МАГІЛЁЎСКІ ГАРАДСКІ́ ТЭА́ТР Будынак т-рапастаўлены ў 1886—88 паводле праекта арх. П.Камбурава і інж. У.Мільяноўскага. Сваёй трупы не меў. У 19 — пач. 20 ст. ў ім выступалі рус. трупы Пецярбургскага літ.-маст.т-ра і кабарэ «Лятучая мыш», Малога т-ра пад кіраўніцтвам А.Яблачкінай, трупы Г.Волгіна, Ф.Карскага, П.Максімава, С.Няволінай, Р.Неўскага, Ф.Корша, Ф.Хмары; польск. трупы В.Ашпергера, К.Фядзецкага, Ю.Кондрата, Я.Хелмікоўскага. Гастраліравалі буйныя майстры сцэны В.Камісаржэўская, П.Арленеў, бр. Адэльгеймы, В.Далматаў, Ю.Жукоўская, М.Занькавецкая, М.Петыпа. М.Садоўскі, Г.Фядотава, Ю.Юр’еў і інш. У 1910—16 выступала трупа рус. акцёраў пад кіраўніцтвам У.Кумельскага. Канцэрты і спектаклі наладжвалі аматарскія калектывы. З 1954 у будынку т-ра дзейнічае Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
Будынак т-ра мае складаную кампазіцыю аб’ёмаў. Цэнтр. месца займае прамавугольная ў плане глядзельная зала з закругленай задняй сцяной. На гал. фасадзе выступаюць 2 вежападобныя чацверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе 2-баковая крывалінейная ў плане лесвіца. Вакол глядзельнай залы згрупаваны вестыбюль, фае, кулуары, калідоры, службовыя памяшканні. У арх. вырашэнні фасадаў выкарыстана спалучэнне адкрытай чырвонай муроўкі і белых атынкаваных дэталей псеўдарускага стылю (зубчыкі, сухарыкі, абрамленні аконных праёмаў разнастайных форм). Інтэр’ер аздоблены разьбой па дрэве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЭ́НСКІ Уладзімір Анатолевіч (н. 21.8.1941, Масква),
бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1965). У 1971—89 дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Яго стыль вызначалі імкненне да духоўнай паглыбленасці і класічнай завершанасці, стылістычна дакладнага, дэталізаванага аднаўлення аўтарскага тэксту, знешняя стрыманасць, перавага інтэлектуальнага пачатку. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены творы бел. кампазітараў: оперы «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), балеты «Пасля балю» Г.Вагнера (1971), «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава (2-я рэд., 1978), муз. класікі і сучасных аўтараў — оперы «Дон Жуан» (1973), «Вяселле Фігара» (1980) і «Чароўная флейта» (1987) В.А.Моцарта, «Лаэнгрын» Р.Вагнера (1977, з Т.Каламійцавай), «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава (1981), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1983), балеты «Гарэзлівыя частушкі» на муз. Р.Шчадрына, «Трыстан і Ізольда» на муз. Р.Вагнера, «Балеро» на муз. М.Равеля (усе 1971), «Раймонда» А.Глазунова (1972), «Стварэнне свету» А.Пятрова (1976). Выступаў як сімф. дырыжор, у т. л. з С.Рыхтэрам. З 1989 ва ўстановах Бел. экзархата: у духоўным вучылішчы (у 1994—98 дырэктар), Епархіяльным упраўленні, час. «Минские епархиальные ведомости». З 1990 дыякан, з 1992 манах, з 1995 іераманах, з 1996 свяшчэннік Мінскай Свята-Аляксандра-Неўскай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РБУТЫ,
дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, шляхецкі род герба «Тромбы» («Трубы»), Родапачынальнік літоўскі баярын Нарыбут (Нарбут) атрымаў маёнткі ад вял. князёў ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча [1432—40] і Казіміра [1440—92], Паводле родавай легенды, Н. былі адгалінаваннем магнацкага роду Осцікаў, таму часам пісаліся Осцікамі-Нарбутамі. Найб. вядомыя: Войцех Нарбутавіч (? — 1510?), харужы дворны ў 1501—05, маршалак гаспадарскі ў 1505—09. Мікалай Войцехавіч (? — каля 1556), староста крэўскі і мазырскі, маршалак гаспадарскі ў 1546—53, ваявода падляшскі з 1551. Станіслаў Мікалаевіч (? — 1596), староста ашмянскі, ваявода мсціслаўскі з 1595. Дамінік (? — пасля 1807?), староста міжэвіцкі, лідскі чашнік у 1770—74 і войскі ў 1774—94. Пасол на сеймы 1764, 1782, Чатырохгадовы сейм 1788—92, чл. «Згуртавання сяброў урадавай уставы». Падпісаў Віленскі акт паўстання 1794, чл.Найвышэйшай літоўскай рады. Юстын (каля 1773—25.9.1845), удзельнік паўстання 1794, гісторык. Аўтар кн. «Нарыс каранёў літоўскага народу» (Гродна, 1818, 2-е выд. 1820), «Унутраная гісторыя літоўскага народу з часоў Яна Сабескага і Аўгуста II...» (т. 1—2, Вільня, 1842, 2-е выд. 1843). Станіслаў (4.5.1853, б. маёнтак Шаўры, Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 11.3.1926), урач. Д-р медыцыны (1879). Скончыў Баварскі ун-т у Мюнхене, Дэрпцкі (Тартускі) ун-т. На ўласныя сродкі збудаваў бальніцу ў Браславе, дзе яму пастаўлены помнік. Гл. таксама Нарбут К., Нарбут Л.Т., Нарбут Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́ШЫЧ Браніслаў (сапр.Нуша Алкібіяд; 8.10.1864, г. Смедарава, Сербія — 19.1.1938),
сербскі пісьменнік, драматург.Правадз.чл. Сербскай АН і мастацтваў (з 1933). Скончыў Бялградскі ун-т. Дырэктар т-раў у гарадах Нові-Сад, Скоп’е, Сараева. Літ. дзейнасць пачаў у 1883 камедыяй «Народны дэпутат» (паст. 1896). Найб. вядомыя камедыі: «Падазроная асоба» (нап. 1887, паст. 1923), «Звычайны чалавек» (паст. 1899), «Пані міністэрша» (нап. і паст. 1929), «Д-р» (1936), «Нябожчык» (1937). Аўтар гумарыстычнага рамана «Дзіця абшчыны» (1902), зб.апавяд. «Рамазанскія вечары» (1898), аповесці «Аўтабіяграфія» (1924), нарысаў, успамінаў. На бел. сцэне паводле камедый Н. пастаўлены спектаклі «Пані міністэрша» (1956, Бел.т-р імя Я.Купалы), «Доктар» (1956, Дзярж.рус.драм.т-р і Гродзенскі абл.драм.т-р), «Доктар філасофіі» (1956, Гомельскі абл.драм.т-р; 1972, Бел.т-р імя Я.Коласа), «Звычайны чалавек» (1966, Брэсцкі абл.драм.т-р). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.Астрэйка, А.Грэцкі, Л.Самасейка, І.Чарота.
Тв.:
Бел.пер. — Аўтабіяграфія. Мн., 1985;
Рус.пер. — Избранное. М., 1958;
Комедии. М., 1956;
Ослиная скамья: Фельетоны, рассказы. М.; Л., 1964;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЎГУТ Рамуальд Людвікавіч (16.1.1826, в. Шастакова Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 5.8.1864),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 у арміі. Удзельнічаў у падаўленні рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі, Крымскай вайне 1853—56 (у т. л. ў Севастопальскай абароне 1854—55). У 1862 падпалкоўнік у адстаўцы, жыў у маёнтку Востраў Кобрынскага пав. У крас. 1863 узначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад, які ў баях з урадавымі войскамі каля в. Горкі тройчы нанёс ім значныя страты. У чэрв. 1863 разам з Брэсцкім атрадам Я.Ваньковіча зрабіў рэйд на Піншчыну і паўн. Валынь. У ліп. 1863 з дапамогай Э.Ажэшкі выехаў у Варшаву. У чыне генерала быў прадстаўніком паўстанцкіх улад за мяжой. З кастр. 1863 кіраўнік Нац. ўрада ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў, каб надаць паўстанню новы размах, пашырыць яго сац. базу, рэарганізаваць паўстанцкія ўзбр. сілы. 30.3.1864 арыштаваны і паводле прыгавору ваен. суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. У Вял.Айч. вайну ў СССР была створана польская дывізія імя Т. У г. Свіслач Гродзенскай вобл. яму пастаўлены помнік.
Літ.:
Миллер И.С. Ромуальд Траугут // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г.М., 1964;
Бандарэнка М Пра Рамуальда Траўгута // Полымя. 1999. №8;
Dunin-Wąsowicz K. Romuald Traugutt. Warszawa, 1980.
італьянскі драматург, тэарэтык сцэн. мастацтва. З 1963 выступаў як акцёр, рэжысёр і аўтар скетчаў для кабарэ і вулічных т-раў. У 1968 стварыў т-р «Нуова сцэна», у 1970 з жонкай, актрысай і пісьменніцай Ф.Рамэ — вандроўную трупу «Ла Камуне», дзе пастаўлены яго шматлікія бурлескныя камедыі. Аўтар сцэн. фарсаў-арлекінад («Пальцам у вока», 1953), дакумент.паліт. драм у традыцыях брэхтаўскага т-ра («Народная вайна ў Чылі», 1973). У прасякнутых «чорным гумарам», насычаных актуальнымі алюзіямі гратэскава-сатыр. п’есах «Містэрыя-буф» (1969), «Смерць анархіста ад няшчаснага выпадку» (1970), «Тук-тук. Хто там? Паліцыя» (1974), «Не можаш плаціць — не плаці» (1981) і інш. прыёмы агітпропа пераплецены з элементамі камедыі дэль артэ, кірмашовага т-ра лялек, цыркавой клаунады. Выступае з монаспектаклямі. На Беларусі п’есы Ф. ставілі Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі («Свабодны шлюб», 1994), абл.драм. т-ры Гомельскі («Гульня і не больш», 1995), Магілёўскі («Свабодная пара», 1999), Брэсцкі («Я чакаю цябе, каханы...» паводле п’ес «Адзінокая жанчына» Ф. і Рамэ і «Фэн Шуй» Э.Шчадрына і Ю.Камянецкага, 2001). Нобелеўская прэмія 1997.
А.В.Спрынчан.
Д.Фо.
...ФОБ (ад грэч. phobos страх), другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «ненавіснік», «праціўнік каго-н., чаго-н. (напр., антрапафобы, жанчынафоб).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАТР НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ (1990-я — пач. 2000-х гадоў).
Рэзкая змена паліт. і сац.-эканам. сітуацыі ў пач. 1990-х г. адбілася і на сцэн. жыцці Беларусі. У 1993 закрыты адзіны ў Беларусі прафес. тэатр нар. тыпу — Гомельскі фалькл.муз.-драм. «Жалейка» (арганізатар і кіраўнік М.Макарцоў). Праца некат. тэатр. студый паступова прыйшла ў заняпад. Асобныя са студый дасягнулі прафес. ўзроўню і на іх аснове ўзніклі тэатры мінскія драм. «Дзе-Я?» (1992, з 2004 — Новы драм. тэатр) і Альтэрнатыўны (1990, з 1996 Малы тэатр). Адкрыты новыя тэатры: на базе аматарскага нар. калектыву Мазырскі імя І.Мележа (1990), у Мінску — Рэспубліканскі бел. драматургіі (1992), Тэатр бел. арміі (2004), у Маладзечне — Мінскі абласны лялек «Батлейка» (1990) і на базе аматарскага нар. калектыву — Мінскі абласны драм. (1993). У 1992 арганізаваны прыватны Гомельскі Незалежны тэатр (з 1999 Гомельскі гар. эксперыментальны маладзёжны тэатр-студыя). Упершыню ў Беларусі буйнейшыя калектывы атрымалі статус нацыянальнага — Бел. тэатр імя Я.Купалы (1993), Бел. тэатр імя Я.Коласа (2001), рус.драм. тэатр імя М.Горкага (1999). Адметная асаблівасць тэатр. жыцця 1990-х г. — пач. 21 ст. — шматлікія пастаноўкі класічнай бел. драматургіі. Значнае месца занялі творы В.Дуніна-Марцінкевіча: маштабнасцю, спалучэннем камедыйнага і патрыятычна ўзнёслага гучання вызначыўся спектакль «Ідылія» («Сялянка») у тэатры імя Я.Купалы (рэж. М.Пінігін), яркай відовішчнасцю, дасціпнасцю — «Залёты» ў тэатры імя Я.Коласа (рэж. Ю.Лізянгевіч), вынаходлівым сцэн. прачытаннем — «Пінская шляхта» ў тэатры імя В.Дуніна-Марцінкевіча (рэж. С.Палешчанкоў) і гранічнай набліжанасцю да сучасных праблем — у тэатры юнага гледача (рэж. Р.Баравік), удалым спалучэннем розных твораў пісьменніка — «Вечары ў Люцінцы» ў тэатры імя В.Дуніна-Марцінкевіча (рэж. У.Караткевіч). Найб. папулярнасцю карысталіся драматургічныя і паэт. творы Я.Купалы. Грамадзянскай страснасцю і глыбокай сацыяльнасцю напоўнены спектакль «Тутэйшыя» ў тэатры імя Я.Купалы (рэж. М.Пінігін, акцёры В.Манаеў, М.Захарэвіч, А.Лабуш, А.Луцэвіч, З.Белахвосцік). Своеасаблівае прачытанне атрымаў гэты твор у Гродзенскім тэатры лялек (рэж. М.Андрэеў). Навізной сцэн. трактовак вызначаюцца спектаклі «Раскіданае гняздо» ў тэатры імя М.Горкага (рэж. Б.Луцэнка) і ў Мінскім абласным тэатры (рэж. В.Баравік). П’есы «Паўлінка» паставілі Гомельскі і Гродзенскі тэатры, «Прымакі» — тэатры юнага гледача і Мінскі абласны, драм. паэмы «Адвечная песня» — Тэатр бел. драматургіі, «Сон на кургане» тэатр Бел.АМ. Новае тэатр. жыццё набыла драматургія Ф.Аляхновіча. Прапагандыстам і папулярызатарам яго твораў стаў рэж. М.Трухан, які ў мінскім тэатры «Дзе-Я?» ажыццявіў пастаноўкі «Чорт і Баба» (з В.Баркоўскім), праграмную для калектыву кантамінацыю п’ес «Страхі жыцця» і «Цені» — «Здань», сцэнічны гратэск «Круці...» паводле п’есы «Круці не круці — трэба памярці», «У кіпцюрох ГПУ». У Маладзечне пастаўлены «Пан міністар» (рэж. В.Растрыжэнкаў), у тэатры-студыі «Абзац» і Бел. ун-це культуры — «Няскончаная драма» (рэж. У.Савіцкі). Увасоблены п’есы Л.Родзевіча «Пакрыўджаныя» (тэатр імя Я.Коласа, рэж. А.Грышкевіч) і «Збянтэжаны Саўка», М.Чарота «Мікітаў лапаць» (тэатр імя В.Дуніна-Марцінкевіча). Значнае месца занялі інсцэніроўкі твораў бел. прозы, паэзіі ці напісаныя па іх матывах п’есы. У Брэсцкім тэатры пастаўлены спектакль «Вянок беларускіх народных казак», у аснове якога — фалькл. творы, у Магілёўскім тэатры — «Трышчан, або Блазны на пахаванні» па матывах рыцарскага рамана, у тэатры юнага гледача — «Тарас на Парнасе» паводле аднайменнай класічнай паэмы. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага паслужыла матэрыялам для стварэння спектакляў у тэатрах імя Я.Купалы (Завальня — Г.Аўсяннікаў), Гомельскім драм. і Бел. тэатры «Лялька». Паводле «Новай зямлі» Я.Коласа пастаўлены спектакль «Зямля» ў Мінскім абласным тэатры (рэж. М.Міцкевіч) і паводле творчасці пісьменніка пад той жа назвай — у тэатры імя Я.Коласа (рэж. В.Баркоўскі); па матывах паэмы «Сымон-музыка» — у Бел.дзярж. тэатры лялек (рэж. Ал.Ляляўскі). У драм. і лялечных тэатрах шырока прадстаўлены творы У.Караткевіча: «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ў Дзярж. маладзёжным тэатры Беларусі, «Вераб’іная ноч» у тэатры імя Я.Коласа, «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Гомельскім тэатры, «Цыганскі кароль» у Брэсцкім тэатры, «Нобіль — Барвяны ўладар» у Бел.паэт. тэатры аднаго акцёра «Зьніч», «Ладдзя Роспачы» ў тэатры «Лялька», «Чортаў скарб» у Гродзенскім тэатры лялек, «Заяц варыць піва», «Жабка і Чарапашка», «Мая Іліяда» ў тэатры лялек «Батлейка».
У сучаснай драматургіі пераважаюць творы пра гіст. мінулае Беларусі. Шмат гіст. асоб і звязаных з імі жыццёвых калізій увасобіў А.Петрашкевіч. У Магілёўскім абласным тэатры пастаўлена п’еса І.Чыгрынава «Следчая справа Вашчылы». Цэнтр. месца заняла драматургія А.Дударава. Высокім грамадзянскім пафасам і сцэн. маляўнічасцю адзначаны спектакль «Князь Вітаўт» у тэатры імя Я.Купалы (рэж. В.Раеўскі; у гал. ролях Г.Давыдзька, М.Кірычэнка). Першы варыянт гэтай драмы пад назвай «Купала» пастаўлены ў Гомельскім і Брэсцкім тэатрах. Яго п’еса«Палачанка» («Рагнеда і Уладзімір») увасоблена ў тэатры юнага гледача (рэж. А.Андросік) і Гродзенскім тэатры (рэж. В.Мазынскі), «Чорная панна Нясвіжа» («Чорная нявеста») у тэатрах імя Я.Купалы, імя Я.Коласа і Гродзенскім. Драма Р.Баравіковай «Барбара Радзівіл» атрымала сцэн. жыццё ў тэатры бел. драматургіі. Пастаўленыдрам. творы на гіст. тэматыку С.Кавалёва: «Распуснікі ў пастцы» (Гомельскі тэатр, рэж. В.Баркоўскі), «Саламея і яе амараты» (Мінскі абласны тэатр, рэжысёр Р.Таліпаў). У 1990-я г. ў тэатр. мастацтве адноўлена рэліг. тэматыка. Пастаўлены п’есы С.Кавалёва «Дарога на Віфлеем» («Братка Асёл») у тэатры юнага гледача, Брэсцкім, Гомельскім і Магілёўскім тэатрах лялек, «Маленькі Анёлак» — у тэатры аднаго акцёра «Зьніч». П’еса І.Сідарука «Збавіцель» увасоблена ў Брэсцкім тэатры лялек, «Дзіця з Віфлеема» М.Пінігіна — у тэатры бел. драматургіі. Створаны спектаклі пра сучаснае жыццё: «Дагарэла свечачка...» А.Петрашкевіча і «Смак яблыка» А.Дзялендзіка (тэатр імя Я.Купалы), «Варвара і яе блудны муж» Г.Марчука (тэатр імя Я.Коласа), «Кім» А.Дударава (тэатр імя Я.Купалы, Мінскі і Магілёўскі абласныя тэатры), «Ку-ку» М.Арахоўскага, «Зона X...» А.Карэліна (тэатр бел. драматургіі). Сярод найб. значных прац з рус. і заходнееўрапейскай класікі: «Лес» А.Астроўскага ў тэатрах імя Я.Купалы і Гомельскім, «Месяц у вёсцы» І.Тургенева ў Брэсцкім тэатры, «Кацярына Іванаўна» Л.Андрэева, «Лебядзіная песня» і «Вішнёвы сад» А.Чэхава ў тэатры імя Я.Коласа, апошні і ў Бел.дзярж. тэатры лялек, «Нора» Г.Ібсена ў Гродзенскім тэатры, «Перад заходам сонца» Г.Гаўптмана ў тэатры імя М.Горкага, «Любімая, я павінен памерці!» («Сірано дэ Бержэрак») Э.Растана ў Гомельскім тэатры. Адметныя і псіхал. напоўненыя сцэн. вобразы створаны ў спектаклях паводле твораў заходнееўрапейскай драматургіі: «Смех лангусты» Дж.Марэла і «Віват, імператар!» («Крэслы») Э.Іанеска ў тэатры імя Я.Купалы.
У 1990-я г. — пач. 21 ст. працягваюцца пошукі новых тэатр. форм, прыёмаў, сродкаў выразнасці, якія выпрабоўваліся на мадэрнісцкай драматургіі ці пераймаліся з заходнееўрапейскага сцэн. мастацтва. Аднак дамінуючым у творчасці тэатраў застаецца паглыблены псіхал. рэалізм. Характэрная асаблівасць перыяду — рэдкае правядзенне гастроляў тэатраў. З 1990-х г. перыядычна праводзяцца тэатр. фестывалі: міжнар. — «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель), «Белая Вежа» (Брэст), тэатраў лялек і монаспектакляў «Я» (Мінск); рэспубліканскія — «Маладзечанская сакавіца» (Маладзечна), нац. драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) і інш. Шэраг тэатр. калектываў Беларусі прынялі ўдзел у розных замежных фестывалях. З поспехам працуюць майстры сцэны (2004): акцёры нар.арт.СССР і Беларусі Г.Аўсяннікаў, Ф.Шмакаў, Р.Янкоўскі; нар.арт. Беларусі С.Акружная, Г.Арлова, Г.Гарбук, М.Захарэвіч, Н.Карнеева, В.Клебановіч, Т.Кокштыс, Л.Корхава, Б.Масумян, А.Мілаванаў, А.Памазан, М.Пятроў, Г.Талкачова, А.Ткачонак, Ю.Шэфер; нар.арт. Расіі А.Корчыкаў; засл.арг. Беларусі З.Белахвосцік, А.Гайдуліс, Ф.Іваноў, В.Манаеў, Т.Нікалаева, Л.Пісарава, В.Чэпелеў, У.Шэлестаў і інш.; рэжысёры нар.арт. Беларусі Б.Луцэнка, В.Раеўскі; сцэнограф нар. мастак Беларусі Б.Герлаван. У Беларусі (2004) стабільна працуюць 28 дзярж. тэатраў: у Мінску (12), Брэсце (2), Віцебску (2), Гомелі (3), Гродне (2), Магілёве (2), Маладзечне (2), Бабруйску (1), Мазыры (1), Слоніме (1). У Мінску таксама перыядычна выступае шэраг недзярж. антрэпрыз. Падрыхтоўка тэатр. кадраў вядзецца ў Бел.АМ і ў Бел. ун-це культуры.
Літ.:
Аляхновіч Ф. Беларускі тэатр. Вільня, 1924;
Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982;
Яго ж. Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Мн., 1970;
Яго ж. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. Мн., 1976;
Яго ж. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра. Мн., 1991;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—3. Мн., 1983—87;
Барышев Г. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992;
Яго ж. Батлейка. Мн., 2000;
Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра. 2 выд.Мн., 1997—2000;
Тэатры Беларусі. Мн., 1998;
Міско С. Школьны тэатр Беларусі XVI — XVIII стст. Мн., 2000;
Пятровіч С. Якуб Колас і беларускі тэатр.Мн., 1975;
Каладзінскі М. Тэатр лялек Савецкай Беларусі. Мн., 1976;
Гаробчанка Т. Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне. Мн., 1976;
Яе ж. На мяжы стагоддзяў: Сучасн. бел.драм.тэатр.Мн., 2002;
Сабалеўскі А. Жыццё тэатра: Мастацтвазн. арт., рэц. Мн., 1980;
Яго ж. Сучаснасць і гісторыя: Крытыч. арт.Мн., 1985;
Смольскі Р. Пазначана часам: Пошукі суч. бел. рэжысуры. Мн., 1984;
Яго ж. Тэатр у прасторы часу: Мастацтвазн. арт., рэц., творчыя партр. Мн., 1998;
Рэха мінулага: Тэатразн. эцюды аб бел. культуры XX ст.Мн., 2000;
Сцэна са спектакля «Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. 2003.Сцэна са спектакля «Палачанка» А.Дударава. Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. 2000.Сцэна са спектакля «Перад заходам сонца» Г.Гаўптмана. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага. 2002.Сцэна са спектакля «З Парыжам скончана!..» паводле п’есы А.Чэхава «Вішнёвы сад». Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай.Шашкоў.Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц.Непачаловіч.// Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх.Чарнышэвіч.Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных].Брыль.// Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.
2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек.Шамякін.— Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обустро́енный
1.(подготовленный, оснащённый всем необходимым для проведения строительных и других работ) падрыхтава́ны (да будаўні́чых і і́ншых рабо́т);
3.(благоустроенный, снабжённый, обеспеченный всем необходимым для жилья) устро́ены, уладкава́ны, абсталява́ны, добраўпара́дкаваны; (обжитой) абжы́ты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕРЦЯЛІ́ШКІ,
вёска ў Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Прагрэс». За 13 км на У ад г. Гродна, 8 км да чыг. ст. Аульс. 3108 ж., 1042 двары (1996). Торфабрыкетны з-д «Верцялішкі». Школы сярэдняя і мастацтваў, 2 б-кі, Дом культуры, басейн, стаматалагічная паліклініка, цэнтр дыягностыкі захворванняў, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле сав. воінаў.
Адзін з буйнейшых на Беларусі добраўпарадкаваных аграрна-прамысл. пасёлкаў. Забудоўваецца паводле генплана 1967 (БелНДІдзіпрасельбуд; карэкціроўка 1980, арх. В.Емяльянаў, Г.Заборскі і інш.). Арх.-планіровачную структуру вызначаюць вул. Маладзёжная (уздоўж шашы Гродна—Астрына) і Юбілейная (ідзе ў зону індывідуальных жылых дамоў). Цэнтр кампазіцыі — прамавугольная ў плане плошча, забудаваная 1-, 2-, 3-павярховымі дамамі, дзе размешчаны грамадска-адм. і культ.-гандл. ўстановы. У цэнтры — дэкар. вадаём з фантанам. Ансамбль завяршае 4-павярховы жылы дом. Усе грамадскія і жылыя (2-павярховыя 4- і 8-кватэрныя, 1—2-кватэрныя ў 2 узроўнях, 4—5-павярховыя) будынкі пастаўлены па эксперым. і палепшаных тыпавых праектах. Пры добраўпарадкаванні шырока выкарыстаны малыя арх. формы, дэкар. дрэвы, газоны, кветнікі і інш.Вытв. зона — у паўн.-зах.ч. вёскі. За распрацоўку праекта і забудову вёскі прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1971. Паводле генплана 1988 (арх. Емяльянаў, Т.Галіёта) прадугледжана развіццё Верцялішак з процілеглага боку аўтадарогі Гродна—Астрына.