комплекс збудаванняў для абслугоўвання пасажыраў міжгародніх і прыгарадных аўтобусных ліній. Размяшчаюць аўтавакзалы ў гарадах з развітой сеткай міжгародніх аўтобусных маршрутаў (на Беларусі найбуйнейшыя ў Мінску і абл. цэнтрах).
У залежнасці ад прапускной здольнасці і ўмяшчальнасці тыпавыя аўтавакзалы будуюць на 100, 200, 300 і 500 пасажыраў (большыя — па індывід. праектах). У склад аўтавакзала, акрамя асн. будынка з памяшканнямі службовымі і для абслугі, уваходзяць трансп. тэрыторыя з перонам пасадкі і высадкі пасажыраў, пляцоўкі для стаянкі аўтобусаў і інш. Буйныя аўтавакзалы аснашчаюць апаратурай для кіравання рухам аўтобусаў і інфармацыі пасажыраў. Часта аўтавакзалы аб’ядноўваюць з вакзаламі інш. відаў транспарту (чыгуначным, паветраным, рачным), пры іх узводзяцца атэлі, канцэнтруюцца гандлёвыя і інш. ўстановы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАГІСТРА́ЛЬ,
аўтамабільная дарога для высокаінтэнсіўнага і скораснага руху аўтамаб.транспарту без перасячэння трансп. патокаў на адным узроўні. Мае 2 праезныя часткі, кожная з якіх размяшчаецца на агульным або асобным земляным палатне. Шырыня раздзяляльнай паласы паміж праезнымі часткамі не менш за 5 м. Аўтамагістралі звычайна пракладваюць у абход гарадоў і прамысл. цэнтраў, сувязь з якімі ажыццяўляецца па спец. пад’язных дарогах. Аўтамагістралі могуць абсталёўвацца спец. ахоўнымі агароджамі, мець пад палатном папярочныя праходы для перамяшчэння наземных дзікіх жывёл. На Беларусі пабудаваны ўчасткі аўтамагістраляў Масква—Мінск—Брэст, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Гомель—Адэса, Мінск—Вільнюс, Бранск—Гомель—Брэст, Брэст—Ковель. Высокаразвітую сетку аўтамагістраляў маюць краіны Зах. Еўропы, Канады, ЗША (асобныя з іх утвараюць панамерыканскую і трансеўрапейскія аўтамагістралі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ,
разнавіднасць гідралагічных заказнікаў, прызначаных для захавання і аднаўлення каштоўных у навук. адносінах азёраў і прылеглых да іх прыродных комплексаў. На тэр. азёрных заказнікаў Беларусі забаронены забор вады для гасп. мэтаў, скідванне сцёкавых водаў і бытавых адходаў, правядзенне гідрамеліярац. работ, прамысл. лоў рыбы, знішчэнне прыбярэжнай і воднай расліннасці, турызм і інш. формы арганізаванага адпачынку, выкарыстанне і мыццё маторнага транспарту, узворванне зямель у прыбярэжнай паласе. На тэр., што прылягаюць да азёрных заказнікаў, могуць забараняцца правядзенне гасп. работ, размяшчэнне новых і функцыянаванне наяўных прадпрыемстваў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на стан прыроднага комплексу заказніка. На Беларусі 7 азёрных заказнікаў, усе ў Віцебскай вобл.: Белае, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Крывое, Рычы, Сосна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́Н-САРА́Й (ад караван + перс. серай — палац, дом),
заезны і гандл. двор для караванаў на дарогах і ў гарадах Б. Усходу, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя. Вядомы са старажытнасці, найб. пашыраны ў 9—18 ст. у сувязі з ростам гарадоў і ўзмацненнем транзітнага караваннага гандлю.
Бываюць зальныя (Арменія) — прамавугольныя ў плане будынкі, падзеленыя на нефы (сярэдні неф для людзей і тавараў, бакавыя для жывёлы). Найб. пашыраны тып К.с. — з унутр. дваром, абкружаным 1- або 2-яруснымі памяшканнямі (уверсе звычайна гасцініца, унізе — склады і стойла). Умацоўваліся сценамі або далучаліся да культавых будынкаў. З развіццём чыг. і аўтамаб.транспарту страцілі сваё значэнне.
С.А.Сергачоў.
Караван-сарай у г. Арэнбург (Расія). 1836—42. Арх. А.П.Брулоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МЧЫК Віктар Мікалаевіч (н. 11.8.1946, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1995), праф. (1999). Скончыў Брэсцкі тэхнікум чыг.транспарту (1965), фіз.ф-тБДУ (1973). У 1973—99 працаваў у БДУ, з 2000 заг. кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Бел. ун-та культуры. Даследуе праблемы пед. эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навуч. установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.
Тв.:
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргономический подход). Мн., 1983 (разам з А.М.Саржэўскім);
Воспитание творческой личности Мн., 1998;
Этика педагога. Мн., 1999 (разам з Я.А.Саўчанка);
Перевоспитание как педагогическая иллюзия // Гуманіт.-экан. весн. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДЧАНКА Дзіяна Аляксандраўна (н. 25.10.1938, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1986). Скончыла Гомельскі пед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі, з 1973 у Гомельскім каап. ін-це. З 1982 у Бел. ун-це транспарту (заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні фіз.-хім. працэсаў у кампазіційных сістэмах палімер — метал. Распрацавала спосабы атрымання процікаразійных ахоўных палімерных пакрыццяў.
Тв.:
Применение низкотемпературной плазменной струи для создания металлополимерных систем // Весці. АНБССР. Сер. фіз.-тэхн.навук. 1986. №1;
Формирование сетчатой структуры термоотверждаемого полимера при плазменном осаждении (разам з М.І.Цырліным) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКО́Ў Сцяпан Афанасьевіч (7.1.1933, в. Дубовы Лог Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 24.2.2000),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2000), праф. (1992). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1955). З 1960 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі (г. Гомель), з 1965 у Гомельскім аддзяленні Ін-та матэматыкі АН Беларусі. З 1986 у Бел. ун-це транспарту (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэмах сілаўскага тыпу для бінарных груп, пабудове сілаўскай тэорыі канечных n-арных груп, выкарыстанні n-арных груп у афіннай геаметрыі і пры вывучэнні абагульненых пераходных сістэм.
Тв.:
Алгебраические n-арные системы: Силовская теория n-арных групп. Мн., 1992;
Некоторые приложения теории n-арных групп. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМЕ́НКА Мікалай Сцяпанавіч (5.12.1923, Мінск — 25.6.1995),
расійскі вучоны ў галіне буд. механікі. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. 1979). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча ў Ленінградзе (1946). З 1946 у Цэнтр.НДІ (у 1971—84 нам. дырэктара), адначасова з 1951 у Ленінградскім ун-це. З 1984 нам. старшыні Прэзідыума Санкт-Пецярбургскага цэнтра і з 1988 дырэктар-арганізатар Ін-та праблем транспартуРас.АН. Навук. працы па механіцы дэфармавальнага цвёрдага цела, буд. механіцы карабля, статыцы і дынаміцы інж. збудаванняў, фундаментальных праблемах трансп. сістэм і трансп. працэсаў. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Прочность и устойчивость пластин и оболочек судового корпуса. Л., 1967 (разам з К.Г.Абрамянам, У.В.Сарокіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДА МАНІФЕСТА́ЦЫЙ,
магчымасць праводзіць дэманстрацыі, мітынгі, сходы, вулічныя шэсці і пікетаванне; адна з асноўных канстытуцыйных паліт. свабод грамадзян. С.м., якія не парушаюць правапарадак і правы інш. грамадзян, гарантуецца дзяржавай. У дэмакр. краінах аб маніфестацыях, апрача простых пікетаў, звычайна загадзя паведамляюць. Улады могуць забараніць маніфестацыі ў месцах, якія маюць важнае значэнне для нармальнага функцыянавання гар.транспарту. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб С.м. — Канстытуцыя (арт. 35) і Закон «Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і пікетаванні» ад 30.12.1997. Забараняецца правядзенне маніфестацый, калі іх мэтай з’яўляецца гвалтоўная змена канстытуцыйнага ладу ці прапаганда вайны, сац., нац., рэліг. або расавай варожасці. Мясц. выканаўчыя і распарадчыя органы могуць дадаткова рэгламентаваць парадак правядзення маніфестацый з улікам мясц. умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫСО́ЕЎ Павел Васілевіч (н. 10.8.1930, хутар Прылесны Цалінскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1986). Скончыў Растоўскі ін-т інжынераў чыг.транспарту (1955). З 1965 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (да 1995 заг. аддзела). Навук. працы па стварэнні металапалімерных матэрыялаў з высокім супраціўленнем фрыкцыйнай стомленасці. Прапанаваў новыя метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для вузлоў трэння машын і механізмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Новые композиционные. материалы на основе промышленных отходов химических волокон. Мн., 1984 (у сааўт.);
Деформация и износ полимеров при трении. Мн., 1985 (разам з П.М.Багдановічам, А.Дз.Лізаравым);
Фрикционные композиты на основе полимеров. Мн., 1992 (у сааўт.).