ГУЛД, Гульд (Gould) Глен Херберт (25.9.1932, г. Таронта, Канада — 4.10.1982), канадскі піяніст, арганіст, кампазітар; адзін з буйнейшых піяністаў 20 ст. Скончыў кансерваторыю ў Таронта (1952). З 1952 выступаў як піяніст у многіх краінах свету. Вядомы арыгінальнымі інтэрпрэтацыямі твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, В.А.Моцарта, І.Брамса, а таксама кампазітараў 20 ст. П.Хіндэміта, А.Берга і інш., якія спалучалі інтэлектуалізм і абвостраную экспрэсію. У 2-й пал. 1960-х г. спыніў канцэртную дзейнасць, запісваўся на грампласцінкі, выступаў як дырыжор і кампазітар. Аўтар камерна-інстр. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́МЕЛЬ,
(Hummel) Іаган Непамук (14.11.1778, Браціслава — 17.10.1837), аўстрыйскі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог. Вучань В.А.Моцарта і А.Сальеры. Прыдворны капельмайстар у Айзенштаце, Штутгарце, Веймары. Як піяніст-віртуоз выступаў у многіх краінах Еўропы. Лёгкі, бліскучы стыль Гумеля-піяніста ўласцівы і яго творам для фп. (7 канцэртаў з аркестрам, фантазія для фп. з аркестрам, фп. санаты, у т. л. ў 4 рукі, варыяцыі, капрычыо, ронда, эцюды). Сярод інш. твораў: 9 опер, 5 балетаў, кантаты, месы, камерна-інстр. творы. Сярод вучняў: Ф.Гілер, К.Чэрні, А.Гензельт і інш. Аўтар муз.-тэарэт.прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎЭР Леапольд Сямёнавіч (7.6.1845, г. Веспрэм, Венгрыя — 15.4.1930),
скрыпач, педагог, дырыжор. У 1868—1917 жыў у Расіі, праф. Пецярбургскай кансерваторыі. З 1918 у ЗША: праф. Ін-та муз. мастацтва ў Нью-Йорку і Муз. ін-та Кёртыс у Філадэльфіі. Шмат канцэртаваў. Аўтар п’ес і транскрыпцый для скрыпкі з арк., рэдакцый шматлікіх скрыпічных твораў, тэарэт.прац. Сярод вучняў Я.Хейфец, Я.Цымбаліст, В.Гольдфельд.
Тв.:
Рус.пер. — Моя школа игры на скрипке;
Интерпретация произведений скрипичной классики. М., 1965.
Літ.:
Раабен Л. Л.С.Ауэр: Очерк жизни и деятельности. Л., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Леанід Леанідавіч (н. 14.10.1940, г. Магілёў),
бел.дырыжор, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1977), засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Бел. кансерваторыю (1964, клас І.Абраміса). З 1964 у Магілёўскім муз. вучылішчы (з 1973 дырэктар), з 1990 адначасова дэкан пед. ф-та філіяла Бел. акадэміі музыкі. Кіраўнік самадз. (у т. л.нар. аркестра Магілёўскага гар. Дома культуры) і студэнцкіх аркестраў нар. інструментаў муз. вучылішча і пед. ф-та акадэміі музыкі, якія пад яго кіраўніцтвам дасягнулі значнага выканальніцкага майстэрства. Сярод вучняў: П.Вандзілоўскі, В.Купрыяненка, С.Лясун, А.Сасноўскі.
венгерскі скрыпач, педагог, кампазітар, дырыжор. Вучыўся ў І.Бёма, Ф.Давіда. Выступаў з 1838. У 1849—66 канцэртмайстар у Веймары і Гановеры. З 1866 у Берліне, з 1868 дырэктар і праф. Вышэйшай муз. школы. Заснавальнік (1869) і кіраўнік струннага квартэта. Сярод твораў З канцэрты для скрыпкі з арк., п’есы для скрыпкі і фп., песні і інш.; стварыў шэраг скрыпічных транскрыпцый (у т. л. «Венгерскія танцы» І.Брамса). Аўтар працы «Скрыпічная школа» (т. 1—3, 1905; з А.Мозерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГРА́Н (Legrand) Мішэль (н. 24.2.1932, Парыж),
французскі кампазітар, джазавы піяніст, дырыжор. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1950, клас Н.Буланжэ). Працаваў акампаніятарам эстр. спевакоў. Напісаў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у т. л. «Праклятыя красуні» (1955), «Валянціна» (1956). Пранікнёны лірызм уласцівы яго музыцы да муз. фільмаў «Шэрбургскія парасоны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфора» (1967). Яго музыка вылучае таксама кінафільмы «Незвычайная Амерыка» і «Жанчына ёсць жанчына», «Сем смяротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га» і інш. Неаднаразова наведваў Беларусь, у т. л. як старшыня журы міжнар. фестывалю «Славянскі кірмаш» у Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ МУНІЦЫПА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР «НО́ВАЯ О́ПЕРА».
Створаны ў 1991. Арганізатар, маст. кіраўнік і дырыжор Я.Колабаў. У рэпертуары пастаноўкі класічных опер, якія не ставіліся на рас. сцэне, а таксама арыг. трактоўкі вядомых твораў. Пастаўлены оперы «Марыя Сцюарт» Г.Даніцэці, «Двое Фаскары» Дж.Вердзі, «Валі» А.Каталані. Эксперыментальную трактоўку набыла опера «Руслан і Людміла» М.Глінкі, створаны арыг. спектаклі «Расіні» і «О, Моцарт, Моцарт!» паводле твораў В.А.Моцарта, М.Рымскага-Корсакава і А.Сальеры, оперы ў канцэртным выкананні «Сіла лёсу» Вердзі, «Дэман» А.Рубінштэйна. У рэпертуары таксама хар. і сімф. канцэртныя праграмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАЎ Мікалай Пятровіч (14.3.1908, г. Калуга, Расія — 3.11.1990),
расійскі кампазітар, педагог, дырыжор. Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1931; кл. Р.Гліэра), з 1932 выкладаў у ёй (з 1943 праф.). Асн. месца ў творчасці займае інстр. музыка. Сярод твораў; 3 сімфоніі (1940—62); для стр.арк. — 2 паэмы (1979, 1981), сюіты, п’есы; 8 канцэртаў для розных інстр. з арк.; камерныя ансамблі, музыка для духавога арк. і арк.нар. інструментаў; хоры, рамансы, творы пед. рэпертуару. Аўтар метадалагічных прац «Задачы па інструментоўцы» (1975), «Практычны курс інструментоўкі» (1985) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУХАДЖА́Н Тыгран Геворгавіч (1837, г. Стамбул, Турцыя — 23.3.1898),
армянскі кампазітар, дырыжор, педагог і муз.-грамадскі дзеяч. Жыў у Канстанцінопалі. Заснавальнік першых муз.-тэатр. труп у зах. Арменіі, Турцыі і на Б. Усходзе. З 1878 узначальваў муз.-тэатр. трупу ў Канстанцінопалі. Аўтар першай арм. оперы «Аршак II» (1868, паст. 1945), оперы-феерыі «Земірэ» (паст. 1893), камічнай оперы «Арыф» (на сюжэт «Рэвізора» М.Гогаля, паст. 1872), аперэт «Пляшывы стараста» (паст. 1873), «Леблебіджы» («Прадавец гароху», паст. 1875) і інш. Яго творы адметныя сінтэзам усх. і еўрап.муз. традыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ЛГАР (Elgar) Эдуард Уільям
(2.6.1857, Бродхіт, каля г. Вустэра, Вялікабрытанія — 23.2.1934),
англійскі кампазітар, дырыжор; прадстаўнік англ.муз. рамантызму і руху за адраджэнне традыцый англ.нар. і стараж. музыкі. Муз. адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі. З 1877 кіраваў муз. т-вамі і аркестрамі, выступаў як піяніст і арганіст у Вустэры, працаваў у Лондане і Молверне. У творчасці пераважаюць вак.-сімф., арк., хар. творы буйн. форм: сімфоніі (1908, 1911), 5 араторый, у т. л. «Сон Герантыуса» (1900), «Апосталы» (1903), кантаты, уверцюры, хары, у т. л.царк., і інш.