у Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта, за 17 км на Паўднёвы Захад ад горада Маларыта. Плошча 4,6 км², даўжыня 5,2 км, найбольшая шырыня 2,1 км, найбольшая глыбіня 2,1 м. Плошча вадазбору 291 км².
Катлавіна плоская, сподкападобная, выцягнутая з Паўднёвага Захаду на Паўночны Усход. Берагі нізкія, забалочаныя, на Поўнач і Паўночны Захад сплавінныя. На Усходзе марэнныя ўзгоркі вышынёй 3—4 м. Прыбярэжныя ўчасткі дна высланы пяском, глыбей — сапрапелем. Моцна зарастае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 150—200 м, каля заходняга і паўночна-заходнягя берагоў развіваецца сплавіна. Каналамі злучана з ракой Маларыта і возерам Олтушскае. У выніку меліярацыі ўзровень возера знізіўся на 1,5 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ВЕНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнагосніца, за 16 км на У ад г.п. Бешанковічы. Пл. 1,33 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 0,93 км, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 8,5 км. Пл. вадазбору 174 км².
Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд, схілы выш. 10—18 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах забалочаныя. У цэнтры возера востраў пл. 13 га, які падзяляе яго на 2 плёсы. Дно пясчанае, глыбей за 1,5 м выслана сапрапелем. Зарастае да глыб. 1,5 м, шыр. паласы расліннасці 5—20 м. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. 2 з азёраў Белае і Саро. Выцякае р. Чарнагосніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́МНА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка (выцякае з возера), за 20 км на У ад г. Гарадок. Пл. 7,24 км², даўж. 9,2 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 7,8 м, даўж. берагавой лініі 22,6 км. Пл. вадазбору 106 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, парослыя лесам, на ПнУ і ПдЗнізкія, забалочаныя. Берагі высокія і стромкія, зараслі хмызняком. Дно амаль плоскае, мелкаводдзе вузкае, пясчанае, 7 астравоў агульнай пл. каля 8 га, найб. з іх на ПдЗ зарос лесам. Надводная расліннасць вузкай паласой (10—25 м) акаймоўвае ўзбярэжжа і астравы. Злучана пратокамі з азёрамі Арлейка і Слепня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ КАМА́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Камайка (выцякае з возера), за 17 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 0,25 км², даўж. 1,05 км, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі каля 2,6 км. Пл. вадазбору 9,8 км². Схілы катлавіны выш. 9—14 м, на З і У 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, парослыя хмызняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыб. 8, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясчанае, глыбей за 2 м выслана глеямі. 26% паверхні возера занята расліннасцю, шыр. паласы 5—30 м. Злучана пратокай з Малым Камайскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ШВА́КШТЫ, Вялікая Швакшта,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 9,56 км², даўж. 4,2 км, найб.шыр. 3,4 км, найб.глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 13 км. Пл. вадазбору 94,2 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, парослыя хмызняком, на ПнУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на З тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага да глыб. 2 м пясчанае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыб. 3,5 м. Упадаюць 5 ручаёў. Злучана пратокай з воз. М. Швакшты. На паўд.-зах. беразе паляўніча-рыбалоўная база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БРА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Абабіца, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 1,06 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 19,3 км². Схілы катлавіны выш. да 3 м, пад лугам. Уздоўж паўн.-ўсх. берага парослая хваёвым лесам пясчаная озавая града выш. да 9 м. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя, тарфяністыя. 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Мелкаводдзе да глыб. 1 м (акрамя заліваў) пясчанае. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 25 м, залівы зараслі. Злучана пратокай з воз. Берца, на Пд сцёк па пратоцы ў воз. Абаб’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Зеха, за 13 км на ПнЗ ад г. Лепель. Пл. 0,65 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 28,4 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 9,2 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, параслі лесам, на Пн і ПнЗ часткова разараныя. Берагі амаль усюды зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУнізкія. Падводная ч. катлавіны стромка-ўвагнутай формы з рэзкім павелічэннем глыбінь у цэнтры. Паўн,зах.ч. возера мелкаводная. Дно да глыб. 8 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м. На ПнУ з возера выцякае ручай у воз. Пышна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУБЕ́ЛЬКА,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 35 км на ПнЗ ад г. Мядзел, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,09 км², даўж. 520 м, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 17 м., даўж. берагавой лініі каля 1,7 км. Пл. вадазбору 0,41 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м, на У да 35 м, пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў пл. 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады, маляўнічым наваколлем. У возеры расце меч-трава (занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь). Упадае ручай з воз. Ячмянец, выцякае ручай у воз. Глубля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВОНЬ, Званское возера,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 12 км на Пд ад г.п. Ушачы. Пл. 1,46 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 17,9 м, даўж. берагавой лініі 7 км. Пл. вадазбору 17,4 км². Схілы катлавіны выш. да 9 м (на ПнУ да 25 м), пераважна разараныя, на Пд і З парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, часткова пад хмызняком. Дно да глыб. 3,5—4 м пясчанае, ніжэй глеістае. З астравы агульнай пл. 4,2 га. На Пд упадае р. Зуйніца, на Пн выцякае ручай у воз. Вялікая Існа. Адзначаны пасяленні баброў. Уваходзіць у зону адпачынку курорта Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬВІ́НЫ ЗЕЎ, антырынум (Antirrhinum),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы і Міжземнамор’і. У культуры вырошчваюць І.з. вялікі (A. majus), інтрадукаваны на Беларусі. Вылучаюць сарты высокія (вышэй за 70 см, напр., Гольдмары, Гіянт Вельвет), паўвысокія (45—65 см, напр., Біла Піраміда, Канарыён Фогель), нізкія (15—25 см, напр., Дункель Гранат, Сульфурэум).
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 15—90 см. Сцябло прамастойнае, восенню каля асновы дравяністае. Лісце ланцэтнае, у верхняй ч. чаргаванае, у ніжняй супраціўнае. Кветкі разнастайныя па афарбоўцы (чырвоныя, жоўтыя, белыя, ружовыя, ёсць двухколерныя), у гронкападобных суквеццях; ёсць махрыстыя. Цвіце ў чэрв. — ліпені. Плод — каробачка. Дэкар. расліна. Аб’ект генет. даследаванняў.