Памянш.да кусок; невялікі кусок. Феня кінулася на кухню, наліла ў талерку булёну, паклала кусочак мяса.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́рбнік, ‑а, м.
Невялікі ястраб. У гэты момант, быццам з неба, на галлё зваліўся дзербнік — страшэнны вораг дробных птушак.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дручо́к, ‑чка, м.
Разм.Памянш.да друк 2; невялікі друк. Найбольш ураджайныя і надломленыя ветрам галіны былі падпёрты дручкамі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзе́жнік, ‑а, м.
Невялікі абрус для накрывання дзежкі-хлебніцы. Па стале белы надзежнік, і на яго насыпана вараная бульба.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насто́льніца, ‑ы, ж.
Абл. Настольнік. У палатцы — досыць прасторнай — стаяў невялікі стол, збіты з дошчак і накрыты белаю настольніцай.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыхлава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху, злёгку рыхлы. Ціхі лютаўскі дзень. Невялікі марозік. Глыбокі рыхлаваты снег, пакрыты пасля адліг лёдавай скарынкай.Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Невялікі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку. Таблетка аспірыну. Праглынуць таблетку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усло́нчык, ‑а, м.
Невялікі ўслон. Марыя асцярожна глянула ў маленькае акенца і села тут жа на нейкі самаробны ўслончык.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіг, ‑у, м.
Разм. Прасоленае падскурнае свіное сала (у кавалках). У Віктара засталіся тры сухары і невялікі шкуматок шпігу.Навуменка.
[Польск. szpik ад ням. Speck.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖГІРЫ́, яршы (Gymnocephalus),
род рыб сям. акунёвых. 4 віды: Дж., або ёрш звычайны (G. cernua); Дж., або ёрш-насар, або біручок (G. acerina); Дж., або ёрш паласаты (G. schraetser); Дж., або ёрш Балона (G. baloni). Пашыраны ў вадаёмах Еўразіі, акрамя Крайняй Поўначы, Каўказа, Крыма, Сярэдняй Азіі і бас. Ціхага ак. На Беларусі 3 віды: звычайны (мясц. назва ёрш, ажгур, яжгур) жыве ў рэках, азёрах і інш. вадаёмах, насар (мясц. назвы біручок, бабыр, ваўчок, чыранос) трапляецца ў Дняпры, Балона знойдзены ў Прыпяці.
Даўж. да 30 см, маса да 200 г (зрэдку да 600 г). Цела сціснутае з бакоў. На галаве вял. поласці сенсорных каналаў. Рот невялікі, высоўны, паўніжні. Пераднакрыўка з некалькімі шыпамі. На накрыўцы моцны шып. Спінны плаўнік адзін, калючая частка зліта з разгалінаванай. Кормяцца беспазваночнымі, ікрой і маляўкамі рыб. Аб’екты лоўлі.