палавы орган самак жывёл і жанчын. Уяўляе сабой расшыраную ч.яйцавода (полы мешка- ці каналападобны мышачны орган). У час цяжарнасці служыць для развіцця аплодненай яйцаклеткі, выношвання плода і плодавыгнання (родаў). Ёсць у некат. чарвей, членістаногіх, малюскаў, з пазваночных — у храстковых рыб, земнаводных, большасці паўзуноў і ў млекакормячых. У яйцародных жывёл (птушкі, паўзуны) у М. часова размяшчаюцца спелыя яйцы. Бывае парная (напр., у клаачных і сумчатых), двайная (у некат. грызуноў, сланоў і інш.), двухраздзельная (у некат. грызуноў, драпежнікаў, жвачных, свіней), двухрогая (у млекакормячых, многіх драпежнікаў, насякомаедных, кітападобных, парна- і няпарнакапытных), простая (у большасці рукакрылых, прыматаў і чалавека). У чалавека М. — дзетародны орган, размешчаны ў поласці малога таза жанчыны паміж прамой кішкай і мачавым пузыром. Мае дно, цела, шыйку, якая ахоплена похвай. Сценкі М. ўтвараюцца трыма абалонкамі: слізістай, мышачнай і серознай. Слізістая абалонка М. цыклічна зменьваецца (менструальны цыкл). М. забяспечваецца крывёю матачнымі артэрыямі, інервуецца галінамі матачнага нерв. спляцення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мілі́цыя ’работнікі (і орган), якія ахоўваюць грамадскі парадак і бяспеку’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.), міліцэ́я, мілі́ца ’тс’ (Бяльк., Шат.). Міжнароднае слова (франц.milice, ням.Miliz, італ.milizia, ісп.milicía) з першакрыніцай лац.mīlitia ’войска’, ’служба’, якое ў бел. мову прыйшло з польскай (Брожэк, «Meander» 33, 1978 (3), 129–132).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
упраўле́ннен.
1. (установа, орган) Administratión f -, -en, Léitung f -, -en; Verwáltung f -, -en;
гало́ўнае ўпраўле́нне Háuptverwaltung f;
2.гл. кіраванне 2.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ра́туша
(польск. ratusz, ад ням. Rathaus)
1) орган самакіравання ў гарадах феадальнай Зах. Еўропы;
2) орган гарадскога самакіравання на Беларусі ў 14—17 ст., а таксама будынак, дзе ён размяшчаўся.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Дзяржаўны савет (законадарадчы орган у Расіі 1810—1906) 5/78, 310; 4/231; 10/26
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
антэры́дый
(ад гр. antheros = які цвіце)
мужчынскі орган палавога размнажэння споравых раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арганаге́нны
(ад орган + -генны);
а-ыя горныя пароды — тое, што і біяліты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арганатэрапі́я
(ад орган + тэрапія)
лячэнне прэпаратамі, прыгатаванымі з органаў і тканак жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЗІЯ́ЦКА-ЦІХААКІЯ́НСКІ САВЕ́Т (Asian and Pacific Council; АЗПАК),
рэгіянальны паліт.-эканам. саюз краін Далёкага Усходу і зах. часткі Ціхага акіяна. Створаны ў 1966 Японіяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Тайландам, Філіпінамі, Малайзіяй, Паўд. Карэяй, Тайванем і Паўд. В’етнамам з мэтай ваен. і гандлёва-эканам. супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пры АЗПАК дзейнічае рэгіянальны цэнтр па прадуктах харчавання і ўгнаеннях (Тайвань), культ. і сац. цэнтр (Паўд. Карэя). Вышэйшы орган паміж сесіямі савета — пастаянны к-т, выканаўчы орган — сакратарыят. Штаб-кватэра ў Бангкоку (Тайланд). У 1990 у АЗПАК уваходзілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўд. Карэя, Тайланд, Філіпіны.