Надгру́зачкі ’кавалачкі’:⇉разбʼиласʼа на надгрузачкʼи (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння на+друзачкі ’на дробныя частачкі’, гл. друзачка; у выніку частага ўжывання з прыназоўнікам на адбылося яго нарашчэнне перад назоўнікам, з’яўленне ўстаўнога г — вынік дээтымалагізацыі і пераразлажэння (над‑грузачкі), пры гэтым устаўны гук узнікае на месцы марфемнага шва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парашок ’расцёртае на дробныя частачкі цвёрдае рэчыва; лекавае рэчыва пэўнай дазіроўкі ў раздробленым выглядзе’ (ТСБМ). Рус., укр. порошо́к, польск. proszek, чэш. prášek, серб.-харв. пра́шак, славен. prašek, балг. пра́шак ’тс’. Прасл. porchьkъ, дэмінутыў, утвораны з суф. ‑ьkъ ад porchъ (гл. порах) (Адносна словаўтварэння гл. SP, 1, 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БРЫТА́НСКІЯ АСТРАВЫ́,

група астравоў на ПнЗ Еўропы, паміж Паўночным м. і Атлантычным ак. Агульная пл. каля 325 тыс. км². Ад мацерыковай ч. Еўропы аддзелены пралівамі Па-дэ-Кале і Ла-Манш, Паўночным м. У складзе Брытанскіх астравоў 2 вял. а-вы — Вялікабрытанія і Ірландыя, архіпелагі: Гебрыдскія астравы, Аркнейскія астравы, Шэтлендскія астравы, а таксама больш дробныя а-вы: Англсі, Мал, Мэн, Скай і інш. На Брытанскіх астравах дзяржавы Вялікабрытанія і Ірландыя.

т. 3, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯСНУ́ШКІ,

змены спадчыннага характару ў скуры чалавека, якія праяўляюцца гіперпігментнымі плямкамі. Праяўленне вяснушак часта бывае сямейным. Ва ўзросце 3—5 гадоў на адкрытых участках скуры (твар, нос, лоб, шыя, кісці рук і інш.) з’яўляюцца дробныя, акруглыя светла-карычневага колеру плямкі, якія паступова пігментуюць і павялічваюцца ад 2—3 да 5—8 мм у дыяметры. Паверхня іх гладкая. Найчасцей бывае ў бландзінаў і рыжавалосых людзей. Лячэнне: кераталітычныя і адбельвальныя сродкі.

т. 4, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАДЦО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура плямён ранняй пары верхняга палеаліту (каля 40—24 тыс. г. назад), што насялялі вярхоўі Дона. Назва ад прозвішча аднаго з першых даследчыкаў культуры В.​А.​Гарадцова. Насельніцтва займалася паляваннем на мамантаў і коней, жыло у наземных жытлах, пабудаваных, верагодна, з выкарыстаннем дрэва. Вырабляла крамянёвыя долатападобныя прылады, дробныя скрабкі, скрэблы, багата арнаментаваныя касцяныя прылады, упрыгожанні, лапатачкі т.зв. «гарадцоўскага тыпу» (вёслападобныя прылады са сценак трубчастых галёначных касцей маманта).

т. 5, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯБРЫ́НА (Zebrina),

род кветкавых раслін сям. камялінавых. Блізкія да роду традэсканцыя. Пашырана ў трапічных і субтрапічных краінах свету. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваецца ампельная лісцева-дэкар. З. звіслая (Z. pendula), вядомая таксама пад назвай традэсканцыя зябрына.

Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым або звіслым галінастым сцяблом даўж. да 1 м. Лісце цэласнае, чаргаванае, яйцападобнае, гладкае, зверху зялёнае з двума серабрыста-белымі палосамі, знізу фіялетавае. Кветкі дробныя, ружова-ліловыя. Плод — каробачка.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІПЕКАКУА́НА, ванітоўны корань (Cephaelis ipecacuanha),

кветкавая расліна сям. марэнавых. Пашырана ў трапічных лясах Бразіліі, Калумбіі і Цэнтр. Амерыкі. Вырошчваюць як лек. сыравіну.

Паўхмызняк выш. да 60 см з карэнішчам, якое мае пацеркападобныя патаўшчэнні. Лісце супраціўнае. Дробныя кветкі сабраны ў паўшарападобныя галоўкі. Карэнішча мае 2—3% алкалоідаў (эмецін, цэфаэлін і інш.). Выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак (ужываюць у выглядзе экстрактаў, настояў, сіропаў). У вял. дозах выклікае рвоту [адсюль другая назва — ванітоўны (ірвотны) корань].

Іпекакуана.

т. 7, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЫ́ЧНАЕ ДРЭ́ВА,

трапічныя дрэвы з роду карычнік (Cinnamomum) сям. лаўровых, з кары якіх вырабляюць карыцу. Найб. каштоўныя 2 віды К.д.: цэйлонскае (C. zeylanicum) і кітайскае (C. cassia, C. aromaticum), якія культывуюць у Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, Паўд. Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.

Вечназялёныя дрэвы або вял. кусты. Лісце скурыстае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя ці белаватыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўваецца ў буд-ве (драўніна), медыцыне, харч. прам-сці, парфумерыі.

т. 8, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУСТО́ЎНІК (Nasturtium),

род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Усх. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — К. лекавы, або вадзяны крэс (N. officinale). Трапляецца па берагах рэк, на балотах, часам у вадзе.

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у кароткіх тронках. Плод — стручок. К. лекавы — харч. расліна (ужываецца як прыправа і для салатаў). Культывуюць у Зах. Еўропе і ЗША.

Кустоўнік лекавы.

т. 9, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНА́Т СІЛІКА́ТНЫХ ВЫ́РАБАЎ.

Пабудаваны ў 1968 у Магілёве. У 1968—69 уведзены ў дзеянне цэхі цэглы і газасілікатных вырабаў. З 1994 калектыўнае прадпрыемства «Камбінат сілікатных вырабаў». Асн. прадукцыя (1999): з ячэістага бетону — дробныя блокі і перагародкі, пліты цеплаізаляцыйныя, панэлі вонкавых сцен, пакрыццяў і перакрыццяў для жыллёвага буд-ва; цэгла і камяні сілікатныя, панэлі са шчыльнага сілікатабетону для ўнутр. сцен жылых дамоў, вапняковыя і цэментавыя буд. растворы, бетонныя сумесі.

т. 9, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)