1. Раскоша; форс, элегантнасць. Ого! З шыкам жывеш! Можна пазайздросціць.Шамякін.[Жончына] заўсёднае сціплае і простае ўбранне нібы супярэчыла таму шыку, з якім апранаўся Луцкевіч.Машара.// Асаблівым паводзіны, манеры, разлічаныя на тое, каб паказаць сябе перад кім‑н. Казіная ножка — асаблівы шык і вызначае пераважна тых, хто служыць ва ўзводзе пешай разведкі.Навуменка.З пэўным шыкам, частуючы Косцю «Казбекам»,.. [Грушэўскі] падміргнуў: — Усе мы не без граха.Карпюк.
2.узнач.вык.Разм. Задавальняе ў вышэйшай ступені, з’яўляецца найлепшым. Цяпер па модніц люба глянуць: Уборы — шык, адменны густ!..Бачыла.
[Фр. chic.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Наглядаючы, сочачы, выявіць, высветліць. Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш і што ў яго на думках.Колас.Дзяўчынка паспрабавала прасачыць вачыма, у які бок часцей лятаюць пчолы.Кулакоўскі.
2. Даследаваць, паслядоўна вывучыць працэс развіцця чаго‑н. Важна паказаць у слоўніку не толькі свае ўласныя словы, але і запазычанні, бо, вывучаючы слоўнікавае багацце мовы, можна прасачыць увесь шлях гістарычнага і культурнага развіцця народа, а таксама яго ўзаемаадносіны з іншымі народамі.Гіст. бел. літ. мовы.У апавяданні «Песня» мы прасачылі разам з аўтарам, як чалавек пачынае разумець роднае слова і родную песню.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
1.Зак.да азначаць (у 1 знач.).
2. Ахарактарызаваць што‑н., вызначыць. Віктар не мог знайсці тое слова, якім бы ён мог азначыць свае адносіны да Паўла.Гроднеў.[Міхайлаў:] — Поступ міру — вось як азначыў бы я цяперашнія дні.Карпаў.
3.Паказаць кірунак, шлях каму‑, чаму‑н. Жартуе [Смалячкоў:] «Пайду і азначу шлях, Такі, каб хутчэй Прывёў да разгрому [фашыстаў]».Броўка.// Вылучыць на фоне чаго‑н. [Васіль] не зачыніў варот, і шэрань знадворку азначыла падмецены ток з горкай мякіны ў кутку.Мележ.
4. Абумовіць сабой, прадвызначыць. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі азначыла сабой найвялікшы паварот у гісторыі чалавецтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.каго-што, здадан.сказам і без дап. Звяртацца да каго‑н. з пытаннем, каб даведацца пра што‑н., задаваць пытанне. — Ну, як жа вам, панічок, гасцілася? — пытала бабка Лабановіча.Колас.У людзей пытай, ды свой розум май.Прыказка.// Весці апытванне (вучняў). Паўтарэнне ішло як звычайна: адных настаўніца выклікала да дошкі, другіх — пытала з месца.Шыловіч.
2.што і чаго. Прасіць дазволу на што‑н., звяртацца з якой‑н. просьбай. Пытаць дазволу. Пытаць дарогі. □ Галодны прысмакаў не пытае.Прыказка.// Прасіць, патрабаваць паказаць (дакумент). Пытаць пасведчанне. □ То прападае, то зноў, варухнуўшы галінай, У пешаходаў пытае яна [граніца] пашпарт.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раманты́зм, ‑у, м.
1. Напрамак у літаратуры і мастацтве канца XVIII — першай чвэрці XIX ст., прыхільнікі якога змагаліся з канонамі класіцызму, выстаўляючы на першы план інтарэсы асобы і пачуццё і выкарыстоўваючы ў сваёй творчасці гістарычныя і народнапаэтычныя тэмы. Рамантызм Байрана. Рамантызм Бетховена.
2. Творчы метад у літаратуры і мастацтве, пранікнуты аптымізмам і імкненнем у яркіх вобразах паказаць высокае прызначэнне чалавека. Але па той прычыне, што Змітрок Бядуля яшчэ не валодаў рэалістычным метадам, імкненне сцвердзіць у творчасці станоўчыя пачаткі жыцця і ідэал прыгожага, жаданне пранікнуць у духоўны свет чалавека прывялі маладога пісьменніка да рамантызму.Каваленка.