ДАЛАМІ́Т (ад прозвішча франц. мінералога Д.Далам’ё),
1) мінерал класа карбанатаў, карбанат кальцыю і магнію, CaMg(CO3)2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі ромбаэдрычныя, прызматычныя, таблітчастыя. Агрэгаты грубазярністыя да шчыльных мас. Колер шаравата-белы, часам з жаўтаватым, бураватым, зеленаватым адценнем. Бляск шкляны. Паўпразрысты да празрыстага. Цв 3,5—4. Шчыльн. 2,9—3,2 г/см³. Пашыраны пародаўтваральны мінерал пераважна асадкавага, радзей гідратэрмальнага паходжання, трапляецца і як жыльны.
2) Асадкавая карбанатная горная парода, якая складаецца на 95% і больш з Д. Асн. прымесі кальцыт, ангідрыт. Нярэдка складае глыбока расчлянёныя горныя хрыбты і масівы (напр., Даламітавыя Альпы ў Італіі). Здольная да карставання. Радовішчы вельмі шматлікія. На Беларусі выяўлена 10 радовішчаў Д. з агульнымі запасамі каля 1 млрд.т. Выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял і флюс у металургіі, як сыравіна ў хім. і шкляной прам-сці, сельскай гаспадарцы (для вапнавання глеб) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паро́да, -ы, ДМ -ро́дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.
1. Разнавіднасць свойскіх жывёл (або раслін), якія адрозніваюцца пэўнымі прыметамі ад жывёл (або раслін) таго ж віду.
Бельгійская п. коней.
Вывесці новую пароду вішань.
2.перан. Разрад, тып людзей, якія адрозніваюцца ад іншых сваім унутраным складам, характарам, абліччам.
Чалавек волатаўскай пароды.
3. Прыналежнасць да якой-н. сацыяльнай групы, саслоўя (уст.).
4. Выкапнёвы мінерал, пласт у зямной кары.
Цвёрдыя пароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мета́л, мята́л, міта́л ’простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, праводнасць цеплыні і электрычнасці’ (ТСБМ; бабр., Воўк-Лев.; драг., Жыв. сл.). Ст.-рус.металъ, метала (металя) ’тс’ (XVI ст.). Праз ням.Metall ці франц.métal з лац.metallum ’метал’, ’мінерал, выкапень’, ’руднік’, якое са ст.-грэч.μέταλλον ’руднік’ (Фасмер, 2, 609). Крукоўскі (Уплыў, 83) бел. лексему выводзіць з рус. мовы. Не выключана і пасрэдніцтва польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТЫМАНІ́Т (ад позналац. antimonium сурма),
сурмяны блішчак, стыбніт, мінерал класа сульфідаў Sb2S3. Мае 71,4—71,8% сурмы. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя, ігольчастыя крышталі, суцэльныя, зярністыя, радыяльна-прамяністыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 4,5—4,6 г/см³. Паходжанне гідратэрмальнае, радзей у свінцова-цынкавых радовішчах і інш. Галоўная руда сурмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУСІ́Т (ад прозвішча амер. мінералога А.Бруса),
мінерал падкласа гідраксідаў, гідраксід магнію, Mg(OH)2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, ліставатыя. Звычайна ў выглядзе ліставатых агрэгатаў. Колер белы, зеленаваты, карычневы. Празрысты, паўпразрысты. Бляск васковы. Цв. 2,5. Шчыльн. 2,39 г/см³. Трапляецца ў выглядзе пражылкаў у серпенцінітах і мармурызаваных вапняках. Сыравіна для керамічнай і папяровай прам-сці, вогнетрывалых матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАЗАНІ́Т (ад назвы р. Амазонка, дзе ўпершыню знойдзены),
мінерал, разнавіднасць мікракліну, афарбаваная іонамі свінцу. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Утварае крышталі, часцей зярністыя масы з альбітам, кварцам і інш. Колер блакітнавата-зялёны, бірузовы ці ярка-зялёны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. больш за 2,5 г/см³. Трапляецца ў гранітах і гранітных пегматытах. Вырабны камень. Амазанітавыя граніты выкарыстоўваюцца як абліцовачны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІТАЎНІ́Т (ад месца знаходкі ў Бітаўне, Канада),
мінерал, алюмасілікат кальцыю і натрыю з групы палявых шпатаў (Ca, Na) [(Al, Si)AlSi2O8].
Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. У выглядзе зерняў няправільнай формы, масіўных агрэгатаў. Колер белы да цёмна-шэрага. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 6. Шчыльн. 2,7 г/см³. Пашыраны ў некаторых базальтах, асн. і ультраасн. інтрузіях і ў некаторых каменных метэарытах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГАНІ́Т (ад лац. manganum марганец),
мінерал падкласа гідраксідаў, оксігідраксід марганцу MnO(OH). Мае 80,6% MnO. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі слупкаватыя прызматычныя; часта ўтварае друзы, шчоткі. Агрэгаты шчыльныя, нацёчныя, аалітавыя, зярністыя. Колер цёмна-шэры да чорнага, з бураватым адценнем. Бляск паўметалічны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 4,3 г/см³. Паходжанне асадкавае, радзей гідратэрмальнае. Уваходзіць у склад марганцавых руд.