2. Месца, дзе можна схавацца ад каго-, чаго-н., а таксама якое-н. патаемнае месца, збудаванне для ўкрыцця каго-, чаго-н.
Знайсці с. у бярэзніку ад сонца.
На гарышчы быў с.
3.мн. (схо́вы, -аў). Сховішча, памяшканне для захоўвання чаго-н.
4.перан. Тое, што недаступна для іншых, што хаваецца ў душы, сэрцы.
Патаемныя сховы душы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
намы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.
1.чаго. Вымыць нейкую колькасць.
Н. бялізны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Нанесці плынню, хвалямі.
Рака намыла водмель.
3.чаго. Прамываючы пароду вадой, здабыць нейкую колькасць чаго-н. (звычайна пра золата).
Н. золата.
4.што і чаго. Стварыць збудаванне з зямлі пры дапамозе землясоснай машыны.
Н. дамбу.
|| незак.намыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.намы́ў, -мы́ву, м. (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перахо́д, -у, М -дзе, м.
1.гл. перайсці.
2.мн. -ы, -аў. Месца, прыдатнае або прыстасаванае для пешай пераправы, а таксама для пешаходаў, што ідуць цераз вуліцу.
П. цераз ручай.
Падземны п.
3.мн. -ы, -аў. Спецыяльнае збудаванне, калідор, галерэя, што злучае адно памяшканне з другім.
Ісці па цёмных пераходах.
4. Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які-н. час.
У двух пераходах ад крэпасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
курэ́нь
1. У актах. Адміністрацыйная адзінка.
2. Часовае збудаванне ў лесе ці полі; будан (поўдзень Беларусі Лемц. Айк.).
3. Прымітыўная хата (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
веладро́м
(ад лац. velox = хуткі + гр. dromos = месца для бегу)
спецыяльна абсталяванае збудаванне для трэніровак і спаборніцтваў па веласіпедным спорце.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
будо́ўля, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. будаваць (у 1 знач.); будаўніцтва.
2. Будынак, збудаванне, будаўнічы аб’ект, а таксама тэрыторыя, дзе што‑н. будуецца. Высачэзны пад’ёмны кран з зашклёнай кабінай працягнуў рабрыстую стралу над будоўляй.Хадкевіч.А пакуль што гойдаюць сасоннік За Дзвіной асеннія вятры, Слухаюць пры вогнішчы гармонік Полацкай будоўлі жыхары.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́чта, машта ’слуп ці збудаванне на суднах для мацавання ветразей, назірання, сігналізацыі; вежа для мацавання правадоў, антэн’ (ТСБМ; Бяльк.). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой праз польск. мову прыйшло з гал. або н.-ням.mast ’тс’ < лац.mālus < *mazdos ’мачтавае дрэва’ (Фасмер, 2, 586; Васэрцыер, 148; Вальдэ, 363). Аднак яшчэ ст.-бел.маштъ (1500 г.), якое са ст.-польск.maszt < с.-в.-ням.mast (Машынскі, Geogr., 65; Булыка, Лекс. запазыч., 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Засе́ка ’мацаванне з дрэў’. Рус.за́се́ка, укр.засі́ка, польск.zasieka, zasiek ’тс’, чэш.zaseka, zásek, славац.zásek ’тс’, славен.zasẹ̑ka ’засека’, ’зарубка на дрэве’, серб.-харв.за̏сека, за̑сека ’засека’, балг.засѐка ’тс’, макед.засека ’месца са ссечанымі дрэвамі ў лесе; нагрувашчання дрэвы для перашкоды’. Ст.-рус.засѣка ’абарончае збудаванне з дрэў’ (XVI ст.). Прасл.zasěka бязафіксны назоўнік ад zasěkati, утворанага на базе sek‑ti, гл. сячы, што атрымаў спецыялізаванае значэнне (Шанскі, 2, З, 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПУСКНЫ́ КАЛО́ДЗЕЖ,
полая замкнёная звычайна жалезабетонная канструкцыя, якая апускаецца ў грунт ад уласнай вагі і агароджвае грунтавую выпрацоўку. Бывае круглай (дыяметрам да 80 м), эліптычнай ці прамавугольнай у плане формы. Грунт унутры апускнога калодзежа распрацоўваецца пераважна грэйферам, таксама экскаватарам, гідраэлеватарам. У малазвязных грунтах і пясках апусканне калодзежа паскараюць вібраўстаноўкамі, у гліністых — напампоўваннем паміж сценкамі калодзежа і грунтам гліністай суспензіі. Выкарыстоўваюцца апускныя калодзежы пры збудаванні глыбокіх масіўных фундаментаў (70 м і болей), падземных памяшканняў, рэзервуараў і інш. Калі апускны калодзеж прызначаецца пад фундамент, то запаўняецца бетонам ці замуроўваецца, калі пад памяшканне (напр., помпавую станцыю) — робіцца днішча.
Апускны калодзеж: 1 — цалкам запоўнены бетонам (калодзеж-апора); 2 — часткова запоўнены бетонам (калодзеж—заглыбленае збудаванне).Выманне грунту з апускнога калодзежа грэйферам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́-БАГА́З-ГОЛ (цюрк. кара — чорны, багаз — заліў, гол — возера),
салёнае возера (былы заліў-лагуна) каля ўсх. берага Каспійскага м., на З Туркменістана. Да 1980 злучалася з Каспійскім м. вузкім (да 200 м) аднайменным пралівам, даўж. каля 11 км. Пл. заліва складала каля 12 тыс.км², найб.глыб. 3,5 м; узровень вады знаходзіўся на 4,5 м ніжэй узроўню мора і быў абумоўлены надзвычай высокім выпарэннем з паверхні, што выклікала пастаянны прыток вады (ад 6 да 25 км³/год). У 1980 заліў перакрыты глухой дамбай «з мэтай захавання ўзроўню Каспійскага м.», у выніку чаго возера абмялела, салёнасць павысілася (больш за 310‰). У 1984 для падтрымання мінім. неабходнага ўзроўню расолу пабудавана водапрапускное збудаванне. Найбуйнейшае ў свеце радовішча мірабіліту. Цэнтр здабычы і перапрацоўкі сульфату — Бекдаш.