аўтамабілі яп. фірмы «Мазда мотар карпарэйшэн». Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1930, легкавыя — 1960. Поўная маса грузавых аўтамабіляў да 2,8 т, прычэпаў — 1,55 т, магутнасць рухавіка да 90 кВт. Большасць мадэляў легкавых аўтамабіляў «М.» 5-месныя, 4-дзверныя, магутнасць рухавіка да 147 кВт, найб. скорасць да 250 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКЕЛІ́Н,
мінерал класа арсенідаў, арсенід нікелю, NiAs. Мае 43,92% нікелю і 56,08% мыш’яку. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Утварае пераважна суцэльныя масы, украпіны, зрэдку ныркападобныя і дэндрытавыя агрэгаты, гексаганальныя таблітчастыя крышталі. Колер медна-чырвоны. Бляск металічны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 7,6—7,8 г/см³. Добры праваднік электрычнасці. Трапляецца ў рудах магматычных і гідратэрмальных медна-нікелева-сярэбраных і урана-вісмутавых радовішчаў. Пры вял. скопішчах выкарыстоўваецца як нікелевая руда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ЛІЗ (ад грэч. analysis раскладанне),
спосаб (прыём) навук. пазнання праз мысленнае ці рэальнае расчляненне аб’екта пазнання (прадмета, з’явы, працэсу) на часткі і асэнсаванне іх узаемасувязі. Працэс аналізу — састаўная частка, першая ступень навук. даследавання. Канчатковы вынік — разуменне структуры аб’екта, які вывучаецца. Калі аб’ект з’яўляецца прадстаўніком пэўнага класа прадметаў, аналіз аднаго з іх дае магчымасць уявіць структуру ўсяго класа. Вынікі аналізу служаць матэрыялам для наступных ступеняў навук. пазнання — абстракцыі, абагульнення, параўнання і інш. Аналіз — рухальная сіла ў выяўленні законаў, якім падпарадкоўваецца аб’ект даследавання. Карэктнасць аналізу правяраецца процілеглым яму прыёмам — сінтэзам. Калі пры гэтым выяўляецца супярэчнасць, аналіз паўтараецца з вылучэння новых гіпотэз аб структуры і ўласцівасцях састаўных частак аб’екта вывучэння. Калі паўторны аналіз паказаў неадольнасць супярэчнасцяў, то для выяўлення структуры аб’екта неабходны новы падыход. У логіцы сістэмны аналіз выкарыстоўваецца з часоў Арыстоцеля. Са з’яўленнем сімвалічнай логікі, кібернетыкі і семіётыкі выпрацавана найб развітая форма лагічнага аналізу — пабудовы фармалізаваных моў.
Літ.:
Пузиков П.Д. Анализ и синтез — от мысли к вещи. Мн., 1969;
Андреев М.Д. Диалектическая логика. М., 1985;
Hintikka J., Remes U. The method of analysis. Dordrecht;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пабачэ́нне, ‑я, н.
1. У выразе: да пабачэння — словы, якія гаворацца пры развітанні. — Да пабачэння, — сказала Святлана Мікалаеўна і хуценька выйшла з класа.Шахавец.
2.Разм. Тое, што і спатканне. Страшная думка раптам працяла .. [Васілю] галаву: ці не хадзіла .. [Аўгіня] на пабачэнне з Мартынам Рылем?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўла́дства, ‑а, н.
1. Сістэма аднаасобнага кіравання дзяржавай, калі правіцель карыстаецца неабмежаванай уладай. Царскае самаўладства. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства.Купала.// Поўная ўлада над кім‑, чым‑н.; дэспатызм. Выступленне сялян супраць самаўладства пана.
2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства. Бацькоўскае самаўладства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрут, ‑а, М спруце, м.
Марская жывёла класа галаваногіх малюскаў з мешкападобным целам і васьмю шчупальцамі; васьміног. Тут жа чарнелі карчы-вываратні з фантастычнымі карэннямі, падобныя да страшных спрутаў.Бядуля./уперан.ужыв.На Захад, таварыш! На логава спрутаў! Фашысцкая пала мяжа.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяля́нства, ‑а, н.
Клас сялян. Саюз пралетарыяту з сялянствам. □ Сялянства, у тым ліку і беларускае, пад кіраўніцтвам рабочага класа ўсё шырэй і шырэй уцягваецца ў барацьбу супроць самадзяржаўя.Каваленка.// У дарэвалюцыйнай Расіі — сялянскае саслоўе. Паходзіць з сялянства.//зб. Сяляне. Тут [у карчме] п’янствавала навакольнае сялянства.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕЗУВІЯ́Н (ад месца знаходкі на г. Везувій),
ідакраз, мінерал класа астраўных сілікатаў, водны алюмасілікат кальцыю, магнію і жалеза, Ca10(MgFe)2Al4[SiO4]5 [Si2O7]2(OH,F)4.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя або дыпірамідальныя, шчыльныя і зярністыя масы. Колер зялёны або карычневы, радзей жоўты, блакітны ці чырвоны. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 6—7. Шчыльн. каля 3,4 г/см³. Характэрны мінерал кантактна-метамарфічных парод і скарнаў. Празрыстыя разнавіднасці — вырабныя камяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКЕРЫ́Т (ад прозвішча аўстр. мінералога М.Анкера),
мінерал класа карбанатаў групы даламітаў Ca(Mg, Fe)[CO3]2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі ромбаэдрычныя, агрэгаты зярністыя і шчыльныя. Колер белы, жаўтаваты, буры, ружовы, шэры і блакітны. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3 г/см³. Тыповы мінерал у гідратэрмальных жылах поліметалічных радовішчаў, у жылах, звязаных з жал. рудамі, у асадкавых тоўшчах і інш. На Беларусі ёсць у адкладах валдайскай серыі дакембрыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТЭРЫ́Т (ад прозвішча англ. мінералога У.Вітэрынга),
мінерал класа карбанатаў, карбанат барыю, BaCO3. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі рэдкія; часцей трапляецца ў выглядзе грубавалакністых мас, прамянёвых і шчыльных зярністых агрэгатаў. Колер белы да бясколернага, з жаўтаватым, бурым, зеленаватым адценнямі. Празрысты або прасвечвае. Бляск шкляны да смалістага. Цв. 3,5. Крохкі. Шчыльн. каля 4,3 г/см³. Трапляецца ў нізкатэмпературных гідратэрмальных жылах з барытам і галенітам. Руда барыю і яго солей.