КАРПО́ВІЧ (Пётр Уладзіміравіч) (15.10.1874, г. Гомель ? — 13.4.1917),
удзельнік бел. і рас.рэв. руху. Вучыўся ў Гомельскай і Слуцкай гімназіях, Маскоўскім (1895—96), Тартускім (1898—99), Берлінскім (1899—1901) ун-тах. У 1896—98 вёў рэв. агітацыю ў Гомелі і Нясвіжы. Адзін з арганізатараў Гомельскага к-таРСДРП. У лют. 1901, калі даведаўся пра рашэнне рас. улад аддаць у салдаты студэнтаў Кіеўскага і Пецярбургскага ун-таў, якія ўдзельнічалі ў студэнцкіх хваляваннях, смяротна параніў міністра асветы М.П.Багалепава; асуджаны на 20 гадоў катаргі. У 1907 уцёк, уступіў у Пецярбургу ў Баявую арг-цыю партыі эсэраў, стаў пам. Е.Ф.Азефа. Пасля выкрыцця Азефа (1908) адышоў ад парт. спраў, эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Загінуў пры вяртанні ў Расію на судне, патопленым герм. падводнай лодкай у Паўн. моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАФЕ́ЕЎ (Эдуард Васілевіч) (н. 2.6.1942, г. Краснаярск, Расія),
бел. і рас. спартсмен і трэнер па футболу. Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966), засл. майстар спорту СССР (1967). Засл. трэнер СССР (1989), засл. трэнер Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1972), Вышэйшую школу трэнераў (1977, Масква). У 1963—72 у мінскім «Дынама». У складзе зборнай каманды СССР (з 1963) бронз. прызёр чэмпіянату свету (1966, Лондан), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1964, Мадрыд). У складзе каманды «Дынама» (Мінск) бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1963), фіналіст Кубка СССР (1965). З 1972 на трэнерскай рабоце. Пад яго кіраўніцтвам каманда мінскага «Дынама» — чэмпіён СССР (1982), бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1983). З 1983 ст. трэнер алімп. зборнай каманды СССР па футболе, з 1991 трэнер у рас. футбольных клубах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЧУ́К (Гурый Іванавіч) (н. 8.6.1925, с. Петра-Херсонец Грачоўскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія),
расійскі матэматык і фізік. Акад.Рас.АН (1968; чл.-кар. з 1962). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (2000). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі ун-т (1949). У 1975—80 віцэ-прэзідэнт і старшыня Сібірскага аддз., у 1986—91 прэзідэнт АНСССР. У 1980—86 нам. старшыні СМСССР і старшыня Дзярж.к-та па навуцы і тэхніцы, адначасова з 1980 дырэктар Ін-та вылічальнай матэматыкі Рас.АН. Навук. працы па вылічальнай і прыкладной матэматыцы, па метадах разліку ядз. рэактараў і матэм. мадэліраванні ў задачах фізікі атмасферы і акіяна, навакольнага асяроддзя, у імуналогіі і медыцыне. Ленінская прэмія 1961, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Артамон Сяргеевіч) (1625—25.5.1682),
расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат, баярын. Удзельнік рас. дэлегацыі на Пераяслаўскай радзе 1654, пасольства ў Рэч Паспалітую ў 1656—57. З 1669 узначальваў Маларасійскі прыказ, з 1671 адначасова Пасольскі прыказ і інш. У 1672 на перагаворах з Рэччу Паспалітай дамогся замацавання за Расіяй Кіева. Быў адукаваным чалавекам, адным з першых прадстаўнікоў рас.заходніцтва. Ініцыятар стварэння ў 1672—73 прыдворнага тэатра, дзе акцёрамі былі выхадцы з Беларусі. Пасля смерці цара Аляксея Міхайлавіча (1676), другая жонка якога Н.К.Нарышкіна была выхаванкай М., сасланы на Поўнач. У 1682 вернуты ў Маскву Пятром I. Забіты ў час Маскоўскага паўстання 1682.
Літ.:
«Око всей великой России»: Об истории рус. дипломат. службы XVI—XVII вв. М., 1989. С. 146—179.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАГРА́ФІЯ (ад грэч. petros камень + ...графія),
навука аб горных пародах. У шырокім паняцці П. — тое, што петралогія, у вузкім — апісальная частка навукі пра горныя пароды (вывучэнне мінер. і хім. саставу, структуры і тэкстуры). Займаецца пытаннямі класіфікацыі і наменклатуры горных парод па розных прыкметах.
Як самастойная навука зарадзілася ў пач. 19 ст. (класіфікацыя горных парод франц. вучонага А.Браньяра, 1813) і інтэнсіўна развіваецца з сярэдзіны 19 ст. (даследаванні з дапамогай палярызацыйнага мікраскопа; англ. фізікі У.Нікаль і Г.К.Сорбі; 1849). З пашырэннем мікраскапічных даследаванняў з’явіліся класіфікацыі горных парод ням. геолагаў Ф.Цыркеля (1866) і К.Г.Розенбуша (1873), рас. петрографа Ф.Ю.Левінсона-Лесінга (1893). У 1-й пал. 20 ст. пачаты петрахім. і геахім. даследаванні (рас. вучоныя У.І.Вярнадскі, А.Я.Ферсман, А.М.Заварыцкі, амер. Ф.Кларк і інш.) У 1950—70-я г. створаны новы кірунак у П. — вучэнне аб магматычных і метамарфічных фармацыях (Ю.А.Кузняцоў і інш.). З даследаванняў амер. вучонага Р.Горансана (1937) пачаўся этап развіцця эксперыментальнай П. Тэхнічная П. даследуе састаў і ўласцівасці шлакаў, цэменту, керамікі, шкла, каменнага ліцця (рас. вучоны Дз.С.Бялянкін); П. буд. каменю — якасці буд. матэрыялаў. П. касм. аб’ектаў вывучае метэарыты, узоры парод з Месяца і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лопаўка1 ’каваль, шчаўкун — розныя віды жукоў з сям. Elateridae’ (Касп.). Да лопаць1 (гл.).
Лопаўка2 ’нераўнамерна адцягнутае ў час кляпання карабатае месца на лязе’касы’ (Мядзв., Жд. 1, Касп.; полац., Янк. 2; мін.-маладз., Шчарб.; докш., Янк. Мат.; полац., Нар. лекс.; рас., Шатал.). Утворана ад ⁺лопавы < ⁺лопа < літ.lãpas ’ліст’ (паводле падабенства). Параўн. лапату́ха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пласкуга́, плашчуга́, пло́ска ’пырнік з мяцёлкай’ (іўеў., дзятл., Сцяшк. Сл.), ’пустазелле (макрыца, крапіва) — корм свінням’ (Скарбы), плашчу́га ’брыца, Echinochloa crus gaili Roem.’ (гродз., мін., кобр., ЛА, 1), плашчыца ’тс’ (рас., тамсама). Польск.płoskur, płaskur, płoskurnica ’сорт пшаніцы, Tnticum squairrosum, ’ячмень-пласкун’, płascucha’пэўнае агароднае пустазелле’. Да плоскі (гл.). Названы паводле плоскай формы сцябла расліны (альбо коласа збожжавых).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́цак ’таўсцяк’, памянш. пуначак (пу́цочек) ’поўненькае, тоўсценькае дзіця’ (Нас.), сюды ж польск.pucek ’тс’, якое Банькоўскі (2, 962) лічыць утварэннем няпэўнага паходжання. Да пу́ца (гл.).
Пуца́к ’пацук’ (віц., беш., Нар. сл.; в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), пуцу́к ’тс’ (глыб., ЛА, 1). Аналагічнае да пувак ’павук’ (гл.), магчыма, пад уплывам пучкаваты ’таўставаты’ (Нас.). Гл. пуіуук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скру́жкі, скру́шкі, скру́жыны ‘амецце, адходы пры ачыстцы збожжа’ (талач., рас., Шатал.; ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся, 83), скружа́віны ‘не выбітыя цэпам каласы, што ляжаць наверсе рэшата пры скружванні’ (Жд. 1). Укр.дыял.скру́жкі, польск.skrążki, skrążyny, skrążak ‘невялікае рэшата, якое служыць для “скружвання”’, kružyny ‘скружкі’, серб.-харв.skrúžak, skruška, славен.skròžek, skrožki, skrožina ‘тс’. Прасл.*sъkrǫgъkъ. Да скружваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубло́ ‘пражорлівы конь ці карова’ (Яўс.), ‘пражора’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; полац., Нар. лекс.; лаг., Гіл., Барад.), ‘чэрава’ (рас., ЛА, 1, Шатал., Нік., Оч., Юрч. Мудр.), трубла́ты ‘чалавек з тоўстым жыватом’ (Касп., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.). Утворана ад трубі́ць2 < труба1 (гл.), параўн. трубі́ла ‘пра абжорлівага’ (Каўрус, Словаклад), пры ад’ідэацыі трыбу́х (гл.). Гл. таксама трабло, трыбло.