1.каго-што. Злавіць, захапіць. [Ганна:] Дык ты, Зоська, глядзі, асцерагайся. Чорт яму.. верыў, гатоў яшчэ залазіць дзе адну, ды...Крапіва.
2. Атрымаць (удар). [Мікіта:] Вой! вой! вой! Залавіў па пальцы!Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расця́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ам (‑аю), ж.
Някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек. [Наталля:] Вы расцяпа. За харошае змагацца трэба.Крапіва.— А вы, Антось, калі не злодзей, дык вялікі расцяпа.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шру́ба, ‑ы, ж.
Шпень са спіральнай нарэзкай; вінт 1. Галоўка шрубы. □ [Юзік] перамацаў кожную шрубу і кожны зуб на барабане!Крапіва.[Старшыня:] — Убачыш па дарозе падкову, шрубу, нават цясак — не лянуйся падняць і прынесці ў калгасную кузню.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штых, ‑а, м.
Тое, што і штык. — Цёмна, нічога не відаць, — сказаў чырвонаармеец, нагнуўшы галаву над цёмным прагалкам. — А ты штыхом памацай, — параіў другі.Крапіва.Вось і бойка. Куля з шаблямі, Штых з гарматай сустракаліся.Грамыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся; пр. грызся, ‑лася; незак.
1. Змагаючыся, кусаць адзін аднаго зубамі (пра жывёл). Ваўкі грызуцца.
2.перан.Разм. Сварыцца, спрачацца. Людзі спыняліся пад вокнамі, падоўгу слухалі і адыходзіліся: — Зноў Верамейчыкі грызуцца.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аму́р, ‑а, м.
У рымскай міфалогіі — бог кахання, якога малявалі ў выглядзе малога хлопчыка з лукам і стрэламі. [Лукавіцын] умеў трымаць сэрца сваё на аброці, прыкрываючы яго ў патрэбныя моманты панцырам практычнага розуму ад небяспечных стрэл амура.Крапіва.
[Фр. Amour — ад лац. Amor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасылаць праклёны; праклінаць. Клясці цяжкі лёс. Клясці пана. □ — Каб ты здох праз ноч! Каб табе дзюба адсохла! — бывала кляне .. [Васілька], як толькі бусел заклякоча.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правяра́льшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто правярае каго‑, што‑н. — Паштовы на Вільню?.. — абярнуўся .. [Рыгор] да правяральшчыка білетаў.Гартны.[Гарлахвацкі:] Правяральшчык знайшоўся! Я, брат, такія акуляры пастаўлю, што табе і чорнае белым пакажацца. Не такіх за нос вадзілі!Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хто-не́будзь, каго-небудзь і пад. (гл. хто), займ.неазначальны.
Які-небудзь чалавек, усё роўна хто. [Левановіч:] У Маскву каму-небудзь сапраўды прыйдзецца паехаць.Крапіва.— Хто-небудзь купляе? — запытаўся Мікола, паказваючы на розныя танныя нацюрморты і пейзажы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)