КАРАЛЕ́ЎСКАЯ АКАДЭ́МІЯ МУ́ЗЫКІ (Royal Academy of Music),
старэйшая вышэйшая муз. ўстанова Вялікабрытаніі. Засн. ў Лондане ў 1822 як прыватная школа, у 1832 прынята пад апекаванне караля і атрымала сучасную назву; з 1864 субсідзіруецца ўрадам. З 1912 размяшчаецца ў спец. будынку з уласнай канцэртнай залай на 800 месцаў. Курс навучання 3 гады. Працуюць класы па ўсіх муз. дысцыплінах, аддзяленні оперы, танца і драм. мастацтва; выкладаюцца дыкцыя, замежныя мовы, фехтаванне, правілы добрага тону. Адыграла важную ролю ў развіцці муз. культуры Вялікабрытаніі, выхавала шмат музыкантаў, якія атрымалі сусв. вядомасць. У складзе педагогаў найвыдатнейшыя музыканты Вялікабрытаніі. Акадэмія перыядычна выбірае ганаровых членаў, у т. л. і з інш. краін, у розныя гады сярод іх былі Э.Гілельс, Д.Ойстрах, М.Растраповіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЗАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (25.6.1915, Масква — 20.5.1980),
бел. і рускі спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1954). У 1938—49 саліст Ансамбля песні і танцаСав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. У 1951—61 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1962—75 саліст Москанцэрта. Валодаў голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, пачуццём стылю. Стварыў разнапланавыя вобразы ў нац. операх: Змітрок і фон Шолен («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Лявон («Калючая ружа» Ю.Семянякі); у класічных — Мечнік («Страшны двор» С.Манюшкі), Мазепа, Томскі і Ялецкі, Анегін («Мазепа», «Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Жэрмон, граф ды Луна, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБЕНШЧЫКО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (2.10.1918, г. Вышні Валачок, Расія — 10.6.1987),
бел. балетмайстар, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1960). Скончыў Усесаюзны тэхнікум цыркавога мастацтва (1936). З 1936 артыст цырка, балета, эстрады. У 1953—68 балетмайстар мінскага нар. ансамбля танца «Дружба» БПІ. У 1955—71 метадыст, балетмайстар Рэсп. Дома нар. творчасці, з 1977 выкладаў у Мінскім ін-це культуры. У працах па харэаграфіі асн. ўвагу аддаваў сцэн. інтэрпрэтацыі і папулярызацыі бел.танц. фальклору, стварэнню на яго аснове новых харэагр. пастановак. З масавых кампазіцый Грабеншчыкова найб. цікавая «Родны край» для выканання на стадыёнах (768 удзельнікаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎДАКІ́МАЎ (Яраслаў Аляксандравіч) (н. 22.11.1946, в. Карысць Карэцкага р-на Ровенскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1980), нар.арт. Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1981). Творчую дзейнасць пачаў у 1975 як саліст Бел. філармоніі, з 1977 саліст Ансамбля песні і танцаБВА, у 1980—90 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодае моцным гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру, тонкай музыкальнасцю. Мае вял. канцэртны рэпертуар, значнае месца ў якім займаюць песні бел. кампазітараў Я.Глебава, В.Іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага і інш., бел., рус. і ўкр.нар. песні, а таксама творы духоўнай музыкі. Дыпламант усесаюзнага конкурсу «З песняй па жыцці» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРАШЭ́ВІЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 12.5.1948, в. Убалаць Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975, клас М.Зюванава). З 1975 саліст Дзярж.акад.хар. капэлы Беларусі імя Р.Шырмы, з 1976 — Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Валодае голасам прыемнага тэмбру вял. дыяпазону. Першы выканаўца песень бел. кампазітараў У.Будніка («Абаронцы»), Л.Захлеўнага («Радзіма мая», «Уручча»), І.Лучанка («Без весткі прапаўшы»), А.Чыркуна («Перамога»). У рэпертуары таксама творы інш.бел., рас. кампазітараў, арыі з класічных опер і аперэт, апрацоўкі бел., рус., цыганскіх і інш.нар. песень. Стварыў шэраг запісаў на Бел. радыё. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́ЙРА»,
«Войра», «Какетка», гарадскі бытавы (бальны) танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. На Беларусі вядомы з канца 19 ст. напачатку ў гарадах, потым і ў вёсках, дзе зазнаў прыкметны ўплыў нар. харэаграфіі. Выконваецца па крузе любой колькасцю пар. Складаецца з блока рухаў, які паўтараецца некалькі разоў: простыя і пераменныя крокі з прытупам, сінхроннае выцягванне нагі на «насок-абцас», плясканне ў далоні, заглядванне ў твар партнёру і інш. Часта выканаўцы падахвочваюць сябе воклічамі «Ой-ра!» (адсюль назва). Суправаджаецца прыпеўкамі тыпу: «Што за танец ойра, ойра! // Да чаго ж ты стройна, стройна...». Існуюць парныя і сольныя варыянты танца.
Падобны танец вядомы ў цэнтр. Расіі і Сібіры, у Башкортастане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛІ́ШЫН (Юрый Васілевіч) (н. 23.2.1956, г.п. Валавец Закарпацкай вобл., Украіна),
бел. танцоўшчык, балетмайстар. Засл. арт. Беларусі (1995). Скончыў культасветвучылішча ў г. Хуст Закарпацкай вобл. (1974). Працаваў на Украіне: у 1974—77 у Закарпацкім нар. хоры, у ансамблі Закарпацкай ваен. акругі, у 1978 саліст балета Укр.нар. хору імя Р.Вяроўкі. У 1977 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі, ансамблі «Харошкі». З 1979 у Дзярж.акад.нар. хоры Рэсп. Беларусь імя Г.Цітовіча, з 1996 балетмайстар. Выканаў сольныя партыі танцаў «Лявоніха», «Вілейскія кавалеры», «Дзяўчына з Палесся», «Таўкачы», «Прысюды», вак.-харэагр. кампазіцыі «На зямлі беларускай». Творчая манера адметная віртуознасцю, вытанчанай пластычнасцю, высокай культурай выканання, шырокім выкарыстаннем складаных танц. элементаў. Паставіў вакальна-харэаграфічную кампазіцыю «Жніўная» (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІМ (ад грэч. mimos пераймальнік, перайманне),
1) камедыйны жанр у ант.нар. т-ры; кароткія імправізаваныя сцэнкі сатыр. ці быт. зместу з выкарыстаннем мімікі, жэстаў, акрабатыкі, танца, песні, імправізаванага тэксту. Узнік у Стараж. Грэцыі ў 5 ст. да н.э., у эліністычную эпоху (4—3 ст. да н.э.) пашырыўся на Б. Усход, у 1 ст. да н.э. вядомы ў Стараж. Рыме. Першую літ. апрацоўку атрымаў у творчасці паэта Сафрона і яго сына Ксенарха, росквіту дасягнуў у творчасці Дэцыма Лаберыя і Публілія Сіра. Паўплываў на л-ру (дыялогі Платона, ідыліі Феакрыта), сярэдневяковыя фарсы і італьян. камедыю дэль артэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус.вихо́р, укр.вихор, польск.wicher, чэш.vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен.vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпу бугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.
расійскі і французскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Вучыўся ў Кіеўскай студыі Б.Ніжынскай (з 1921), потым у Э.Чэкеці. З 1923 жыў у Францыі. Да 1929 саліст трупы «Рускі балет Дзягілева». У 1930—63 (з перапынкамі) і 1977 балетмайстар, саліст (да 1956) і педагог Парыжскай оперы. У 1944—47 кіраўнік трупы «Нуво бале дэ Монтэ-Карла». Заснаваў Ін-т харэаграфіі ў Парыжы (1947). З 1955 выкладаў у Сарбоне. Танцоўшчык класічнай школы, валодаў развітой тэхнікай, драм. экспрэсіяй, лірычным дарам. Выконваў гал. партыі ў балетах «Кошка» А.Саге, «Ода» Н.Набокава, «Стальны скок» і «Блудны сын» С.Пракоф’ева, «Блакітны экспрэс» Д.Міё, «Матросы» Ж.Арыка, «Баль» В.Рыеці, «Апалон Мусагет» і «Пятрушка» І.Стравінскага і інш. Паставіў у розных т-рах больш за 200 балетаў, у т. л. на муз. Бетховена, С.Пракоф’ева, К.Дэбюсі, М.Равеля, М. дэ Фальі, П.Чайкоўскага, Стравінскага. Развіваў традыцыі акад.танца, распрацаваў прынцыпы т. зв. «трох харэаграфічных планаў», павялічыў ролю мужчынскага танца. Дзейнасць Л. паўплывала на сцвярджэнне прынцыпаў рус. харэаграфіі 20 ст. на франц. сцэне, адраджэнне франц. балета ў 1920—40-я г. Пад яго кіраўніцтвам балет Парыжскай оперы стаў адным з лепшых у Еўропе. Аўтар гіст. і тэарэт. прац, у якіх характарызаваў сваю творчасць як «неакласіцызм». У 1994 у Кіеве адбыўся прысвечаны Л. Міжнар. фестываль і конкурс балета.
Літ. тв.: Дягилев и с Дягилевым. М., 1994; Страдные годы. С Дягилевым: Воспоминания. Киев, 1994; Рус.пер. — Мемуары Икара. М., 1995.
Літ.:
Плещеев А. С.Лифарь. Париж, 1938;
Иофьев М. Балет «Гранд-Опера» в Москве // Иофьев М. Профили искусства. М., 1965;