аргенцінскі біяхімік. Чл. Аргенцінскай нац. акадэміі медыцыны (1961), Нац.АН ЗША (1960), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1961). Скончыў ун-т у Буэнас-Айрэсе (1932). З 1941 праф. гэтага ун-та, у 1943—46 ва ун-це ў Сент-Луісе (ЗША). З 1946 працаваў у Буэнас-Айрэсе: у Ін-це фізіялогіі, з 1947 дырэктарам Ін-та біяхім. даследаванняў, з 1962 заг. кафедры ун-та. Навук. працы па абмене і біясінтэзе вугляводаў. Атрымаў бясклетачны прэпарат, які акісляе тлустыя к-ты, устанавіў механізм ферментацыйных рэакцый біясінтэзу аліга- і поліцукрыдаў, даследаваў ролю нырак пры гіпертаніі, адкрыў гіпертэнзін. Нобелеўская прэмія 1970.