1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася.Гурскі.[Кастрыца] — У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора.Марціновіч.
2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся!Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перазня́ць, ‑зніму, ‑знімеш, ‑зніме; зак.
1.каго-што. Зняць, сфатаграфаваць нанава, яшчэ раз. Перазняць кадр фільма.// Сфатаграфаваць з малюнка, гравюры, фотакарткі і пад.
2.што. Зняць новую копію з чаго‑н. Перазняць копію з пасведчання.
3.што. Зняць новы план пры дапамозе якіх‑н. інструментаў.
4.што і без дап. Паўторна зняць (карты).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.
1. Пакроіць што‑н. нанава, іначай. Перакроіць сукенку.//перан. Змяніць, перарабіць што‑н. карэнным чынам. У другой паэме А. Бялевіча — роздум аб дружбе, аб каханні і праклён вайне, што перакроіла па-свойму чалавечыя лёсы, адабрала ў людзей шчасце.Гіст. бел. сав. літ.
2. Пакроіць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пакрышыць, раздзяліць, раздрабіць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае. Трэба яшчэ горы перавярнуць, пакуль дойдзе чарга да пасадкі. Ачыстка, раўнаванне. А затым — узварушыць здзірванелы пласт дыскамі. Усе дзікія карэнні перакрышыць, павыцягваць... Тады трактар.Кулакоўскі.
2. Парэзаць, пасекчы што‑н. яшчэ раз, нанава. Перакрышыць тытунь драбней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэагава́ць
(ад лац. re = нанава + agere = дзейнічаць)
1) адклікацца, адказваць пэўным чынам на знешнія раздражненні (напр. р. на святло);
2) выяўляць свае адносіны да дзеяння, выказвання каго-н. (напр. спакойна р. на заўвагі);
3) уступаць у хімічную рэакцыю (аб рэчывах).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
адбудава́ць, ‑будую, ‑будуеш, ‑будуе; зак., што.
1. Пабудаваць нанава, аднавіць што‑н. пасля разбурэння. Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы!Броўка.
2. Вельмі странна, усё прадугледзеўшы, пабудаваць. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак.
1.што. Падвастрыць касу мянташкай. Вось пара памянціць ужо касу, пара нанава напляваць у рукі, а.. [Ігнат] махае яшчэ і яшчэ.Скрыган.
2.перан.; што, чым і без дап.Разм. Мянціць (у 2 знач.) некаторы час. Звычайных, абы памянціць языком, наведванняў Чорны не любіў і, не саромеючыся, бараніўся ад іх.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавары́цца, ‑варыцца; зак.
1. Паварыцца нанава, яшчэ раз.
2. Сапсавацца, страціць некаторыя якасці ў выніку доўгага варэння; гатавання. А калі і зварыць, то радасці ад яды той мала: яна ці недасоленая, ці перасоленая, не даварыцца альбо пераварыцца, а то яшчэ і прыгарыць.Сачанка.
3. Перапрацавацца, засвоіцца ў працэсе стрававання. //перан.Разм. Успрыняцца, засвоіцца, перапрацавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)