Той, хто праводзіць секвестрацыю (у 1 знач.). Не забудзе.. [жанчына] да самай смерці той дзень, калі заехаў зімой секвестратар і за нядоімкі забраў гаспадароў кажух.Дамашэвіч.Ад рання да вечара гайсалі па хатах секвестратары, солтысы і паліцаі, забіралі за падаткі ўсё, што можна было забраць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стоя́ть одно́й ного́й в гробу́ стая́ць адно́й наго́й у магі́ле;
в гроб гляде́ть (смотре́ть) глядзе́ць у магі́лу;
хоть в гроб ложи́сь хоць у труну́ кладзі́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
убарані́цьсов., разг.
1. защити́ть, оборони́ть;
2. убере́чь;
не ўбарані́лі дзіця́ ад прасту́ды — не уберегли́ ребёнка от просту́ды;
у. ад пажа́ру — убере́чь от пожа́ра;
у. ад сме́рці — убере́чь от сме́рти
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АКІЯ́Н,
у грэчаскай міфалогіі бажаство аднайменнай ракі, якая абмывае зямлю; на крайнім захадзе абмывае мяжу паміж светам жыцця і смерці. Сын Урана і Геі, брат і муж Тэфіды, з якой ён нарадзіў 3 тыс. дачок (акіянід) і столькі ж сыноў — рачных патокаў. Акіян вядомы міралюбствам і дабрынёй, ён не ўдзельнічаў у бітве тытанаў супраць Зеўса, таму захаваў сваю ўладу і давер алімпійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАМА́ХА,
у грэчаскай міфалогіі жонка Гектара. Пасля гібелі мужа, узяцця Троі і падзелу здабычы ахейцамі Анрамаха дасталася сыну Ахіла Неапталему, якому нарадзіла 3 сыноў. Пасля яго смерці стала жонкай Гелена, брата Гектара. Да міфа аб Андрамасе звярталіся ў л-ры Гамер, Эўрыпід, Ж.Расін, у жывапісе Дж.Цьепала, Ж.Давід і інш.
Да арт.Андрамаха. Андрамаха каля цела Гектара. Маст. Ж.Давід. 1783.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁПЕЛЬМАН (Pöppelmann) Матэус Даніэль [3(?).5.1662, г. Герфард, Германія — 17.1.1736], нямецкі архітэктар, прадстаўнік позняга барока і ракако. З 1686 працаваў у Дрэздэне: палацавы ансамбль Цвінгер (1711—22), у прадмесці горада стварыў «Вадзяны палац» у парку Пільніц (1720), перабудаваў паляўнічы замак Морыцбург (1722—30). Пасля смерці П. паводле яго праекта пабудаваны Гродзенскі Новы замак (1734—51).
Д.Пёпельман. Палацавы комплекс Цвінгер у Дрэздэне (Германія).
апошні выбарны гетман Левабярэжнай Украіны ў 1727—34. Ваенны дзеяч, удзельнік паходаў супраць Турцыі і Крыма, Паўн. вайны 1700—21. У 1708 прымкнуў да І.Мазепы, аднак у хуткім часе пакінуў яго. У 1722 удзельнічаў у Персідскім паходзе рус. войскаў. Садзейнічаў росту буйнога феад. землеўладання на Украіне, праводзіў палітыку запрыгоньвання левабярэжнага сялянства і часткі казацтва. Пасля смерці Апостала выбары гетмана на Украіне забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́С I (?—2.5.907),
князь Балгарыі [852—889]. Увёў у Балгарыі хрысціянства (864—865), стварыў балг. архіепіскапства (870), дамогся незалежнасці балг. царквы ад Візантыі (880). Пашырыў сваю дзяржаву за кошт макед. і стараж.-сербскіх земляў. У 889 адрокся ад прастола на карысць сына Уладзіміра-Расатэ і пайшоў у манастыр (хрысц. імя Міхаіл). У 893 скінуў Уладзіміра, які хацеў вярнуць язычніцтва, і зрабіў балг. князем сына Сімяона. Пасля смерці кананізаваны.