Труба для адводу дыму з печы. Над комінам школы ўзнімаўся ў хмарнае асенняе неба празрысты дымок.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўтры́зненне, ‑я, н.
Хваравіты, ліхаманкавы стан, блізкі да трызнення. Іван Пракопавіч чуе знаёмыя галасы ў пярэдняй, потым над сабой, але не можа вырвацца з паўтрызнення.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвы́рканне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. цвыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Павольна плывуць над лугам белыя маленькія парасончыкі, з кароткім цвырканнем мільгаюць ластаўкі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электралі́нія, ‑і, ж.
Устройства з проваду, кабелю і электраарматуры для перадачы электраэнергіі. [Мікола] глянуў угару — над ім віселі правады высакавольтавай электралініі. Яны і гулі, і патрэсквалі.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; зак.
1. Стаць на ногі, прыняць стаячае становішча.
У. з канапы.
Рана ў. (рана падняцца з пасцелі). Хворая ўстала (выздаравела).
2.перан. Падняцца, рушыць на здзяйсненне чаго-н.
У. на абарону Радзімы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра нябесныя свяцілы: з’явіцца на гарызонце, узысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карпе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.надчым і без дап.Разм. Доўга, цярпліва займацца чым‑н., працаваць над чым‑н. Карпець пад падручнікамі. □ Таварышы толькі і бачылі Івана Іванавіча, як той карпеў над паперамі дзень і ноч, гадамі.Карпюк.Збегліся дзяўчаты, што карпелі за суседнімі сталамі.Аношкін.
2. Жыць дзе‑н. у пакутах, цяжкасцях. — Другія, глядзі, на ўласныя хаткі з садамі ўзбіліся... А ты век тут карпей ды гібей у гэтым дзіравым вагоне.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МСЦІСЛА́ЎСКАЯ ЦАРКВА́ АЛЯКСА́НДРА НЕ́ЎСКАГА,
помнік архітэктуры эклектыкі ў г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. Пабудавана ў 1870 з цэглы на месцы мураванага храма (згарэў у 1858). Крыжова-купальны храм мае 3 закругленыя рознавял. апсіды, якія асвятляюцца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Над сяродкрыжжам — шлемападобны купал на 8-гранным светлавым барабане. Такі ж па форме, але меншых памераў купал на высокай 2-яруснай званіцы, размешчанай над бабінцам. Тарцы трансепта завершаны трохвугольнымі шчытамі.
Парталы і аконныя праёмы акаймаваны дэкар. валікам. Пад карнізам па перыметры будынка праходзіць аркатурны пояс. Перад царквой брама ў выглядзе паўцыркульнай аркі, над якой узвышаецца невял. назіральная вежа. Абапал яе размешчаны невысокія галоўкі. Вароты ажурныя, чыгуннае ліццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаць думаць, разважаць над чым‑н., пра што‑н. Ёсць над чым задумацца. □ Мікола задумаўся над сваім апошнім учынкам.Бядуля.// Аддацца думкам, упасці ў задуменнасць. Задумацца на момант. □ Кастусь сеў пад бярозу на мяккую, як падушка, рудую купіну, задумаўся.Ваданосаў.
2.звычайназінф. Паказаць, выявіць нерашучасць у чым‑н.; завагацца. Сказана гэта было такім катэгарычным тонам, што я, прызнацца, задумаўся: ехаць ці не.Ляўданскі.
3.безас.камузінф.Разм. Прыйсці ў галаву; захацецца. Задумалася мне пайсці ў кіно. Задумалася яму пакатацца на лыжах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капту́р1, ‑а, м.
1. Дзіцячы або жаночы галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам і пакідае адкрытым толькі твар; капар 2. Усе ў святочных світках. Бабы ў новых каптурах з белымі карункамі.Бядуля.
2. Невялікі дах, заслона, навес конусападобнай формы над чым‑н. Для адводу пары была зроблена выцяжная труба над шырокім, бляшаным каптуром.Колас.
3.Абл. Верх печы ў выглядзе дзвюх сценак, якія ўзвышаюцца над ляжанкай. Кастрыца ляжаў на цёплых цаглінах, смактаў цыгарку за цыгаркай і часам з-за каптура пазіраў у акно.Стаховіч.
капту́р2,
гл. коптур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫ́ГА (Алесь) (сапр.Асіпенка Аляксандр Аляксандравіч; н. 1.5.1943, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1989). Плаваў матросам на траўлеры на Поўначы. У 1967—71, 1972—78 і з 1990 працуе ў прэсе. Друкуецца з 1965. Аўтар аповесцей «Я вярнуся да цябе, мора!» (1965), «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1973), «Чайкі над полем» (1978), кн. для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987). Піша пра маракоў Запаляр’я, меліяратараў Палесся, чарнобыльскія праблемы, пытанні сучаснага жыцця.