БОШ ((Bosch) Карл) (27.8.1874, г. Кёльн, Германія — 26.4.1940),
нямецкі хімік-тэхнолаг, адзін з заснавальнікаў фарбавай прам-сці Германіі. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1898). З 1925 прэзідэнт канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры», з 1935 старшыня савета дырэктараў гэтага канцэрна. Распрацаваў тэхналогіі сінтэзу пры высокім ціску; стварыў вытв-сць аміяку на жал. каталізатары, мачавіны з дыаксіду вугляроду і аміяку. Нобелеўская прэмія 1931 (разам з Ф.Бергіусам).
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Е.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 66.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́БАРЧАЯ АКРУ́ГА,
асноўнае звяно тэр. арг-цыі насельніцтва краіны для правядзення выбараў прадстаўнічых органаў улады, кіраўніка дзяржавы. Ад кожнай акругі выбіраецца ўстаноўленая законам колькасць дэпутатаў (норма прадстаўніцтва). Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь ад кожнай выбарчай акругі выбіраецца адзін дэпутат. Акругі ствараюцца Цэнтральнай і тэр. выбарчымі камісіямі па прадстаўленні адпаведных Саветаў з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў і з улікам адм.-тэр. падзелу. Тэр. выбарчай акругі захоўваецца нязменная на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Савета. Выбарчыя акругі на Беларусі падзяляюцца на выбарчыя ўчасткі.
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. (1940). У Чырв. Арміі з 1918. Скончыў Мінскую аб’яднаную ваен. школу (1927), ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У пач.Вял.Айч. вайны на Зах. фронце, 21-я і 13-я арміі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў Магілёва абароне 1941, войскі 28-й арміі — у Сталінградскай бітве, вызвалялі Данбас. Да 1953 у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБКО́ (Аляксандр Іосіфавіч) (н. 14.1.1938, в. Ілава Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Герой Сац. Працы (1982). З 1960 працаваў аграномам-насенняводам, кіраўніком аддзялення, дырэктарам вучэбнай гаспадаркі «Станіславова» Гродзенскага с.-г. ін-та. У 1966—70 нач. упраўлення сельскай гаспадаркі Бераставіцкага райвыканкома, у 1970—72 дырэктар трэста малочна-гароднінных саўгасаў Гродзенскай вобл., у 1972—94 старшыня калгаса, старшыня саветас.-г.калект. прадпрыемства «Прагрэс» Гродзенскага р-на. Са снеж. 1994 старшыня Гродзенскага аблвыканкома. З 1990 старшыня Саюза аграрнікаў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫЯ РА́НГІ,
службовыя званні работнікаў дыпламатычнай службы. Кожная дзяржава мае сваю сістэму Д.р. Паводле Пастановы Вярх.Савета Рэспублікі Беларусь ад 24.4.1992 і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.4.1995 для дыпламат. работнікаў Беларусі ўстаноўлены наст. Д.р.: надзвычайны і паўнамоцны пасол, надзвычайны і паўнамоцны пасланнік 1-га і 2-га класа, саветнік 1-га і 2-га класа, першы сакратар 1-га і 2-га класа, другі сакратар 1-га і 2-га класа, трэці сакратар, аташэ. Парадак прысваення Д.р. рэгламентуецца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭНЕ́ЎСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1927,
канферэнцыя міністраў замежных спраў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі і Японіі. Праходзіла 14—16 чэрв. ў час сесіі СаветаЛігі Нацыі, склікана пасля разрыву англ.-сав.дыпламат. і гандл. пагадненняў (май 1927). Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі О.Чэмберлен прапанаваў прыняць дэкларацыю «супраць прапаганды Камінтэрна», якая магла б стаць платформай адзінага антысав. фронту. Удзельнікі Ж.к. не падтрымалі Чэмберлена і прынялі камюніке, дзе абавязваліся прытрымлівацца ўмоў Лакарнскіх дагавораў 1925 аб непарушнасці герм.-франц. і герм.-бельг. граніц, вызначаных Версальскім мірным дагаворам 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИЗВЕ́СТИЯ АРМЕ́ЙСКОГО СОВЕ́ТА ДЕПУТА́ТОВ X А́РМИИ»,
газета Выдавалася з ліст. 1917 да лют. 1918 у Маладзечне на рус. мове штодзённа. Орган бальшавіцкага Савета дэпутатаў 10-й арміі. Напачатку мела назвы: «Бюллетень Военно-революционного комитета X армии», «Известия Совета депутатов X армии». Змяшчала пастановы Расійскага і Зах.абл. Саветаў нар. камісараў, рэзалюцыі салдацкіх і сял. сходаў у падтрымку новай улады, матэрыялы пра барацьбу сав. войск супраць 1-га польскага корпуса Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага. Спыніла існаванне з наступленнем герм. войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
грамадска-паліт. газета, орган Мінскага аблвыканкома і абл.Савета дэпутатаў. Выдаецца з 1.11.1950 у Мінску; спачатку на бел., з 1990 — на бел. і рус. мовах 3—5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця Мінска і Мінскай вобласці. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Ідэя, пошук, прадпрымальніцтва», «Спажывецкі рынак», «Галерэя», «Спадчына», «Тэатральны бінокль», «Анонс» і інш. З публіцыстычнымі артыкуламі выступаюць вядомыя дзеячы культуры, мастакі, крытыкі, друкуюцца новыя творы майстроў слова, творы маладых аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗВЫЧА́ЙНАЕ СТАНО́ВІШЧА,
асобы рэжым дзейнасці органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый, які дазваляе ўстаноўленыя спец. законам абмежаванні правоў і свабод грамадзян, правоў юрыд. асоб, а таксама ўскладанне на іх дадатковых абавязкаў. Уводзіцца звычайна ў выпадках буйных грамадскіх беспарадкаў, унутр.узбр. канфліктаў, а таксама стыхійных бедстваў і тэхнал. катастроф. У Рэспубліцы Беларусь, паводле дзеючай Канстытуцыі, адрозніваюцца ўласна Н.с. і ваеннае становішча. Пры неабходнасці гэтыя рэжымы ўводзяцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з унясеннем прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі.
украінскі гісторык. Акад.АН Украіны (1919). Скончыў Кіеўскі і Харкаўскі ун-ты. З 1887 праф., у 1906—10 рэктар Харкаўскага ун-та. Чл.Дзярж.савета (1906, 1910—14). Аўтар прац па гісторыі Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы.
Тв.:
История Северской земли до половины XIV ст. Киев, 1882;
К истории о быте древних славян. Киев, 1892;
Русская история. Т. 1—2 (ч. 1—2). М., 1909—14;
Нарис української істориографії. Т. 1 (вып. 1—2). Київ, 1923—25;