Прадме́т ’канкрэтная матэрыяльная з’ява, рэч’, ’з’ява рэчаіснасці’, ’вучэбная дысцыпліна’ (ТСБМ). Праз рус.предмет ’тс’ з польск.przedmiot ’тс’, якое ў сваю чаргу калькіруе лац.objectum: паводле Векслера (Гіст., 151), непасрэднае запазычанне з польскай. Можна дапусціць абодва шляхі запазычання, пра што, мажліва, сведчыць розны націск і адрозненні ў семантыцы, параўн. пре́дміт ’прадмет’ і прідме́т, прядме́т ’рэч, прадмет’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маклак ’надта поўнае дзіця’ (докш., Янк. Мат.), ’неахайны’ (Касп.), макляк ’нязграбны чалавек’ (рэч., Мат. Гом.). Роднаснае з вахла́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпо́рацца ’справіцца, управіцца з гаспадаркай’ (Мат. Гом., Ян.), прыпо́равацца ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус.дан.припо́раться ’прыбрацца’. Гл. по́рацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека. Напытаць работу. □ Купіла хату.. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася.Мележ.Па нядзелях.. [Раечка] хадзіла на Траецкі базар, мяняла свае залатыя кольцы ды браслеткі на муку і масла. Там яна напытала і акушэрку.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квіпракво́
(лац. qui рго quo = літар. хто замест каго)
непаразуменне, што ўзнікла ў выніку таго, што адна асоба, паняцце, рэч прынята за другую;
2) перан. блытаніна, неверагодная прыгода.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
збро́я
(польск. zbroja)
1) прылада, рэч для нападу ці абароны (напр. халодная з., агнястрэльная з.);
2) перан. сродак, спосаб для дасягнення, здзяйснення чаго-н. (напр. друк — магутная з.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНТЫНО́МІЯ (ад грэч. antinomia супярэчнасць у законе),
супярэчнасць паміж двума суджэннямі, кожнае з якіх аднолькава лагічна даказальнае. Паняцце «антыномія» ўзнікла ў антычнасці (Платон, Арыстоцель). Стараж.-грэч. філосафы ў сэнсе антыноміі часцей выкарыстоўвалі тэрмін «апарыя». Шмат увагі фармулёўцы і аналізу антыноміі аддавалі схаластычныя логікі. Кант выкарыстоўваў паняцце «антыномія», спрабуючы апраўдаць асн. тэзіс сваёй філасофіі, паводле якога розум не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту і пазнаць «рэч у сабе». Вучэнне Канта пра антыномію развіта ням. класічным ідэалізмам як фундаментальная перадумова дыялект. логікі. Гегель крытычна прааналізаваў кантаўскае вырашэнне пытання антыноміі і паказаў, што супярэчнасць — неад’емная аб’ектыўная характарыстыка духу, які знаходзіцца ў развіцці, гіст. быцця і мыслення. У дыялект. матэрыялізме антыномія разглядаецца ў рамках вучэння пра дыялект. супярэчнасці (адрознівае супярэчнасці ад парадоксаў). Пастаноўка навук. праблем у форме антыноміі і іх вырашэнне — важнае звяно ў тэарэт. адлюстраванні дыялект. супярэчнасці аб’ектыўнай рэальнасці.
Літ.:
Манеев А.К. Философский анализ антиномии науки. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РВЕНСКІ САЮ́ЗНЫ ДАГАВО́Р 1704паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.
Падпісаны 30 жн.рас. паслом Ф.А.Галавіным і паслом Рэчы Паспалітай Т.Дзялынскім (фактычна прадстаўляў Сандамірскую канфедэрацыю, што падтрымлівала караля Аўгуста ІІ у барацьбе супраць таксама выбранага каралём швед. стаўленіка Станіслава Ляшчынскага) каля г. Нарва (Эстонія) у Паўночную вайну 1700—21. Бакі абавязваліся весці сумесныя ваен. дзеянні супраць Швецыі і не заключаць сепаратных пагадненняў. Расія абяцала даць Аўгусту II дапаможнае войска (12 тыс.чал. і артылерыю), выплачваць штогод субсідыю (200 тыс.руб.) на ўтрыманне арміі Рэчы Паспалітай (48 тыс.чал.), дапамагчы ў падаўленні казацкага паўстання на Правабярэжнай Украіне. У выніку дагавора Рэч Паспалітая атрымлівала магчымасць супрацьстаяць швед. агрэсіі, Расія разлічвала звязаць гал. сілы шведаў у глыбіні Рэчы Паспалітай. Пасля паражэнняў ад швед. войск Аўгуст II 24.9.1706 заключыў са швед. каралём Карлам XII сепаратны Альтранштацкі мір, чым фактычна скасаваў Н.с.д.