незабу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Травяністая расліна сямейства бурачнікавых з дробнымі блакітнымі кветкамі.

|| прым. незабу́дкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прале́ска, -і, ДМе́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Травяністая расліна з сіне-блакітнымі кветкамі, якія зацвітаюць адразу пасля раставання снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́рква, -ы, ж.

Агародная расліна сямейства парасонавых з ядомым караняплодам саладкаватага смаку звычайна аранжавага колеру.

|| прым. марко́ўны, -ая, -ае.

М. сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мятлі́ца, -ы, ж.

Шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

Зарадзіла м. — хлебу палавіца (прыказка).

|| прым. мятлі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наго́ткі, -так, адз. наго́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Аднагадовая садовая расліна з аранжава-жоўтымі кветкамі; кракос.

|| прым. наго́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералёт², -у, М -лёце, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

|| прым. пералётавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пятру́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Агародная расліна, корань і лісце якой ужыв. як прыправа да страў.

|| прым. пятру́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размары́н, -у, м.

1. Паўднёвая вечназялёная расліна сямейства губакветных, з якой здабываюць эфірны алей.

2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. размары́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Красадзён (расліна) 5/540—541 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ксанторыя (расліна) 6/112—113 (укл.)