раздзел медыцыны, які вывучае метады ажыўлення арганізма чалавека, што знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, а таксама спосабы недапушчэння клінічнай смерці пры аперацыях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эндакрынало́гія
(ад энда- + гр. krino = аддзяляю + -логія)
раздзел фізіялогіі і медыцыны, які вывучае будову і функцыі эндакрынных залоз, распрацоўвае метады лячэння хвароб, выкліканых парушэннем іх дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЛІ́НСКІ (Давыд Львовіч) (1857, г. Гродна — пасля 1916),
ваенны ўрач, падарожнік. Скончыў Гродзенскую гімназію, Пецярбургскую ваенна-мед. акадэмію (1882). Д-рмедыцыны (1893). З 1889 урач Гродзенскага гусарскага палка. У 1892 разам з групай афіцэраў палка здзейсніў коннае падарожжа ў Індыю. З 1893 палкавы ўрач у Гродне. Чл.Гродзенскага таварыства ўрачоў. Сябраваў з А.Я.Багдановічам. У час італа-эфіопскай вайны 1895—96 у складзе рус.сан. атрада ўдзельнічаў у аказанні дапамогі Эфіопіі (Абісініі). З 1898 гал. ўрач ваен. шпіталя ў Гродне. З 1905 у Пецярбургу. Аўтар прац па медыцыне і ўспамінаў аб італа-эфіопскай вайне.
Тв.:
Харрар и его обитатели. Гродно, 1897;
Жизнь русского санитарного отряда в Харраре: (Из воспоминаний об Абиссинии). Гродно, 1899.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУМБІ́ЙСКІ УНІВЕРСІТЭ́ТЗасн. ў 1754 у Нью-Йорку як Каралеўскі каледж, з 1784 — Калумбійскі каледж. З 1912 мае статус ун-та. Прыватная навуч. ўстанова. Мае 2 аддзяленні: Калумбійскі каледж і Школу тэхн. і прыкладных навук; у іх склад уваходзяць асобныя каледжы і школы. У 1996/97 навуч.г. каля 20 тыс. студэнтаў. У К.у. уваходзяць каледжы: лячэбны і хірург.; бізнесу; агульных дысцыплін; калумбійскі (у праграме вывучэнне старажытнасцей, гісторыі мастацтва, астрафізікі, біяхіміі, класічных моў, камп’ютэрных дысцыплін, эканомікі, філасофіі, псіхалогіі і інш.); школы: тэхнікі і прыкладных навук; планавання і архітэктуры; мастацтва і навукі; міжнар. адносін; журналістыкі; права; медыцыны і інш. Выпускнікі ун-та атрымліваюць дыплом бакалаўра мастацтваў, навук, магістра навук (4 гады навучання), доктара (дадаткова 1—2 гады навучання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПУЦЬ (Іван Мацвеевіч) (н. 1.1.1938, в. Даўбянкі Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1961). З 1964 у Віцебскай акадэміі вет.медыцыны (з 1979 заг. кафедры, з 1989 прарэктар). Навук. працы па патамарфалогіі, кроваўтварэнні, імуннай рэактыўнасці здаровых жывёл і хворых на незаразныя, пратазойныя, бактэрыяльныя і вірусныя хваробы, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, імуналогіі размнажэння, лактацыі, вітаміна- і антыбіётыкатэрапіі.
Тв.:
Иммунная реактивность свиней. Мн., 1981;
Микроэлементозы сельскохозяйственных животных. Мн., 1986 (у сааўт.);
Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.);
Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. М., 1991 (у сааўт.);
Иммунология и иммунопатология болезней молодняка. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МЕШ (Валерый Мітрафанавіч) (н. 11.12.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эпізааталогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994), д-рвет.н. (1987), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (у 1973—88 заг. аддзела), з 1990 заг. кафедры Віцебскай акадэміі вет.медыцыны. Навук. працы па лейкозе буйн. раг. жывёлы, паталаг. марфалогіі, эпізааталогіі, ветсанэкспертызе прадуктаў, распрацоўцы сістэмы вет. аховы буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Лейкоз крупного рогатого скота. Мн., 1978 (у сааўт.);
Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);
Биологическая оценка качества мяса при лейкозе крупного рогатого скота (разам з П.І.Пахомавым) // Уч. зап. Витебской гос. академии ветеринарной медицины. 1995. Т. 32.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСФАРДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Вялікабрытаніі. Засн. ў 2-й палове 12 ст. У 13 ст. ў О.у. былі гуманіт., юрыд., багаслоўскі і мед. ф-ты. У розны час у ім выкладалі Р.Бэкан, Дж.Уікліф, Эразм Ратэрдамскі, Т.Мор, Дж.Лок, А.Сміт, Р.Бойль, Э.Галей, Ф.Содзі, Д.Кроўфут-Ходжкін, Р.Робінсан, С.Н.Хіншэлвуд і інш. У складзе ун-та (1995) каля 40 каледжаў, 19 тыс. студэнтаў, у т. л. 2,3 тыс. замежных; спецыялізаваныя н.-д. цэнтры і ін-ты; музеі, бат. сад, б-ка (з 1602) і інш. Ф-ты: антрапалогіі і геаграфіі; геалогіі; біял. навук; клінічнай медыцыны; фізіялогіі; адукацыі; англ. мовы і л-ры; сярэдневяковых і сучасных моў; выяўленчага мастацтва; музыкі; права; матэматыкі; фізікі; сучаснай гісторыі; псіхалогіі; сац. навук; вывучэння Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕГІГІЕ́НА (ад радые... + гігіена),
раздзел медыцыны, які вывучае ўплыў іанізавальных выпрамяненняў на здароўе чалавека і распрацоўвае меры процірадыяцыйнай аховы. Аб’ядноўвае 4 асн. кірункі: дазіметрычны (вывучэнне крыніц і доз апрамянення), радыебіял. (вывучэнне эфектаў уздзеяння радыяцыі на арганізм), гігіенічны (рэгламентаванне ўзроўняў дапушчальнага апрамянення) і санітарна-арганізац. (распрацоўка канкрэтных мер процірадыяцыйнай аховы). Падзяляецца на Р. працы і камунальную. Вывучае натуральны і тэхнагенны павышаны фон іанізавальнага выпрамянення, мед. радыяцыйную надбаўку за кошт дыягнастычных і лячэбных працэдур, уплыў павышанага радыяцыйнага фону на здароўе насельніцтва, умовы і асаблівасці фарміравання радыяцыйных абставін на рабочых месцах, распрацоўвае мерапрыемствы па ахове насельніцтва пры радыяцыйных аварыях, вывучае заканамернасці міграцыі радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе і інш. Рэкамендацыі па гігіенічным нарміраванні іанізавальных выпрамяненняў распрацоўвае Нац. камісія Беларусі па радыяцыйнай ахове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ (Уладзімір Ільіч) (16.4.1932, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1989),
бел. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1962 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях паталогіі, у т. л. сасудзістай, галаўнога мозга, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нерв. сістэмы, метадах комплекснага вывучэння магістральных артэрый галавы.
Тв.:
О компенсации двигательных функций после удаления опухолей головного мозга // Проблемы сосудистой нейрохирургии. Мн., 1962;
Динамика морфологических изменений в области окклюзированных магистральных артерий головы при инфаркте мозга // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКСАПАТАЛО́ГІЯ (секс + ...паталогія),
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае палавыя расстройствы, распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі; раздзел мед.сексалогіі. Вывучае функцыян., эмацыянальныя, асабістыя, сац.-адаптацыйныя аспекты сексуальных расстройстваў. Звязана з уралогіяй, гінекалогіяй, андралогіяй, эндакрыналогіяй, неўрапаталогіяй, псіхіятрыяй. Падзяляецца на агульную і прыватную. Агульная С. вывучае асн. заканамернасці суадносін і дыферэнцыяцыі полаў, анатама-фізіял. асновы палавой сферы і інш.; прыватная — канкрэтныя захворванні, якія парушаюць сексуальную функцыю, іх лячэнне з улікам спецыфічных псіхасексуальных асаблівасцей хворага. У С. вял. роля належыць прынцыпу партнёрства, які ўлічваецца ў дыягностыцы, паходжанні парушэнняў і іх лячэнні.