Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск.pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус.пск.плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турэ́чынка ‘крынічнік доўгалісты, Veranica longifolia L.’ (гродз., Кіс.). Магчыма, да Турэччына, турэцкі (гл.) з актуалізацыяй значэння ‘незвычайны, не падобны да іншых’. Пастусяк (Pogranicze, 266) звязвае з горкім смакам зелля, гл. папярэдняе слова. Лучыц-Федарэц (пісьм. паведамл.) дапускае народнаэтымалагічнае збліжэнне з урокі (гл.) з «прыстаўным» т‑ у лексеме *урэ́чынка, роднаснай чэш.úročník ‘Veronica officinalis’ < úřek ‘сурокі’, параўн. рус.урочная трава ‘трава ад сурокаў’.
Ры́жыца ’асака’ (хойн.). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны або ад рэз́аць (гл.), параўн. рэская трава ’асака’. Параўн. таксама рэ́знік1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гербала́йф
(англ. herbalife, ад лац. herba = трава + англ. life = жыццё)
розныя прэпараты замежных фірм, заснаваныя на натуральнай сыравіне, якія служаць для карэкцыі вагі цела і для абароны арганізма ад шкодных уздзеянняў навакольнага асяроддзя.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
marsh
[mɑ:rʃ]1.
n.
бало́та n., ба́гна, дрыгва́f.; твань f.
2.
adj.
1) балаця́ны (гле́ба, по́ле)
2) бало́тны (трава́, пту́шка)
a marsh plant — бало́тная расьліна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вя́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў свежасць, звяў (пра расліны). Вялая трава.
2.перан. Пазбаўлены энергіі, бадзёрасці, жвавасці; млявы. Вялыя рукі. Вялы позірк. □ Вялыя з холаду мурашкі поўзалі па каструбаватай кары.Чорны.
3. Друзлы. [Стары] доўга размінаў вялымі дзёснамі сухую скарынку хлеба.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)