто гаворыць):
уско́кваць у ваго́н in den Wágen áufspringen*;
уско́кваць на каня́ sich aufs Pferd schwíngen*;
3.разм. (прабольку, гузакі г. д.) sich bílden, síchtbar wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
head2[hed]v.
1. (for) накіро́ўвацца, трыма́ць курс
2. узнача́льваць, кірава́ць
3. стая́ць напе́радзе, быць пе́ршым (у спісе, чарзе і да т.п.)
4. пачына́ць, быць загало́ўкам
5. забіва́ць/адбіва́ць мяч галаво́й (у футболе)
♦
be heading/headed for smth. накліка́ць (бяду), напро́швацца (на непрыемнасці)
head off[ˌhedˈɒf]phr. v.
1. паказа́ць пра́вільную даро́гу (каму-н.); накірава́ць у пра́вільным напра́мку (каго-н.)
2. прадухіля́ць, адхіля́ць; папярэ́джваць
head up[ˌhedˈʌp]phr. v. узнача́льваць, кірава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
заваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
1. Рэзкая змена напрамку руху; паварот (у 1 знач.). Вось і канец поля, жняярка робіць тут заварот.Лупсякоў.Ля пад’езда загудзела машына і, зрабіўшы заварот, ірванулася ад штаба.М. Ткачоў.
2. Месца, дзе змяняецца напрамак; паварот. Вось з-за рачных заваротаў выплываюць рыбакі са сваімі снасцямі; сур’ёзныя, павольныя постаці.Колас.