ІВАНО́Ў (Вадзім Ціханавіч) (н. 18.9.1937, г. Феадосія, Украіна),
расійскі хімік-арганік. Акад. Расійскай АН (1987; чл.-кар. 1976). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1963 у Ін-це біяарган. хіміі Рас.АН (з 1988 дырэктар). Навук. працы па хіміі фізіялагічна актыўных злучэнняў і бялкова-пептыдных рэчываў. Распрацаваў агульныя метады атрымання дэпсіпептыдаў, ажыццявіў хім. сінтэз шэрагу прыродных дэпсіпептыдаў і іх аналагаў (1970—75). Адкрыў здольнасць мембранна-актыўных комплексаў (іанафораў) утвараць ліпафільныя комплексы з іонамі металаў, расшыфраваў іх структуры, устанавіў прычыны іоннай селектыўнасці іанафораў. Вызначыў прасторавую будову антыбіётыку граміцыду C, тканкавага гармону брадыкініну. Ленінская прэмія 1978. Дзярж.прэміяСССР 1985.
Тв.:
Путь к синтезу белка. Л., 1982 (разам з А.Н.Шаміным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГА́Н (Алег Майсеевіч) (21.11.1946, г. Южна-Сахалінск, Расія — 15.7.1990),
расійскі скрыпач. Засл. арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1969, клас Д.Ойстраха). З 1971 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступаў у ансамблі з С.Рыхтэрам, Э.Вірсаладзе, з жонкай Н.Гутман, з аркестрамі пад кіраўніцтвам Я.Святланава, Г.Раждзественскага і інш. Першы выканаўца многіх твораў айч. кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму і Гутман (3-і скрыпічны канцэрт А.Шнітке, канцэрты для скрыпкі і віяланчэлі з арк. Т.Мансурана і А.Віеру і інш.). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі, 1965), імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1968), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.Чайкоўскага (Масква, 1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 14.10.1934),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1980). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1956). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя Маякоўскага, «Сучаснік», МХАТ, на Малой Броннай, у 1991—97 у Камерным т-ры Тэль-Авіва. Акцёр інтэлектуальнага плана, ігра вызначаецца спалучэннем рамант. узвышанасці і іроніі. Выконвае драм. і камедыйныя, вострахарактарныя ролі: Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра, 1978), Качкароў («Жаніцьба» М.Гогаля, 1975) і інш. Зняўся ў фільмах «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956), «Чалавек-амфібія» (1962), «Добры дзень, я ваша цёця!» (1975), «20-е снежня» (1981, Дзярж.прэмія Расіі 1983) і інш. Пастаноўшчык тэлефільмаў «Безыменная зорка» (1978), «Пакроўскія вароты» (1982), «Калі верыць Лапатухіну» (1983), «Візіт Дамы» (1989). Дзярж.прэміяСССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІЯ́Н (Васіль Ільіч) (1.1.1896, г. Сняціна Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 26.6.1976),
украінскі графік. Нар.маст.СССР (1944). Правадз.чл.АМСССР (1947). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Пражскую АМ (1926). З 1927 (з перапынкам) праф. Кіеўскага маст. ін-та. Творы вызначаюцца экспрэсіяй штрыха, рамантычнай прыўзнятасцю вобразаў: «Арсенальцы» і «Герой Перакопа» (абедзве 1927), «Тарас Шаўчэнка» (1922—23, 1926, 1960); серыі «Днепрабуд» (1932—34), «Арцём» (1936), «У.І.Ленін і Украіна» (1947); ілюстрацыі да твораў Т.Шаўчэнкі, І.Франко, М.Кацюбінскага, Л.Украінкі і інш.; плакаты.
Адзін са стваральнікаў «Гісторыі ўкраінскага мастацтва» (т. 1—6, 1966—70; Дзярж.прэмія Украіны 1971). Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНУШАВІ́ЦКІ (Святаслаў Мікалаевіч) (6.1.1908, г. Пятроўск Саратаўскай вобл., Расія — 19.2.1963),
расійскі віяланчэліст, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1956). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929, клас С.Казалупава), з 1941 выкладаў у ёй (з 1950 праф.). З 1929 саліст-канцэртмайстар аркестра Вял.т-ра ў Маскве, у 1943—51 — аркестра Усесаюзнага радыё. Выступаў як саліст і ансамбліст. З 1940 удзельнік трыо (з Л.Аборыным і Д.Ойстрахам) і санатнага ансамбля (з Аборыным). У рэпертуары творы сусв.муз. класікі і сучасных аўтараў, у т. л. прысвечаныя яму канцэрты для віяланчэлі М.Мяскоўскага, А.Хачатурана, С.Васіленкі. Яго выкананне вылучалася паэтычнасцю і высакароднасцю фразіроўкі, цёплым, выразным гукам. Сярод вучняў М.Хоміцэр. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (1933). Дзярж.прэміяСССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ГАН (Леанід Барысавіч) (14.11.1924, г. Днепрапятроўск, Украіна — 17.12.1982),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Ганаровы акад.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1948, клас А.Ямпольскага), з 1952 выкладаў у ёй (з 1963 праф.). З 1944 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступаў як саліст і ансамбліст. Рэпертуар уключаў скрыпічную музыку розных стыляў, эпох і народаў, ад манум. твораў, што вымагаюць глыбіні інтэрпрэтатарскай канцэпцыі і шырыні муз. мыслення, да мініяцюр, заснаваных на філіграннай апрацоўцы дэталей. Яго выкананне вылучалася рамант. узнёсласцю, эмацыянальнай насычанасцю, моцным тэмпераментам. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя каралевы Лізаветы (Брусель, 1951). Ленінская прэмія 1965.
Літ.:
Григорьев В. Л.Коган. М., 1975;
Л.Коган: Воспоминания. Письма. Статьи. Интервью. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КАРС ((Kokars) Імантс) (н. 16.8.1921, г. Гулбене, Латвія),
латышскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Латвіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Латв. кансерваторыю (1956), выкладае ў ёй (з 1977 праф. і рэктар). У 1951—53 і 1957—63 хормайстар хору Латв. тэлебачання і радыё, з 1956 адначасова маст. кіраўнік і гал. дырыжор мужчынскага хору «Дзіедоніс», у 1966—80 — нар. хору настаўнікаў «Беверына» Цэсіскага р-на, з 1969 — і камернага хору «Аве сол». З 1965 адзін з гал. дырыжораў рэсп. пеўчых свят. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах у Арэца і Гарыцыі (Італія, 1974 і 1977), Дэбрэцэне (Венгрыя, 1982), Спіталь-ан-дэр-Драу (Аўстрыя, 1983). Дзярж.прэмія Латвіі 1974. Дзярж.прэміяСССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСА́ЎСКАС ((Krasauskas) Стасіс Альгірда) (1.6.1929, г. Каўнас, Літва — 10.2.1977),
літоўскі графік. Нар.маст. Літвы (1977). Скончыў Маст.ін-т Літвы (Вільнюс, 1958), з 1961 выкладаў у ім. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы ў тэхніках лінагравюры, манатыпіі, дрэварыту. Творы вызначаюцца метафарычнасцю, сімвалічнасцю і асацыятыўнасцю вобразаў, экспрэсіўнасцю кампазіцый, напружанасцю штрыха і тонавых кантрастаў: станковыя гравюры «Юнацтва» (1961), «Маці» (1964), «Жанчына» (1972), цыклы «Акно» (1968), «Нараджэнне жанчыны» (1973), «Вечна жывыя» (1975), ілюстрацыі да твораў Ю.Марцінкявічуса («Кроў і попел», 1960), Э.Межэлайціса («Чалавек», 1962), У.Шэкспіра («Санеты», 1967) і інш.Дзярж.прэмія Літвы 1965. Дзярж.прэміяСССР 1976.
Літ.:
Корсакайте И.К. Стасис Красаускас. М., 1988.
В.Я.Буйвал.
С.Красаўкас. Ілюстрацыя да зборніка вершаў «Чалавек» Э.Межэлайціса. 1962.
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1969). Нар.арт.СССР (1976). Герой Сац. Працы (1984). Чл.-кар.АМ Германіі. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1955), выкладаў у ім (з 1977 праф.). Творчасці ўласцівы лаканізм рэжысуры, камернасць сюжэтаў, паглыблены псіхааналіз характараў, лірычныя інтанацыі, дэталёвая дакладнасць, мяккі гумар. Паставіў фільмы: «Дом, у якім я жыву» (1957, з Я.А.Сегелем), «Бацькоўскі дом» (1959), «Калі дрэвы былі вялікімі» (1962), «Сіні сшытак» (1964), «Злачынства і пакаранне» (1970), «Зорная хвіліна» (1975; маст.-дакумент.), тэлесерыял «Карл Маркс. Маладыя гады» (1980; Ленінская прэмія 1982), «Памерці не страшна» (1991) і інш.Дзярж.прэмія Расіі 1971.